№19: Нарвежскі вецер

№19: Нарвежскі вецер [18+]

Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам Крысціянам К’ельструпам і перакладзеныя Лідыяй Ёхансэн.

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Прэмія імя Камоэнса (Партугалія/Бразілія)

Прэмія імя Камоэнса (Партугалія/Бразілія)

2 чэрвеня 2009 году стала вядомае імя пераможцы Прэміі імя Камоэнса (Prémio Camões), галоўнай літаратурнай прэміі ў партугаламоўным свеце. Упершыню за ўсю гісторыю існавання Прэміі яе атрымаў прадстаўнік Рэспублікі Каба-Вэрдэ, 68-гадовы пісьменнік і журналіст Арменіу Адруалду Віэйра э Сілва (Arménio Adroaldo Vieira e Silva). Сеньёр Арменіу Віэйра нарадзіўся ў 1941 годзе ў горадзе Прая, Каба-Вэрдэ. Журналіст, былы рэдактар газеты Voz di Povo. Аўтар 5 кніг: “Вершы” (Poemas). Лісабон, 1981 “Выбранец Сонца” (O Eleito do Sol). Прая, 1990 “Вершы” (Poemas). 2-е выданне. Міндэлу, 1998 “У пекле” (No Inferno). Прая і Міндэлу, 1999 “МІТАграфіі” (MITOgrafias). Міндэлу, 2006 Прэмія імя Камоэнса (Prémio Camões) створаная ўрадамі Партугаліі і Бразіліі ў 1988 годзе, уручаецца штогод. За 21 год існавання прэміі яе лаўрэатамі сталі 9 аўтараў з Партугаліі, 8 з Бразіліі, 2 з Анголы і па 1 з Мазамбіку і Каба-Вэрдэ. Сярод пераможцаў прэміі – такія прызнаныя аўтары, як бразільцы Жоржы Амаду, 1994 (Jorge Amado),…

Чытаць цалкам
Прэзентацыя кнігі “Сучаснае шведскае апавяданне” - 9 чэрвеня

Прэзентацыя кнігі “Сучаснае шведскае апавяданне” - 9 чэрвеня

Кнігу “Сучаснае шведскае апавяданне” прэзентуюць 9 чэрвеня з 18.00 да 20.00 у Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3).Наведвальнiкаў чакае незабыўная сустрэча з Паслом Швецыі Стэфанам Эрыксанам, а таксам Валянцiнам Акудовiчам, фiлосафам i лiтаратуразнаўцам. Музыкай i песнямi гасцей парадуюць Улад Бубен, Зміцер Вайцюшкевіч i Вiктар Шалкевіч. Перакладчыкi Яўгенія Гарунова, Вольга Цвірка, Наста Лабада, Ганна Марчанка, Марына Фоніна, Дар’я Вашкевіч, Настасся Савік, Люба Варашуха прачытаюць урыўкi апавяданняў з кнiгi. А таксама выступяць Мортэн Франкбю (дырэктар Цэнтра шведскiх даследаванняў), Вольга Рызмакова (куратар праекта ад Цэнтра шведскіх даследаванняў), Міхась Башура (куратар праекта ад выдавецтва “Галіяфы”). Прагучаць вершы Змітра Вішнёва на шведскай i беларускай мовах. Вядучы прэзентацыi – бард, паэт i акцёр Віктар ШАЛКЕВІЧ.Уваход вольны.

Чытаць цалкам
Паэзія Ўладзімера Арлова па-польску

Паэзія Ўладзімера Арлова па-польску

У Польшчы выйшла кніга вершаў Уладзімера Арлова «Паром праз Ла-Манш». Яе пераклаў вядомы польскі перакладчык, віцэ-прэзідэнт Польскага ПЭН-цэнтру Адам Паморскі. З гэтай кнігай Уладзімер Арлоў буде прадстаўляць нашую краіну на агульнаеўрапейскім конкурсе «Еўрапейскі паэт свабоды». Прэмія заснаваная муніцыпалітэтам гораду Гданьск.На першым этапе конкурсу, які прайшоў у сакавіку 2008 г., з 46 еўрапейскіх краінаў былі выбраныя сем – Беларусь, Кіпр, Славакія, Славенія, Сербія, Францыя і Швецыя. Перакладчыкі-эксперты, якіх запрасілі арганізатары, вылучылі па адным паэце ад кожнай краіны і ўзяліся перакладаць іх кнігі на польскую мову. Па адным зборніку кожнага фіналіста выйдзе ў спецыяльнай серыі «Еўрапейскі паэт свабоды – намінацыі».

Чытаць цалкам
Радыё Свабода абвясціла конкурс на беларускі пераклад “Казкі” Аляксандра Рыбака

Радыё Свабода абвясціла конкурс на беларускі пераклад “Казкі” Аляксандра Рыбака

Грамадскі рэдактар тыдня на “Радыё Свабода” Сяржук Вітушка прапанаваў перакласці “Казку” Аляксандра Рыбака, каб хлопец, прыехаўшы на Радзіму, змог заспяваць яе па-беларуску. Ініцыятыву падхапілі на прасторах беларускага сеціва. Ужо існуе больш за 10 варыянтаў, сярод якіх пераклады Максіма Шчура, Сержука Сокалава-Воюша, Кастуся Знарачана і інш.

