№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

З'явіўся беларускі пераклад двух гатычных раманаў

3 жніўня 2016

У Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга, якая ўлучае два класічныя гатычныя творы — “Замак Отранта” Хораса Ўолпала (пераклала Ганна Янкута) і “Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй” Мэры Шэлі (пераклала Марына Дзергачова). Вокладку для кнігі намалявала мастачка Кацярына Дубовік, а прадмову напісала літаратуразнаўца, выкладчыца ангельскай і амерыканскай літаратуры Ганна Бутырчык. Гэта дзявятае папяровае выданне з серыі “PostScriptum”.



“Замак Отранта” Хораса Ўолпала (1717 — 1797) — гатычная аповесць, што заклала асновы жанру; “Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй” Мэры Шэлі (1797 — 1851) — адзін з найлепшых узораў готыкі і першы навукова-фантастычны раман. Гэтыя творы ўводзяць чытача ў свет загадкавага і дзівоснага, аднак у кожнага з дваіх творцаў — свой арсенал сродкаў для стварэння вусцішнай атмасферы.

Абодва творы друкуюцца па-беларуску ўпершыню.

Кніга неўзабаве мусіць з’явіцца ў кнігарнях.

паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

1134