№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выдалі тры раннія апавяданні Сэлінджэра

31 ліпеня 2014

Выдалі тры раннія апавяданні Сэлінджэра
У кнігу “Тры раннія апавяданні”, выдадзеную ў ЗША, увайшлі тры апавяданні Джэрома Дэвіда Сэлінджэра, якія публікаваліся раней толькі ў невялікіх часопісах і невядомыя шматлікім прыхільнікам пісьменніка. “Пабачся з Эдзі”, “Маладзёны” і “Раз на тыдзень — нічога страшнага” — творы, напісаныя ў 1940-х.

Кніга “Тры раннія апавяданні” выйшла ў выдавецтве Devault-Graves. Выдавец адзначае, што зборнік стаў першым легальна выпушчаным выданнем Сэлінджэра за апошнія паўстагоддзя. Аб існаванні 21 апавядання аўтара, напісанага раней, чым быў выдадзены раман “Лавец у жыце”, Том Грэйвс і Дарын Дэвалт даведаліся з фільма пра пісьменніка, які выйшаў у 2013 годзе. Пасля выдаўцы высветлілі, што “Пабачся з Эдзі”, “Маладзёны” і “Раз на тыдзень — нічога страшнага” — апавяданні, якія на імя аўтара ніколі не былі зарэгістраваныя; гэта і дазволіла апублікаваць іх у Devault-Graves.

Нагадаем, Сэлінджэр памёр 27 студзеня 2010 года. Новых кніг ён не публікаваў з 1980-х гадоў і выступаў супраць перавыдання сваіх ранніх твораў.

паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

203