№19: Нарвежскі вецер

№19: Нарвежскі вецер [18+]

Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам Крысціянам К’ельструпам і перакладзеныя Лідыяй Ёхансэн.

Чытаць далей

Навіны літаратуры

"Калевалу" па-беларуску прэзентуюць 10 снежня

10 снежня 2015 году ў 16:00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову фінскага нацыянальнага эпасу “Калевала”. Пераклад “Калевалы” выйшаў у лістападзе 2015 году ў выдавецтве Змітра Коласа ў перакладзе Якуба Лапаткі. У адрозненне ад шэрагу іншых перакладаў “Калевалы” на замежныя мовы, пераклад на беларускую быў зроблены непасрэдна з фінскай. "Калевала" — нацыянальны эпас Фінляндыі, ў аснове якога ляжаць карэла-фінскія народныя вершы і песні, сабраныя і апрацаваныя фінскім паэтам Эліясам Лёнрутам. Першае выданне "Калевалы" з'явілася ў 1835 годзе, 180 гадоў таму. За гэты час фінскі эпас быў перакладзены на больш чым 60 моваў свету. У праграме прэзентацыі: - выступы афіцыйных асобаў: пасла Фінляндыі Хары Мякі-Рэйнікка, прадстаўніка Міністэрства культуры Беларусі, прадстаўніка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; - прэзентацыя перакладу “Калевалы” перакладчыкам Якубам Лапаткам і выдаўцом Змітром Коласам; - выступ прадстаўнікоў фінскіх кампаній,…

Чытаць цалкам
Забойства па-польску

Забойства па-польску

18 лістапада (серада) у Менску адбудзецца тэатралізаваная прэзентацыя рамана аднаго з самых вядомых польскіх аўтараў дэтэктыву Зыгмунта Мілашэўскага “Доля праўды”. З удзелам актора Купалаўскага Рамана Падалякі і перакладчыцы Марыны Казлоўскай. Вядучы – Андрэй Хадановіч.

Чытаць цалкам
Трагічна загінуў лютніст і перакладчык Глеб Маліноўскі

Трагічна загінуў лютніст і перакладчык Глеб Маліноўскі

Філолаг, перакладчык і выдатны музыка Глеб Маліноўскі быў знойдзены мёртвым у адным з паркаў Берліна. 28-гадовы хлопец памёр ад нажавых ранаў.  У 2005 годзе Глеб паступіў на філфак БДУ, аднак пасля Плошчы-2006 з'ехаў у Кракаў па праграме Каліноўскага. Вывучаў італьянскую філалогію, выдатна валодаў некалькімі мовамі. У Берліне Глеб працаваў, рыхтаваўся атрымаць від на жыхарства, хацеў там застацца, каб быць бліжэй да свайго маленькага сына. Сябры і рэдакцыя часопіса "ПрайдзіСвет" шчыра спачувае родным і блізкім Глеба. Вось тут можна прачытаць цудоўную аўтабіяграфію Глеба: http://prajdzisvet.org/translators/41-malinouski-hlieb-.html, а таксама ягоны пераклад "Маніфеста футурызму" Філіпа Тамаза Марынэці.

Чытаць цалкам
Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Святлана Алексіевіч

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Святлана Алексіевіч

Яе імя абвясціла пастаянны сакратар Шведскай акадэміі Сара Даніус. Прэмія прысуджаная "за паліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасці ў наш час". Памер прэміі складае 953 тысячы даляраў. Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 годзе. Вядомасць ёй прынёс дэбютны раман "У вайны — не жаночы твар", які з'явіўся ў 1983 годзе. Іншыя вядомыя творы пісьменніцы — "Цынкавыя хлопчыкі" (пра вайну ў Афганістане), "Чарнобыльская малітва" (пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС), "Час сэканд-хэнд".

