№17: Гульня ў гарады

№17: Гульня ў гарады

У новым, сямнаццатым, нумары мы спрабуем паглядзець, якімі бачаць свае гарады нашы сучаснікі і аднадумцы, пісьменнікі і пісьменніцы ХХІ стагоддзя.

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Дыскусія

Дыскусія "(Не) жаночае аблічча беларускай літаратуры"

 Запрашаем 20 чэрвеня на прэзентацыю новага нумару часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” і  адкрытую гутарку пра ролю і вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры. Узброіўшыся рознымі інструментамі, пісьменніцы, літаратурныя крытыкі, перакладчыцы, выкладчыцы і даследчыцы літаратуры паспрабуюць паставіць пад сумнеў непахіснасць беларускага канону і сцверджанне, што сапраўдную літаратуру стваралі толькі мужчыны. Гутарка будзе прысвечаная гісторыі беларускай жаночай літаратуры 20 стагоддзя, рэпрэзентацыі пісьменніц у СМІ, асаблівасцям выяўлення жаночых вобразаў у школьнай праграме і ў творах сучасных беларускіх пісьменнікаў. У дыскусіі возьмуць удзел: Аксана Данільчык, Раіса Баравікова, Алена Казлова, Марына Казлоўская, Ганна Янкута. Мадэратарка:  Юля Цімафеева. Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул.К.Маркса, 30). Пачатак 18.30. Уваход вольны!

Чытаць цалкам
Bloomsday у кнігарні

Bloomsday у кнігарні "логвінаЎ"

Сёлета 16 чэрвеня ў Мінску пройдзе першы Блумсдэй у Беларусі. Больш за дваццаць празаікаў, паэтаў, мастакоў, музыкаў, актораў і рэжысёраў, аб'яднаныя вольным духам Джойса, збяруцца ў кнігарні "логвінаЎ" на вечар Леапольда Блума. "Існуюць людзі, якія адзначаюць тое, што яны называюць Блумавым днём" (з лістоў Джойса, 1924). 16 чэрвеня 1904 у Дубліне адбылося першае спатканне Джэймса Джойса і Норы Барнакл. Менавіта гэты дзень Джойс абраў часам дзеяння свайго вялікага рамана "Уліс". Раніцай 16 чэрвеня 1904 адзін з галоўных герояў "Уліса" Леапольд Блум выходзіць з дому, каб пачаць сваю Адысею... Кожны год 16 чэрвеня прыхільнікі Джойса, творчыя людзі і проста аматары літаратуры ва ўсім свеце адзначаюць Блумсдэй: чытаюць тэксты, малююць, спяваюць, ладзяць экскурсіі, танцуюць і, вядома, п'юць і балююць, як гэта любіў і ўмеў рабіць Джэймс Джойс. У малых і вялікіх кнігарнях выступаюць найлепшыя аўтары. У самой Ірландыі з 1982 Блумсдэй адзначаецца афіцыйна. Пачатак беларускага Блумсдэя — 19.00. Адрас…

Чытаць цалкам
Выйшаў беларускі пераклад рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча

Выйшаў беларускі пераклад рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча "Знахар"

 У электроннай серыі часопіса “ПрайдзіСвет” выйшла новая кніга — пераклад рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Знахар”. З польскай мовы раман пераклалі Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода і Ганна Янкута. Электроннае выданне падрыхтаванае сумесна з выдавецтвам “Логвінаў” і парталам беларускіх электронных кніг kniharnia.by. Набыць кнігу можна тут: http://kniharnia.by/catalog/zamezhnaya_litaratura/znakhar/   “Знахар” — польскі бестселер 1937 года. Меладраматычны…