Чытаць цалкам
Выйшла граматыка ангельскай мовы па-беларуску

Выйшла граматыка ангельскай мовы па-беларуску

М.П.Васючэнка. Кароткая граматыка англійскай мовы. Даведачнае выданне (Серыя “Беларускія еўраграматыкі”). Мінск: “Радыёла-плюс”, 2009. – 101 ст., 1000 ас.Серыя “Беларускія еўраграматыкі” выдавецтва "Радыёла-плюс" распачалася з ангельскай мовы. На старонках кампактнага падручніка аўтарка Марыля Васючэнка патлумачыць беларускаму навучэнцу, як вымаўляць гукі ангельскай мовы, распавядзе якім чынам паставіць назоўнік у множны лік, на прыкладах прадэманструе, дзе ставяцца азначальны і неазначальны артыклі, і здыме гала(о)ўны боль тым, хто асягае суплёты мовы Шэкспіра: пакажа як мяняць дзеяслоў паводле шматлікіх ангельскіх часоў. Граматыка аснашчаная кароткім слоўнікам устоўлівых ангельскіх выразаў: вітанняў, зычэнняў, фразеалагічных абаротаў, а таксама пашыраных надпісаў на шыльдах.

Чытаць цалкам
У працяг тэмы

У працяг тэмы "Лёс перакладчыкаў у Швецыі"

Гутарка Юрася Бушлякова з Дзмітром Плаксам на Радыё Свабода. Бушлякоў: У Швэцыі быць перакладчыкам мастацкай літаратуры – ганаровая рэч? Плакс: Зусім не. Увогуле ў Швэцыі перакладчык доўгія гады лічыўся такім тэхнічным супрацоўнікам, кшталту вярстальніка, хаця, вядома, былі і ёсьць зоркі перакладу, як, напрыклад, Андэрс Будэгорд, перакладчык з польскай мовы, які перастварае Чэслава Мілаша, Віславу Шымборску, Рышарда Капусьцінскага, што, па агульнапрынятым меркаваньні, ёсьць прычынай таго, што і Мілаш, і Шымборска атрымалі Нобэлеўскую прэмію. Бо ён зрабіў вельмі добрыя пераклады. Але збольшага перакладчык – гэта такая ня вельмі прэстыжная прафэсія ў Швэцыі, але апошнім часам гэта пачыне трохі зьмяняцца, асабліва што тычыцца мастацкай літаратуры. Ёсьць ужо даволі шмат перакладчыкаў, якія маюць імя.

Чытаць цалкам
За беднага перакладчыка “замолвіце” славечка

За беднага перакладчыка “замолвіце” славечка

Шведский «Журнал о языке» (Språktidningen) в апрельском номере опубликовал материал о первом прямом переводе с белорусского на шведский — книге Бориса Петровича «Фрэскі». Все бы замечательно, но в специализированном журнале для языковедов и переводчиков не говорится о главном: даже не упоминается переводчик — журналист и писатель Дмитрий Плакс. И тут такое началось… Книга вышла в октябре 2008 года в шведском издательстве Ramus. Рецензия «Журнала о языке» вызвала бурю возмущения. Государственный совет Швеции по культуре обратил внимание секции переводчиков Союза писателей на вопиющее нарушение прав. «Как в материале, посвященном первому прямому переводу, может игнорироваться имя переводчика? Разве это компьютерный перевод?» — задавались вопросом коллеги.

Чытаць цалкам
Вызначыліся фіналісты конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана

Вызначыліся фіналісты конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана

9 красавіка ў Беларускім ПЭН-цэнтры былі падведзеныя вынікі конкурсумаладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. 77 маладых паэтаў, эсэістаў іперакладчыкаў мастацкай літаратуры даслалі свае працы. Журы ў складзе:Валянцін Акудовіч, Лявон Баршчэўскі, Барыс Пятровіч, Марыя Мартысевіч,Андрэй Хадановіч - вызначылі 20 фіналістаў.У намінацыі пераклад гэта:Алена Пятровіч (Віцебск-Менск)Алена Талапіла (Менск)Анка Упала (Магілёў)Вераніка Сідарэнка (Менск)Ганна Янкута (Менск)Дар’я Вашкевіч (Менск)Натальля Давыдоўская (Менск)Павал Анціпаў (Менск)Уладзь Лянкевіч (Менск)Юля Шадзько (Менск)Да таго ж, у Расію паедзе заахвочвальны прыз ад ПЭН-цэнтру для АляксеяАрцёмава (Тула)

Чытаць цалкам
Пераклады ў новым

Пераклады ў новым "Дзеяслове"

У новым 39 нумары часопісу "Дзеяслоў" чытайце пераклады:Шлюб з сонцам. Падарожжа ў славенскую паэзію. Вершы Івана Добніка,Анюшы Белехар, Цьветкі Беўз, Марчэлы Патоцца, Мірыям Дрэф, СтанкіХрастэль.Ільма Ракуза. Вароты да мора. Тры навэлы.Паўло Вольвач. Дзесяць вершаў.

Чытаць цалкам