Чытаць цалкам
Лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры назавуць 8 кастрычніка

Лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры назавуць 8 кастрычніка

Спецыяльны камітэт Шведскай акадэміі назаве імя новага нобелеўскага лаўрэата ў галіне літаратуры 8 кастрычніка ў 14.00 па мінскім часе. Сябраў камітэта выбіраюць з ліку выкладчыкаў і спецыялістаў Шведскай акадэміі. Сёлета гэты судзейскі орган узначальвае Пэр Вэстберг, акрамя яго ў склад камітэта ўвайшлі пісьменнікі Шэл Эспмарк, Катарына Фростэнсан, Крысціна Лун, Хорас Эндал, а таксама Сара Даніюс, якая і назаве імя новага ўладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Найбуйнейшыя еўрапейскія букмекерскія канторы, у прыватнасці брытанская Ladbrokes, шведска-брытанская Unibet, шведска-фінская Paf і шведская Betsson, уключылі беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч у спіс найбольш імаверных уладальнікаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў гэтым годзе. Алексіевіч утрымлівае першую пазіцыю па версіі букмекераў, з невялікім адрывам за ёй ідуць японец Харукі Муракамі, кеніец Нгугі Ва Тхіёнга, амерыканцы Джойс Кэрал Оўтс і Філіп Рот. Застаецца невядомым, хто намінаваў Алексіевіч на атрыманне…

Чытаць цалкам
Памёр шведскі пісьменнік Хенінг Манкель

Памёр шведскі пісьменнік Хенінг Манкель

Учора, 6 кастрычніка, у Гётэборгу ва ўзросце 67 гадоў памёр сусветна вядомы шведскі пісьменнік Хенінг Манкель. Год таму дактары выявілі ў яго рак. Пухліны былі ў горле і левым лёгкім. Манкель заваяваў папулярнасць перш за ўсё як аўтар раманаў пра камісара паліцыі Курта Валандэра. Хенінг Манкель нарадзіўся 3 лютага 1948 г. у Стакгольме. Праз год пасля нараджэння хлопчыка яго бацькі развяліся. Дзіця засталося з бацькам, які служыў суддзёй. Хенінг быў часта аддадзены самому сабе, бо бацька быў вельмі заняты на працы. Хлопчык захапіўся літаратурай і тэатрам. Са школьных гадоў ён марыў стаць пісьменнікам. Манкель спавядаў левыя палітычныя погляды. Ён актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту супраць вайны ў В'етнаме і рэжыму апартэіду ў ПАР. У 70-я ён пераехаў у Нарвегію, дзе далучыўся да Працоўнай камуністычнай партыі, якая стаяла на пазіцыях мааізму. Тады ж пабачылі свет яго першыя раманы. У асноўным гэта былі крымінальныя драмы. У 1991 годзе Хенінг Манкель выдаў першую кнігу пра камісара Валандэра…

Чытаць цалкам
Пераможцы прэміі

Пераможцы прэміі "ПрайдзіСвет" за 2014: Марына Шода, Юля Цімафеева і Ігар Крэбс

30 верасня, у Сусветны дзень перакладчыка, журы прэміі часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” назвала найлепшых перакладчыкаў мастацкай літаратуры на беларускую мову.  Марына Шода і Ганна Янкута У намінацыі “Проза” за пераклад рамана Паўла Гюле “Вайзэр Давідзік” прэмію атрымала Марына Шода. У намінацыі “Паэзія” была ўзнагароджаная Юля Цімафеева за англамоўныя пераклады з “Кнігі памылак”. За пераклады вершаў Генрыха Гайнэ, надрукаваныя ў часопісе “ПрайдзіСвет”, прэміяй быў уганараваны Ігар Крэбс.                                 Юля Цімафеева                                                                                                          Ігар Крэбс Сёлета ў журы прэмі ўвайшлі Уладзь Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута. Узнагароджанне пераможцаў статуэткамі прайшло ў мінскай кнігарні “Логвінаў”. Акрамя пераможцаў свае пераклады пачыталі фіналісты прэміі: Алеся Башарымава, Міхаіл Баярын, Уладзіслава Гурыновіч і Франц Корзун. Андрэй…

