ПрайдзіСвет - Часопіс перакладной літаратуры
тэкст
проза
паэзія
драма
кантэкст
агляды
крытыка
інтэрв'ю
майстар
клас
семінар
мова
глосы
асоба
аўтары
перакладчыкі
мастакі
крытыкі
мовазнаўцы
кніга
гульня
тэставанкі
крыжаванкі
лабірынт цені
майстэрня
форум
конкурсы
прэмія
бібліятэка
падзеі
нумары
клуб
[rss] [LJ] [Twitter] [Facebook]
НУМАР ЧАЦВЕРТЫ
JUVENES DUM SUMUS
MAJORES DEI
Арцюр Рэмбо
Мацней за алкаголь, грамчэй ад вашых лір!..  Вершы
Джон Кітс
Аркадскіх гор даўно мінулы час.  Оды
Наваліс
Шчасны, хто стаў мудрацом...  Вершы
HORRESCO REFERENS
Георг Гайм
Ёнатан
Г. Ф. Лаўкрафт
Алхімік
Вільгельм Гаўф
Карлік Нос
Малады англічанін
Гісторыя пра адсечаную руку
Мэцью Грэгары Льюіс
Манах (урывак)
SUB SPECIE AETERNI
Стывен Крэйн
"Таму што горкае і таму што гэта маё сэрца". Вершы
Як маладая прыехала ў Елаў-Скай
Албэрту Каэйру
Я быў адзіным паэтам Прыроды. Вершы
Багдан-Ігар Антоныч
Элегія пра персцень песні
Аляксандр Чак
Бяскрай жыцця мне дараваны... Вершы
VIVAT ACADEMIA!
Кшыштаф Каміль Бачыньскі
Я на краі смерці сталею. Вершы
Апавяданне без назвы
Здарэнне
Анджэй Тшэбіньскі
Каб падняць ружу... П’еса
Лабараторыя драмы
Тадэвуш Бароўскі
Экзамен на Гандлёвай
Вячэра
PEREAT TRISTITIA
Роберт Фэргюсан
Мне родным домам быў шынок! Вершы
Албрэхт Радэнбах
Песняру радасці. Вершы
PER SE
Джэймс Дуглас Морысан
Голас Змея. Вершы
Аўтаінтэрв'ю
Клаўс Элсбергс
Мой свет у сумётах тоне. Вершы
Вацлаў Граб’е
Блюз для блазнаватай дзяўчыны. Вершы
Філіп Топал
Мне 13
Ігар Паглазаў
У паломніцтве літар. Вершы
О TEMPORA, O MORES!
Обры Бёрдслі
Венера і Тангёйзэр
Роберт Рос
Обры Бёрдслі: Погляд у мінулае
HONORIS CAUSA
Міхаіл Лермантаў [старое]
Мцыры
Дэман
Хрыста Боцеў [старое]
Развітанне. Вершы
VENI, VIDI, VICI
Пераклады пераможцаў конкурсу
POSTSCRIPTUM
Алвару ды Кампуш
Нататкі на памяць пра майго настаўніка Каэйру
Васіль Сёмуха
Клаўс Элсбергс
Дзмітры Строцаў
Жораў
Ганна Ражанцова
З любоўю, Сэлінджэр
MODUS DICENDI
Уладзімір Папковіч:
Не даганяю чараду... Інтэрв'ю
Антон Францішак Брыль:
Добрая брытанская кніжка. Інтэрв'ю
Вацлаў Граб’е:
Ален Гінзберг у Празе. Інтэрв'ю
DIXI
Лявон Баршчэўскі:
Люблю тыя пераклады, якія яшчэ не зрабіў. Майстар-клас
СТВАРАЛІ
ПЕРАСТВАРАЛІ
агляд
Мультыкульты па-чэшску

