№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уручэнне прэміяў імя Адамовіча і Багушэвіча

6 траўня 2014

Уручэнне прэміяў імя Адамовіча і Багушэвіча
13 траўня ў 19:00 у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца ўручэнне прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Багушэвіча. Вядоўца — Андрэй Хадановіч. Арганізатар мерапрыемства — Беларускі ПЭН-цэнтр.


Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і мас-медыя ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Уручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

паводле Беларускі ПЭН-цэнтр

Чытайце таксама

395