№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Таццяна Нядбай ( )

Нар. у 1982

Таццяна Нядбай
Беларуская паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў Полацку. Скончыла філалагічны факультэт БДУ ў Мінску, магістратуру ў Вільні і аспірантуру ў Любліне. Фіналістка конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтра да 75-годдзя У. Караткевіча (2005). Пераможца літаратурнай прэміі “Дэбют” (2015) за зборнік паэзіі “Сірэны спяваюць джаз”. З ангельскай мовы пераклала кнігу Эвы Томпсан “Песняры імперыі: Руская літаратура і каланіялізм” (2010).

Чытайце таксама

Хаім Нахман Бялік

Хаім Нахман Бялік

Габрэйскі паэт і празаік, класік сучаснай паэзіі на іўрыце і ідышы.

Джэймс Мэцью Бары

Джэймс Мэцью Бары

Шатландскі драматург і празаік, найбольш вядомы дзякуючы казцы “Пітэр Пэн”

О. Генры

О. Генры

Амерыканскі пісьменнік, празаік, аўтар папулярных навэлаў, гумарэсак

Эльфрыдэ Елінэк

Эльфрыдэ Елінэк

Аўстрыйская пісьменніца, паэтка, эсэістка, драматург, літаратурны крытык. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2004).

726