Чытаць цалкам
Памёр Ніл Гілевіч

Памёр Ніл Гілевіч

У Мінску на 85-м годзе жыцця памёр Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, перакладчык, аўтар дзясяткаў кніг паэзіі, літаратуразнаўчых і фалькларыстычных прац. Ён будзе пахаваны на Кальварыйскіх могілках. Развітанне з Нілам Гілевічам адбудзецца ў пятніцу, 1 красавіка, у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы г. Мінска (вул. Ракаўская, 4, ст. м. Няміга), з 11.00 да 13.00. А 13-й гадзіне пачнецца памінальная паніхіда. Ніл Гілевіч нарадзіўся 30.09.1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. У 1956 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля аспірантуру пры ім. З 1960 па 1986 гады — супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры гэтага ўніверсітэта. З 1958 да 1963 гады працаваў таксама літкансультантам газеты «Звязда». З чэрвеня 1990 года — старшыня пастаяннай Камісіі Вярхоўнага Савета БССР па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990). У 1990 годзе выбраны народным дэпутатам БССР. Сябра Прэзідыума Вярхоўнага…

Чытаць цалкам
Шымборска ў перакладах: наўздагон аднаму конкурсу

Шымборска ў перакладах: наўздагон аднаму конкурсу

Трохі прыемнай статыстыкі   2015 год для шмат каго зь беларускіх, украінскіх і расійскіх перакладчыкаў прайшоў пад знакам паэзіі Шымборскай. Уроцлаўскі Фонд “За вашу і нашу свабоду”, пры падтрымцы кракаўскіх Інстытута Кнігі й Фундацыі Віславы Шымборскай, абвесьціў конкурс мастацкіх перакладаў паэзіі славутай польскай набэлісткі. Фонд “За вашу і нашу свабоду” й раней ладзіў такія конкурсы (у 2011 годзе конкурс быў прысьвечаны перакладам з Чэслава Мілаша, у 2013 годзе – з Тадэвуша Ружэвіча). Але ў абодвух першых выпадках разглядаліся толькі пераклады на рускую мову, а ў леташнім конкурсе, пра які й пойдзе гаворка, атрымалі магчымасьць паспрабаваць свае сілы перакладчыкі на беларускую й на ўкраінскую. Украінцы гэтай магчымасьцю скарысталіся ў трохі большай ступені (84 дасланыя на конкурс працы), беларусы – у меншай (26 працаў), 118 падборак было на рускую мову. Геаграфія конкурсу ўразіла арганізатараў, удзельнікаў журы й саміх канкурсантаў. Удзельнікі даслалі свае працы з 12-ці краінаў. Вядома…

Чытаць цалкам
Легенда беларускай літаратуры Васіль Сёмуха 18 студзеня ў кнігарні “логвінаЎ”

Легенда беларускай літаратуры Васіль Сёмуха 18 студзеня ў кнігарні “логвінаЎ”

Перакладчыку “Фаўста” і Бібліі, чалавеку, які ёсць адным з арыенціраў айчыннай культуры, Васілю Сёмуху спаўняецца 80 гадоў. Святкуйма разам у кнігарні "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а) 18 студзеня. Пачатак а 19-й. Удзел бяруць: Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Андрэй Гуцаў, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Ігар Крэбс, Ігар Кулікоў, Вольга Гапеева, Уладзімір Лянкевіч, Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода. Вядоўцы — Лявон Баршчэўскі і Андрэй Хадановіч. У межах вечарыны — прэзентацыя перавыдання кнігі Фрыдрыха Ніцшэ “Так сказаў Заратустра” ў перакладзе Васіля Сёмухі.

Чытаць цалкам
Прэзентацыя “Нататак пра Шэрлака Холмса” — 25 студзеня

Прэзентацыя “Нататак пра Шэрлака Холмса” — 25 студзеня

У канцы мінулага году выйшла другое беларускае выданне твораў пра Шэрлака Холмса, “Нататкі пра Шэрлака Холмса” Артура Конана Дойла. Першая прэзентацыя кнігі адбудзецца 25 студзеня ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 19:00.   У прэзентацыі возьмуць удзел перакладчыкі апавяданняў пра Холмса Алена Казлова, Кацярына Маціеўская, Сяржук Мядзведзеў, Ганна Янкута, а таксама іншыя людзі, што працавалі над выданнем.   “Нататкі пра Шэрлака Холмса” змаглі выйсці дзякуючы падтрымцы прыкладна 100 чалавек, якія ахвяравалі на выданне грошы, а таксама дапамагалі з падрыхтоўкай кнігі. Зборнік улучае 12 апавяданняў, у тым ліку знакамітую “Апошнюю справу Холмса” пра прафесара Марыярці і Райхенбахскі вадаспад. Першая кніга пра Шэрлака Холмса — “Прыгоды Шэрлака Холмса” — выйшла ў канцы 2014 года. Цяпер перакладчыкі працуюць над трэцяй кнігай, у якую ўвойдуць дзве аповесці пра знакамітага дэтэктыва.

