№17: Гульня ў гарады

№17: Гульня ў гарады

У новым, сямнаццатым, нумары мы спрабуем паглядзець, якімі бачаць свае гарады нашы сучаснікі і аднадумцы, пісьменнікі і пісьменніцы ХХІ стагоддзя.

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Водар старых кніг

Водар старых кніг

Цяпер, дзякуючы краме Frostbeard Studio з Мінеапалісу (ЗША), можна адчуваць гэты пах, запаліўшы араматычную свечку. У краме зробленыя свечкі з наступнымі кніжнымі пахамі - Old Books ("Старыя кнігі"), Book Cellar ("Кніжны склад") і Oxford Library ("Оксфардская бібліятэка").Гэтую ідэю падказаў адзін з сапраўдных фанатаў папяровых кніг, якому хочацца ўдыхаць гэтыя пахі, калі ён чытае ў анлайне. Ствараючы сумесь кампанентаў з водарам старых кніг, уладальнікі крамы трымалі перад носам старую кнігу з пажаўцелымі старонкамі. Для аматараў больш прытхлых пахаў створаны водар "Кніжны склад". Адным з фаварытаў продажаў з'яўляюцца свечкі "Оксфардская бібліятэка".У найбліжэйшы час будуць створаны араматычныя свечкі для аматараў навуковай фантастыкі.

Чытаць цалкам
Літаратурную прэмію Гедройца атрымаў Віктар Казько

Літаратурную прэмію Гедройца атрымаў Віктар Казько

Увечары 1 чэрвеня ў Мінску абвешчаныя і ўганараваныя лаўрэаты прэстыжнай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Тройку прызёраў склалі: Альгерд Бахарэвіч за кнігу «Дзеці Аліндаркі» (Мінск, «Галіяфы») — трэцяе месца, якое дае магчымасць творчай стыпендыі ў Вэнтспілсе, Латвія. Таццяна Барысік «Жанчына і леапард» (Мінск, «Кнігазбор») — другое месца, якое дазваляе пераклад кнігі на польскую мову або творчую стыпендыю ў Вісбю, Швецыя. Віктар Казько «Час збіраць косці» (Мінск, «Кнігазбор») — першае месца і грашовая ўзнагарода 10 тысяч еўра. Пераможцам чытацкага галасавання, які атрымаў спецыяльны прыз, таксама стаў Віктар Казько. Уручэнне прэміі адбылося ў гатэлі «Renaissance». Сёлета на Гран-пры конкурсу па выніках 2014 года прэтэндавалі шэсць аўтараў: 1. Таццяна Барысік «Жанчына і леапард» (Мінск, «Кнігазбор») 2. Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі» (Мінск, «Галіяфы») 3. Антон Францішак Брыль «Ян Ялмужна» (Мінск, «Кнігазбор») 4. Андрэй Гуцаў «Кніга зданяў» (Мінск, «Кнігазбор») 5. Сяргей Дубавец «Сіні…

Чытаць цалкам
Часопіс

Часопіс "ПрайдзіСвет" абвяшчае пачатак новага сезону перакладчыцкай прэміі

Рэдакцыя часопіса “ПрайдзіСвет” распачынае шосты сезон прэміі, якая традыцыйна ўручаецца ў трох намінацыях:  “Проза”, “Паэзія” і “Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет” за найлепшы пераклад на беларускую мову. Сёлета доўгі спіс прэміі выглядае наступным чынам: Проза   Алеся Башарымава: Тувэ Янсан. Небяспечнае лета. — Мінск: Зміцер Колас; Ульф Нільсан. Найлепшы спявак у свеце. — Мінск: “Кнігазбор” (пераклад са шведскай) Яўген Бяласін: Генрых Гайнэ. Пра Польшчу. — Мінск: “Галіяфы” (пераклад з нямецкай) Лідыя Ёхансан: Юстэйн Гордэр. Сафіін свет. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з нарвежскай) Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода: Анджэй Франашак. Мілаш. Аўтабіяграфія. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з польскай) Надзея Кандрусевіч: Сара Лундберг. Віта Белая Крэска і Эйвінд. — Мінск: “Кнігазбор” (пераклад са шведскай) Зміцер Колас: Жан Эшноз. 1914. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з французскай) Сяргей Сматрычэнка: Карэл Чапэк. Паштарская казка. — Мінск: “Мастацкая літаратура” (пераклад з…

