№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Узі Вайль (וייל עוזי)

Нар. у 1964

Узі Вайль

Ізраільскі празаік, кінасцэнарыст і перакладчык.

Нарадзіўся ў кібуцы Газіт у 1964 годзе, але гадаваўся ў Тэль-Авіве, дзе жыве і цяпер. Разам з Этгарам Керэтам пісаў сцэнары для тэлекамедыі “Камерны квінтэт”. Вёў з’едлівую гумарыстычную калонку ў гарадской газеце “Га-ір”, дзе не шкадаваў нікога: ні цара Саламона, ні прэм’ера Нетаньягу. Зрабіў першы ў гісторыі Ізраіля краўдфандынг для свайго рамана — збор сродкаў быў завершаны паспяхова, але ініцыятар быў абвінавачаны ў жабраванні.

Узі Вайль добра вядомы беларускаму чытачу па публікацыях у газетах “Наша ніва” і “Мы яшчэ тут!”, у часопісе ARCHE, а таксама па “Начной чытанцы” Радыё Свабода. Апавяданне Вайля “Чалавек, які скраў Сцяну Плачу” дало назву першаму зборніку ізраільскай прозы па-беларуску.

Чытайце таксама

Віторыё Альф'еры

Віторыё Альф'еры

Віторыё Альф'еры вядомы найперш як драматург. Ён аўтар таксама палітычных трактатаў, вершаў, мемуараў

Руноскэ Акутагава

Руноскэ Акутагава

Японскі паэт, празаік, эсэіст эпохі Тайсё, класік новай японскай літаратуры

Марк Валерый Марцыял

Марк Валерый Марцыял

Рымскі паэт, стваральнік жанру эпіграмы ў яго сучасным выглядзе

Віктар Жыбуль

Віктар Жыбуль

Беларускі паэт-авангардыст, перформер, літаратуразнаўца

565