Чытаць цалкам
Шкляны перакладчык: Вольга Гапеева перакладае Нору Гомрынгер

Шкляны перакладчык: Вольга Гапеева перакладае Нору Гомрынгер

30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка, Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае ўзяць удзел у незвычайным мерапрыемстве-перфомансе “Шкляны перакладчык” — пераклад з удзелам публікі. Пераклады паэзіі Норы Гомрынгер прэзентуе Вольга Гапеева. Падчас перфомансу ўсе ахвочыя змогуць ужывую пабачыць майстэрства і мастацтва літаратурнага перакладу, паглядзець на працу перакладчыка па шліфоўцы тэксту і разам з ім папрацаваць над вырашэннем праблем: публіка зможа чытаць арыгінал і пераклад, які паўстае, сачыць за тым, якія цяжкасці з’яўляюцца ў працэсе працы, і актыўна ўдзельнічаць у іх пераадоленні. Запрашаем вас задаваць пытанні і актыўна ўдзельнічаць! Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — аўтарка сямі кніг. Стыпендыятка міжнародных літаратурных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Нямеччына, Аўстрыя, Латвія), удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў (Літва, Славенія, Нямеччына, Чэхія, Латвія і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладаліся на ангельскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую,…

Чытаць цалкам
З'явілася вокладка кнігі Артура Конана Дойла

З'явілася вокладка кнігі Артура Конана Дойла "Нататкі пра Шэрлака Холмса"

Вокладка новай кнігі часопіса “ПрайдзіСвет”, на якую перакладчыкі збіраюць грошы, ужо гатовая! Яе намалявала дызайнерка Марыя Мухіна, аўтарка вокладкі першага зборніка пра Шэрлака Холмса і шэрагу іншых вокладак Бібліятэкі часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”. Для афармлення вокладкі быў выкарыстаны фотаздымак Мэры Э. Бутс, якая трапіла ў турму ў брытанскім гарадку Норд-Шылдс за крадзеж 20 снежня 1904 года. У гэтым годзе Артур Конан Дойл дапісваў зборнік апавяданняў “Вяртанне Шэрлака Холмса”.   Вокладка кнігі “Нататкі пра Шэрлака Холмса” працягвае гісторыю пра брытанскіх злачынцаў, якая пачалася на вокладцы зборніка “Прыгоды Шэрлака Холмса”; яе герой — злачынца на імя Джэймс Доўсан. Містэр Доўсан трапіў у турму ў 1902 годзе (акурат тады ў часопісе Strand друкавалася з працягам аповесць "Сабака Баскервіляў"). На дошцы, якую ён трымае ў руках, насамрэч напісанае здзейсненае злачынства (непрыстойнае агаленне).   Для таго каб вокладка…

Чытаць цалкам
Абвешчаны шорт-ліст прэміі

Абвешчаны шорт-ліст прэміі "ПрайдзіСвет". Уручэнне 30 верасня

Журы назвала шорт-ліст прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшую перакладную кнігу 2014 года. Пераможцаў прэміі ў трох намінацыях назавуць 30 верасня ў 19:00 у кнігарні “Логвінаў”.У кароткі спіс прэміі, якая будзе ўручацца ўжо ў шосты раз, увайшлі наступныя перакладчыкі і кнігі: Проза Алеся Башарымава: Тувэ Янсан. Небяспечнае лета. — Мінск: Зміцер Колас; Ульф Нільсан. Найлепшы спявак у свеце. — Мінск: “Кнігазбор” (пераклад са шведскай) Зміцер Колас: Жан Эшноз. 1914. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з французскай) Сяргей Сматрычэнка, Юлія Сматрычэнка: Вацлаў Гавэл. Жыццё ў праўдзе. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з чэшскай) Марына Шода: Павел Гюле. Вайзэр Давідзік. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з польскай) Паэзія Міхаіл Баярын: пераклады з кнігі “Самабыццё”. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з санскрыту) Андрэй Хадановіч: Яцак Качмарскі. Муры. — Гародня-Уроцлаў: “Гарадзенская бібліятэка”, Калегіум Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага (пераклад з польскай) Юля Цімафеева: пераклады з “Кнігі…

Чытаць цалкам