№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Літаратурная прэмія часопіса "ПрайдзіСвет" для перакладчыкаў (2012)

30 верасня 2013

Літаратурная прэмія часопіса
Узнагароджанне найлепшых перакладчыкаў на беларускую прайшло 30 верасня 2013 года. Перакладчыкі былі ўганараваныя ў трох намінацыях: “Проза” (Сяргей Шупа), “Паэзія” (Лявон Баршчэўскі) і “Пераклад у часопісе “ПрайдзіСвет” (Аляксей Жбанаў).

З кароткага спісу прэтэндэнтаў найбольшая колькасць была прадстаўленая празаічнымі творамі: 8 раманаў і зборнікаў апавяданняў з пяці моваў. 

З найлепшых паэтычных перакладаў кнігай прадстаўленая толькі адна, астатнія былі надрукаваныя ў шэрагу літаратурных часопісаў. Затое сярод моваў паэтычных падборак такія не надта папулярныя ў Беларусі, як кітайская, лацінская і старагрэцкая. 

У намінацыю “Пераклад у часопісе “ПрайдзіСвет” трапілі 4 аўтары, чые творы былі надрукаваныя ў 9-м і 10-м нумарах выдання. 

Плануецца, што ў вечарыне возьмуць удзел як намінанты на прэмію, так і сябры журы. 

Пачатак а 19-й. 

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т Незалежнасці, 37А. 

І. Проза: 

1. Святлана Богуш: "Розум" Рудольфа Слобады (пер. са славацкай, выд. З. Колас); 

2. Алег Жлутка: "Anarchy in UKR" Сяргія Жадана (пер. з украінскай, выд. Логвінаў); 

3. Зміцер Колас: "Магчымасць выспы" Мішэля Ўэльбэка (пер. з французскай, выд. З. Колас); 

4. Марыя Пушкіна: "На шляху ў Бабадаг" Анджэя Стасюка (пер. з польскай, выд. З. Колас); 

5. Павел Рааго: "Калісьці ў Браціславе: Маё жыццё з Оскарам Л." Жо Лангеравай (пер. са славацкай, выд. З. Колас); 

6. Андрэй Хадановіч: "Евангелле паводле Пілата" Эрыка-Эманюэля Шміта (пер. з французскай, выд. З. Колас) 

7. Марына Шода: "Кайтусь-чарадзей" Януша Корчака (пер. з польскай, выд. Логвінаў); 

8. Сяргей Шупа: "Іншала, Мадона, іншала" Міленкі Ергавіча (пер. з баснійскай, выд. З. Колас). 

ІІ. Паэзія: 

1. Лявон Баршчэўскі: "Медэя" Эўрыпіда (пер. са старагрэцкай, "Дзеяслоў" №57); 

2. Вольга Гапеева: "Прыцемкі над гарой Тайшань: Сучасная кітайская паэзія" (пер. з кітайскай, "Дзеяслоў", №56); 

3. Аксана Данільчык: "Пакуль ты спіш" Антоніі Поццы (пер. з італьянскай, "Верасень", №6); 

4. Марына Казлоўская: "Без" Тадэвуша Ружэвіча (пер. з польскай, выд. З. Колас); 

5. Жанна Некрашэвіч-Кароткая: "Радзівіліяда" Яна Радвана (пер. з лацінскай, "Маладосць", №№1-12 / 2011, №№1-8 / 2012). 

ІІІ. "ПрайдзіСвет": 

1. Павел Донаў: "Жалоба маркіза Марна" Гілберта Кіта Чэстэртана (пер. з ангельскай, №9,<>); 

2. Аляксей Жбанаў: "Мадэмуазэль дэ Скюдэры" Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана (пер. з нямецкай, №9); 

3. Марына Кажарновіч: "Казкі для непаслухмяных дзяцей і іх клапатлівых бацькоў" Душана Тарагела(пер. са славацкай, №10,); 

4. Святлана Рогач: "Кароткія казкі для стомленых бацькоў" Міхала Вівэга (пер. з чэшскай, №10).

Чытайце таксама

886