№17: Гульня ў гарады

№17: Гульня ў гарады

У новым, сямнаццатым, нумары мы спрабуем паглядзець, якімі бачаць свае гарады нашы сучаснікі і аднадумцы, пісьменнікі і пісьменніцы ХХІ стагоддзя.

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча

Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча

23 снежня ў мінскай галерэі "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37а) пройдзе вечарына "Восемдзесят хвілін вакол свету: каляднае падарожжа", у межах якой адбудзецца прэзентацыя новай кнігі вершаў Андрэя Хадановіча "Цягнік Чыкага-Токіа". Аўтар прачытае новыя вершы і заспявае "замежныя" песні, пераклады якіх таксама ўвайшлі ў кнігу. Пачатак а 20-й. Перад вечарынай, у 19.30, адбудзецца аўтограф-сесія ў кнігарні "логвінаЎ". "Цягнік Чыкага-Токіа" — амаль кругасветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісландскіх гейзераў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латышскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра святы працоўных амерыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галандскія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барселонскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары —у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38-га тралейбуса, і заканчваецца ў Мінску, дзе ён ёсць. Напрыканцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды. Малюнкі Райнхарда Кляйста.

Чытаць цалкам
Заснаваная Прэмія Цёткі для дзіцячых пісьменнікаў і ілюстратараў

Заснаваная Прэмія Цёткі для дзіцячых пісьменнікаў і ілюстратараў

Беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд “Вяртанне” абвяшчаюць новую літаратурную прэмію — Прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. Прэмія будзе ўпершыню ўручаная ўвесну 2016 года, да конкурсу прымаюцца кнігі, што выйшлі ў 2015 годзе па-беларуску.Прэмія Цёткі будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія — аўтару арыгінальнай беларускай кнігі) і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі).У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, заахвочвальных прызоў не прадугледжваецца. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце ciotka.by, дзе размешчаны статут прэміі.Каб падаць кнігу на конкурс, трэба запоўніць форму на сайце ciotka.by. Заяўляць кнігі на конкурс могуць…

Чытаць цалкам
Чэшскія дні ў кнігарні

Чэшскія дні ў кнігарні "логвінаЎ"

У беларускага чытача ёсць магчымасць на гэты тыдні правесці два вечары з вядомымі чэшскімі празаікамі. 11 снежня, у пятніцу, пройдзе прэзентацыя кнігі Катэржыны Тучкавай “Жыткаўскія багіні”. А 12 снежня, у суботу, беларускай публіцы будзе прадстаўлены пераклад кнігі Іржы Гаічка “Рыбіна кроў”. Абедзве імпрэзы пройдуць з удзелам аўтараў, а таксама перакладчыцы Святланы Рогач і  рэдактара серыі “Чэшскага калекцыя” Сяргея Сматрычэнкі. Пачатак а 19-й. Месца: кнігарня ЛогвінаЎ, (пр-т. Незалежнасці 37а). Пра кнігі: “Жыткаўскія багіні” Катэржыны Тучкавай. Высока сярод карпацкіх гор здаўна жылі жанчыны, адораныя надзвычайнымі здольнасцямі. Яны ўмелі лячыць, дапамагалі парадамі ў душэўных пакутах, умелі прадказваць будучыню. Іх называлі багінямі, і сваё мастацтва яны перадавалі з пакалення ў пакаленне. Дора Iдэсава – апошняя з іх роду. Аднак яна не пераняла майстэрства багіняў, а вывучылася на этнографа і вырашыла напісаць пра іх навуковае даследаванне. У канцы 90-х гадоў у архіве МУС яна адшуквае тэчкі,…

Чытаць цалкам

"Калевалу" па-беларуску прэзентуюць 10 снежня

10 снежня 2015 году ў 16:00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову фінскага нацыянальнага эпасу “Калевала”. Пераклад “Калевалы” выйшаў у лістападзе 2015 году ў выдавецтве Змітра Коласа ў перакладзе Якуба Лапаткі. У адрозненне ад шэрагу іншых перакладаў “Калевалы” на замежныя мовы, пераклад на беларускую быў зроблены непасрэдна з фінскай. "Калевала" — нацыянальны эпас Фінляндыі, ў аснове якога ляжаць карэла-фінскія народныя вершы і песні, сабраныя і апрацаваныя фінскім паэтам Эліясам Лёнрутам. Першае выданне "Калевалы" з'явілася ў 1835 годзе, 180 гадоў таму. За гэты час фінскі эпас быў перакладзены на больш чым 60 моваў свету. У праграме прэзентацыі: - выступы афіцыйных асобаў: пасла Фінляндыі Хары Мякі-Рэйнікка, прадстаўніка Міністэрства культуры Беларусі, прадстаўніка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; - прэзентацыя перакладу “Калевалы” перакладчыкам Якубам Лапаткам і выдаўцом Змітром Коласам; - выступ прадстаўнікоў фінскіх кампаній,…

Чытаць цалкам
Забойства па-польску

Забойства па-польску

18 лістапада (серада) у Менску адбудзецца тэатралізаваная прэзентацыя рамана аднаго з самых вядомых польскіх аўтараў дэтэктыву Зыгмунта Мілашэўскага “Доля праўды”. З удзелам актора Купалаўскага Рамана Падалякі і перакладчыцы Марыны Казлоўскай. Вядучы – Андрэй Хадановіч.