Чытаць цалкам
Выйшла другая кніга пра Шэрлака Холмса ў беларускім перакладзе

Выйшла другая кніга пра Шэрлака Холмса ў беларускім перакладзе

У Бібліятэцы часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum» дзякуючы актыўнай падтрымцы чытачоў выйшла другая кніга Артура Конана Дойла з серыі пра Шэрлака Холмса — «Нататкі пра Шэрлака Холмса» (выдавецтва «Кнігазбор»). Сродкі на выданне гэтай кнігі цягам двух месяцаў збіраліся праз краўдфандынгавую платформу Talaka.by, яе падтрымалі больш чым 100 чалавек. Першая кніга з гэтага цыклу, «Прыгоды Шэрлака Холмса», выйшла год таму. «Нататкі пра Шэрлака Холмса» — зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва. Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе «Нататкі» мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса — так з’явілася апавяданне «Апошняя справа Холмса». Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці — апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле. «Вялікія дэтэктывы, як і вялікія злачынцы, заўсёды вяртаюцца: хоць гэты свет недасканалы, дабро несумненна мусіць перамагчы зло, хай сабе і цаной падзення ў Райхенбахскі вадаспад. Шэрлак Холмс — гэта…

Чытаць цалкам
З Калядамі і Новым годам!

З Калядамі і Новым годам!

Дарагія сябры! Рэдактары і перакладчыкі часопіса "ПрайдзіСвет" віншуюць вас з зімовымі святамі і запрашаюць у гэтым годзе заспяваць за святочным сталом старадаўнюю ангельскую калядку па-беларуску. Ананім Калядка пра галаву дзіка Нясу дзікову галаву,Дадаўшы пахкую траву,І вас да радасці завуQuot estis in convivio!Caput apri deferoReddens laudes DominoНе знае свет радзейшых страў, -Я пільна гэта правяраў.Яе ў гірлянды я прыбраўКаб вам servire cantico!Caput apri deferoReddens laudes DominoНаш аканом яе прывёзУ гонар Караля Нябёс,І вам яе прызначыў лёсIn Reginensi atrio.Caput apri deferoReddens laudes Domino Пераклаў Антон Францішак Брыль.Слухаць і глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=r7adETaOYiQПераклад лацінскіх выразаў:Quot estis in convivio!(Колькі вас ні ёсць на баляванні)Caput apri defero  Reddens laudes Domino(Нясу галаву дзіка,узносячы хвалу Пану)Каб вам servire cantico!(...паднесці,…

Чытаць цалкам
Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча

Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча

23 снежня ў мінскай галерэі "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37а) пройдзе вечарына "Восемдзесят хвілін вакол свету: каляднае падарожжа", у межах якой адбудзецца прэзентацыя новай кнігі вершаў Андрэя Хадановіча "Цягнік Чыкага-Токіа". Аўтар прачытае новыя вершы і заспявае "замежныя" песні, пераклады якіх таксама ўвайшлі ў кнігу. Пачатак а 20-й. Перад вечарынай, у 19.30, адбудзецца аўтограф-сесія ў кнігарні "логвінаЎ". "Цягнік Чыкага-Токіа" — амаль кругасветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісландскіх гейзераў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латышскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра святы працоўных амерыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галандскія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барселонскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары —у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38-га тралейбуса, і заканчваецца ў Мінску, дзе ён ёсць. Напрыканцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды. Малюнкі Райнхарда Кляйста.

Чытаць цалкам