Чытаць цалкам
Прэмію

Прэмію "Кніга году" атрымалі Бахарэвіч, Гапеева, Рублеўская і Рудак

25 траўня ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”.Спіс пераможцаў выглядае наступным чынам: Проза Альгерд Бахарэвіч. Дзеці АліндаркіМінск: “Галіяфы” Паэзія Антон Рудак Верхні горад Мінск: “Кнігазбор"  Дзіцячая літаратура Вольга Гапеева Сумны суп Мінск: “Галіяфы” Дзіцячая літаратура Людміла Рублеўская Авантуры Студыёзуса Вырвіча Мінск: Выдавецкі дом “Звязда” Аўтары найлепшых, паводле версіі саміх пісьменнікаў, беларускіх кніг атрымалі дыпломы. Мэта прэміі “Кніга году” ў тым, каб пісьменнікі самі абіралі найлепшыя беларускія кнігі ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”. Прэмія будзе прысуджацца кожны год за мастацкія творы, выдадзеныя ў папярэднім годзе. Кніга павінна быць напісаная беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.Інфармацыя па першым месцы ад кожнага сябра журы будзе апублікаваная на старонцы праекта ў пачатку чэрвеня.

Чытаць цалкам
Сяргей Сматрычэнка атрымаў прэмію Іржы Тайнэра

Сяргей Сматрычэнка атрымаў прэмію Іржы Тайнэра

У межах кніжнага кірмашу «Свет кнігі», які штогод праходзіць у Празе, беларускі перакладчык і багеміст Сяргей Сматрычэнка атрымаў прэмію Іржы Тайнэра, што ўручаецца за значны ўнёсак у папулярызацыю чэшскай літаратуры ў свеце. Прэмія была заснаваная ў 2010 годзе і носіць імя чэшскага эмігранта ў Вялікабрытаніі, шматгадовага галоўнага рэдактара часопіса Index on Censorship, перакладчыка і папулярызатара чэшскай літаратуры Іржы Тайнэра (Jiří/George Theiner).Лаўрэатамі прэміі Іржы Тайнэра ў мінулыя гады былі выбітны польскі багеміст і журналіст Анджэй Ягадзіньскі (2011 г.), ізраільская пісьменніца і перакладчыца чэшска-габрэйскага паходжання Рут Бондзі (2012 г.) і нямецкі літаратуразнаўца і пісьменнік, даследчык пражскай нямецкамоўнай літаратуры Пэтэр Дэмэтц (2013 г.).

Чытаць цалкам
Знойдзены невядомы рукапіс Ханса Крысціяна Андэрсэна

Знойдзены невядомы рукапіс Ханса Крысціяна Андэрсэна

Твор дацкага казачніка Ханса Крысціяна Андэрсэна, датаваны 1861 годам, знойдзены ў замку Кнуценборг на востраве на поўдні Даніі. Першы чарнавік казкі "Псіхея" з выпраўленнямі і дадаваннямі аўтара, якому на той момант споўнілася 56 гадоў, быў знойдзены цяперашнім уладальнікам Кнуценборга  Крыстаферам Кнутам, калі ён заняўся прывядзеннем у парадак архіваў свайго бацькі Адама Вільгельма Кнута, які памёр у 2013 годзе. Адзін з найбуйнейшых экспертаў па жыцці і творчасці пісьменніка з Музея Андэрсэна ў Одэнсэ Эйнар Стыг Аскгор назваў знаходку "сенсацыйнай". Іншы спецыяліст, Ёханэс Нерэгар Франдсэн, падкрэсліў, што знойдзены аўтограф — "неад'емная частка дацкага і сусветнага культурнага здабытку". Унесеныя ў тэкст рукой аўтара папраўкі ператвараюць яго ў асабліва каштоўную знаходку, адзначыў ён. Аскгор растлумачыў, што Андэрсэн падтрымліваў кантакты з сям'ёй Кнута і, імаверна, падараваў ёй рукапіс. Аднак якім чынам ён апынуўся ў замку, застаецца невядомым — сведчанняў знаходжання казачніка ў Кнуценборгу…

Чытаць цалкам
Паэтка Вальжына Морт у журы

Паэтка Вальжына Морт у журы "Амерыканскага Нобеля"

Беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт — сярод дзевяці сябраў журы Міжнароднай Нэйштадскай літаратурнай прэміі, якая ўручаецца кожныя два гады за надзвычайныя дасягненні ў літаратуры.  У лік дзевяці сябраў журы прэміі акрамя Вальжыны Морт увайшлі аўтары з ЗША, Швейцарыі, Ірана, Мексікі, Кеніі, Канады і Кітая. Галоўным крытэрам для журы, якое складаецца з сусветна знакамітых пісьменнікаў, ёсць мастацкая вартасць твораў, а не іх камерцыйны поспех. Кароткі спіс прэтэндэнтаў будзе агучаны 27 траўня. Пераможца прэміі стане вядомы ў кастрычніку 2015 года падчас Нэйштадскага фестывалю ў Аклахомскім універсітэце. Лаўрэат атрымае 50 000 даляраў, срэбнае пяро і сертыфікат прэміі.   У розныя гады пераможцамі прэміі былі названыя Габрыэль Гарсія Маркес, Актавіё Пас, Элізабэт Бішап, Чэслаў Мілаш, Адам Загаеўскі і іншыя. Больш падрабязная інфармацыя пра прэмію на сайце: Чытаць цалкам

Уручэнне прэміі Гедройца 1 чэрвеня

Уручэнне прэміі Гедройца 1 чэрвеня

Цырымонія ганаравання пераможцаў пройдзе 1 чэрвеня ў гатэлі “Renaissance” (пр. Дзяржынскага, 1Е). Пачатак а 19-й. Уваход вольны. Партнёры — Litara-A.На галоўную ўзнагароду сёлета прэтэндуюць наступныя кнігі:1. Таццяна Барысік “Жанчына і леапард” (Мінск, “Кнігазбор”)2. Альгерд Бахарэвіч “Дзеці Аліндаркі” (Мінск, “Галіяфы”)3. Антон Францішак Брыль “Ян Ялмужна” (Мінск, “Кнігазбор”)4. Андрэй Гуцаў “Кніга зданяў” (Мінск, “Кнігазбор”)5. Сяргей Дубавец “Сіні карабель у блакітным моры плыве” (Мінск, “Каўчэг”)6. Віктар Казько “Час збіраць косці” (Мінск, “Кнігазбор”)Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.Папярэднія пераможцы прэміі:2012 — Павел Касцюкевіч…

Чытаць цалкам
Абвяшчэнне вынікаў прэміі

Абвяшчэнне вынікаў прэміі "Кніга году" 25 траўня

25 траўня будуць апублікаваныя вынікі прэміі. Сачыце за навінамі на сайце і ў сацыяльных сетках.Мэта праекта ў тым, каб пісьменнікі самі абіралі найлепшую беларускую кнігу. Прэмія будзе прысуджацца кожны год за мастацкія творы, выдадзеныя ў папярэднім годзе. Кніга павінна быць напісаная беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.“Кніга году” абвяшчаецца ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”.Са спісамі прэтэндэнтаў на прэмію і журы можна пазнаёміцца тут: pen-centre.by/kniga

Чытаць цалкам
Памёр пісьменнік Гюнтэр Грас

Памёр пісьменнік Гюнтэр Грас

13 красавіка памёр нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Гюнтэр Грас. Нямецкаму пісьменніку было 87 гадоў. Ён нарадзіўся ў 1927 годзе ў Данцыгу (цяпер Гданьск у Польшчы). Займацца літаратурай пачаў у другой палове 50-х. Самыя вядомыя яго раманы — "Бляшаны барабан", "Кошкі-мышкі", "Маё стагоддзе". У 1999 годзе Грас атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. У 2006 годзе вакол імя Граса разгарэўся скандал, калі пісьменнік прызнаўся, што ў маладосці служыў ў войсках Вафен-СС. Грас казаў, што не зрабіў там ніводнага стрэлу і не займаўся ваеннымі злачынствамі. Скандал пасля гэтых заяваў змусіў пісьменніка напісаць мемуары "Цыбуліна памяці". У 2012 годзе Ізраіль забараніў Грасу ўезд на сваю тэрыторыю, спаслаўшыся на гэтае прызнанне пісьменніка.

Чытаць цалкам