Чытаць цалкам
Трагічна загінуў лютніст і перакладчык Глеб Маліноўскі

Трагічна загінуў лютніст і перакладчык Глеб Маліноўскі

Філолаг, перакладчык і выдатны музыка Глеб Маліноўскі быў знойдзены мёртвым у адным з паркаў Берліна. 28-гадовы хлопец памёр ад нажавых ранаў.  У 2005 годзе Глеб паступіў на філфак БДУ, аднак пасля Плошчы-2006 з'ехаў у Кракаў па праграме Каліноўскага. Вывучаў італьянскую філалогію, выдатна валодаў некалькімі мовамі. У Берліне Глеб працаваў, рыхтаваўся атрымаць від на жыхарства, хацеў там застацца, каб быць бліжэй да свайго маленькага сына. Сябры і рэдакцыя часопіса "ПрайдзіСвет" шчыра спачувае родным і блізкім Глеба. Вось тут можна прачытаць цудоўную аўтабіяграфію Глеба: http://prajdzisvet.org/translators/41-malinouski-hlieb-.html, а таксама ягоны пераклад "Маніфеста футурызму" Філіпа Тамаза Марынэці.

Чытаць цалкам
Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Святлана Алексіевіч

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Святлана Алексіевіч

Яе імя абвясціла пастаянны сакратар Шведскай акадэміі Сара Даніус. Прэмія прысуджаная "за паліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасці ў наш час". Памер прэміі складае 953 тысячы даляраў. Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 годзе. Вядомасць ёй прынёс дэбютны раман "У вайны — не жаночы твар", які з'явіўся ў 1983 годзе. Іншыя вядомыя творы пісьменніцы — "Цынкавыя хлопчыкі" (пра вайну ў Афганістане), "Чарнобыльская малітва" (пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС), "Час сэканд-хэнд".

Чытаць цалкам
Лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры назавуць 8 кастрычніка

Лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры назавуць 8 кастрычніка

Спецыяльны камітэт Шведскай акадэміі назаве імя новага нобелеўскага лаўрэата ў галіне літаратуры 8 кастрычніка ў 14.00 па мінскім часе. Сябраў камітэта выбіраюць з ліку выкладчыкаў і спецыялістаў Шведскай акадэміі. Сёлета гэты судзейскі орган узначальвае Пэр Вэстберг, акрамя яго ў склад камітэта ўвайшлі пісьменнікі Шэл Эспмарк, Катарына Фростэнсан, Крысціна Лун, Хорас Эндал, а таксама Сара Даніюс, якая і назаве імя новага ўладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Найбуйнейшыя еўрапейскія букмекерскія канторы, у прыватнасці брытанская Ladbrokes, шведска-брытанская Unibet, шведска-фінская Paf і шведская Betsson, уключылі беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч у спіс найбольш імаверных уладальнікаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў гэтым годзе. Алексіевіч утрымлівае першую пазіцыю па версіі букмекераў, з невялікім адрывам за ёй ідуць японец Харукі Муракамі, кеніец Нгугі Ва Тхіёнга, амерыканцы Джойс Кэрал Оўтс і Філіп Рот. Застаецца невядомым, хто намінаваў Алексіевіч на атрыманне…

Чытаць цалкам
Памёр шведскі пісьменнік Хенінг Манкель

Памёр шведскі пісьменнік Хенінг Манкель

Учора, 6 кастрычніка, у Гётэборгу ва ўзросце 67 гадоў памёр сусветна вядомы шведскі пісьменнік Хенінг Манкель. Год таму дактары выявілі ў яго рак. Пухліны былі ў горле і левым лёгкім. Манкель заваяваў папулярнасць перш за ўсё як аўтар раманаў пра камісара паліцыі Курта Валандэра. Хенінг Манкель нарадзіўся 3 лютага 1948 г. у Стакгольме. Праз год пасля нараджэння хлопчыка яго бацькі развяліся. Дзіця засталося з бацькам, які служыў суддзёй. Хенінг быў часта аддадзены самому сабе, бо бацька быў вельмі заняты на працы. Хлопчык захапіўся літаратурай і тэатрам. Са школьных гадоў ён марыў стаць пісьменнікам. Манкель спавядаў левыя палітычныя погляды. Ён актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту супраць вайны ў В'етнаме і рэжыму апартэіду ў ПАР. У 70-я ён пераехаў у Нарвегію, дзе далучыўся да Працоўнай камуністычнай партыі, якая стаяла на пазіцыях мааізму. Тады ж пабачылі свет яго першыя раманы. У асноўным гэта былі крымінальныя драмы. У 1991 годзе Хенінг Манкель выдаў першую кнігу пра камісара Валандэра…

Чытаць цалкам
Пераможцы прэміі

Пераможцы прэміі "ПрайдзіСвет" за 2014: Марына Шода, Юля Цімафеева і Ігар Крэбс

30 верасня, у Сусветны дзень перакладчыка, журы прэміі часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” назвала найлепшых перакладчыкаў мастацкай літаратуры на беларускую мову.  Марына Шода і Ганна Янкута У намінацыі “Проза” за пераклад рамана Паўла Гюле “Вайзэр Давідзік” прэмію атрымала Марына Шода. У намінацыі “Паэзія” была ўзнагароджаная Юля Цімафеева за англамоўныя пераклады з “Кнігі памылак”. За пераклады вершаў Генрыха Гайнэ, надрукаваныя ў часопісе “ПрайдзіСвет”, прэміяй быў уганараваны Ігар Крэбс.                                 Юля Цімафеева                                                                                                          Ігар Крэбс Сёлета ў журы прэмі ўвайшлі Уладзь Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута. Узнагароджанне пераможцаў статуэткамі прайшло ў мінскай кнігарні “Логвінаў”. Акрамя пераможцаў свае пераклады пачыталі фіналісты прэміі: Алеся Башарымава, Міхаіл Баярын, Уладзіслава Гурыновіч і Франц Корзун. Андрэй…

Чытаць цалкам