“Інтэрнацыяналізацыя” чэшскай прозы апошняга дзесяцігоддзя
  • Беручы ў рукі кнігу, скажам, ісландскага, японскага або гішпанскага аўтара, мы збольшага “па змаўчанні” настроеныя на тое, што сутыкнёмся ў ёй з ісландскімі, японскімі ці гішпанскімі рэаліямі. Гэта, вядома, не правіла, а імпліцытнае чаканне, што вынікае са знаёмства з усясветнай белетрыстыкай. Мне складана меркаваць, наколькі ў іншых літаратурах разбураецца такая традыцыйная скіраванасць на сябе, але ў чэшскай гэта адбываецца літаральна на вачах. Вось жа, адважуся сцвярджаць, што вельмі сімпатычнай рысай сучаснай чэшскай прозы ёсць яе нячэхацэнтрызм. І цяжка сказаць, што таму прычынай – недастатковасць ды непрывабнасць “хатніх” сюжэтаў або – наадварот – усё большая адкрытасць і цікавасць да вакольнага свету, асабліва да так званых “экзатычных” яго куткоў. Я схіляюся да другога.
  •  
  • Вялікай вяхой, якая ці не запачаткавала гэтую адносна новую тэндэнцыю ў чэшскай літаратуры – менавіта тэндэнцыю, а не спарадычнае з’яўленне паасобных кніг, – стаўся “мангольскі” раман Пэтры Гулавай “Памяці маёй бабулі” (Petra Hůlová, “Paměť mojí babičce”, 2002). Пазней пачалі з’яўляцца наступныя і наступныя кнігі, дзеянне якіх адбываецца цалкам або немалой часткай па-за межамі Чэхіі – у Ізраілі, Фінляндыі, Інданэзіі, Бразіліі, Сібіры…: “Рут і каляровасць свету” Томаша Колскага (Tomáš Kolský, “Ruthie a barevnost světa”, 2003), “Заўсёды адна ноч” Маркеты Гэйкалавай (Markéta Hejkalová, “Vždycky jedna noc”, 2004), “Грудасты мужчына” Ёзэфа Фарманка (Josef Formánek, “Prsatý muž a Zloděj příběhů”, 2004), “Жоўтыя вочы вядуць дамоў” Маркеты Пілатавай (Markéta Pilátová, “Žluté oči vedou domů”, 2007), “Станцыя Тайга” Пэтры Гулавай (Petra Hůlová, “Stanice Tajga”, 2007) і іншыя. Кнігі моцныя, такія, пра якія гавораць – і крытыкі, і чытачы, – якія не ляжаць незаўважаныя на паліцах кнігарняў. За апошні час да іх спісу дадаўся яшчэ таўшчэзны 2-томны раман Марціна Рышавага “Падарожжы ў Сібір” (Martin Ryšavý, “Cesty na Sibiř”, 2008), уганараваны ці не самай раскручанай у Чэхіі прэміяй “Magnesia Litera”, а зусім нядаўна – і раман Яхіма Топала “Халоднай краінай” (Jáchym Topol, “Chladnou zemí”, 2009), ладная частка дзеяння якога адбываецца ў фіктыўнай Беларусі.
  •  
  • Томаш ЗмэшкалаКалі яшчэ ўважлівей паглядзець на найноўшыя літаратурныя падзеі Чэхіі, то нельга абысці ўвагай з’яўленне некалькіх новых таленавітых аўтараў. Так, найлепшым дэбютантам мінулага года прафесійнае журы “Magnesiа Literа” адзінадушна прызнала Томаша Змэшкала за раман “Любоўныя лісты клінапісам” (Tomáš Zmeškal, “Milostné dopisy klínovým písmem”). Змэшкал, здаецца, – першы чэшскі цёмнаскуры пісьменнік (ягоны бацька – выхадзец з Конга). Літаральна гэтымі днямі выйшла з друку яго новая, шмат у якіх матывах аўтабіяграфічная кніга “Жыццяпіс чорна-белага ягняці” (“Životopis černobílého jehněte”), прысвечаная, сярод іншага, пытанням талерантнасці чэшскага грамадства 60-80-х гадоў. Лан Пхан ТхіПадобную тэму, але ўжо на сучасным матэрыяле сужыцця віетнамскай грамады і чэшскай большасці, распрацоўвае ў сваім дэбютным рамане “Белы конь, жоўты дракон” (“Bílej kůň, žlutej drak”) дзевятнаццацігадовая Лан Пхам Тхі (Lan Pham Thi). Гэты твор быў уганараваны прэстыжнай прэміяй “Кніжнага клуба”, аднак у мас-медыях ужо з’явіліся публікацыі – на маю думку, не вельмі пераканаўчыя, – што ідзецца пра чарговую, гэтак улюбёную чэхамі, літаратурную містыфікацыю, і ніякай пісьменніцы з імем Лан Пхам Тхі не існуе. Раман ЭрэшШто ж, пераначуем, больш пачуем. Нарэшце, яшчэ адзін нядаўні дэбютант, чэшскі цыган Раман Эрэш (Roman Erös), які ў сваім “Цадыку” (“Cadík”), між іншым, узнімае і пытанні суіснавання ды ўзаемаразумення ў мультыкультурным грамадстве, застаўся без прэстыжных прэмій, але не без увагі ўдзячных чытачоў і крытыкаў.
  •  
  • Такая вось карцінка. І каб чарговы раз ушчыкнуць айчынных творцаў, хочацца па-дылетанцку падсумаваць, што пакуль у Беларусі спрачаюцца, наколькі беларуская літаратура еўрапейская, чэхі, надта не пераймаючыся падобнымі пытаннямі, пішуць раманы – на чэшскай мове, на еўрапейскім узроўні, на глабальныя тэмы.

Сяргей Сматрычэнка

пакінуць каментар
Імя:
Каментар:
13 + 12 =
У ПАЧАТАК
Нашы кантакты: 
rada@prajdzisvet.org
220005, г. Мінск, п/с 2
Rambler's Top100
Rating All.BY
Каталог и поиск 1BY.BY Каталог фирм, каталог сайтов и интернет русурсов Беларуси. Доска объявлений


кино
Рейтинг сайтов
рейтинг сайтов sector-c.rutacisinfo.ru astrologicwanderl.ru
Каталог белорусских сайтов


Каталог TUT.BY
белорусская поисковая система