№18: Некаторыя любяць паэзію

№18: Некаторыя любяць паэзію

...І ўсё адно мы трымаемся за паэзію, усё адно яе пішам, перакладаем і чытаем, знаходзім і адкрываем для сябе новых і забытых паэтаў і паэтак. Усё роўна самотна рухаемся разам з вершам, рухаемся за ім, ухапіўшыся за ягоныя “парэнчы”, спрабуем адшукаць яго пачатак, намацаць яго “мерыдыян” і, як казаў паэт Паўль Цэлан, прыйсці на сустрэчу з сабой.

Чытаць далей

Семінары

Перакладная кніга і перакладчыкі ў міжваеннай Беларусі (паводле біябібліяграфічнага слоўніка

Ціхан Чарнякевіч: "Перакладная кніга і перакладчыкі ў міжваеннай Беларусі (паводле біябібліяграфічнага слоўніка "Беларускія пісьменнікі")"

Спіс быў складзены для папулярызацыі перакладной кнігі БССР і не прэтэндуе на вычарпальнасць.Як заяўлена ў загалоўку, адзінай крыніцай інфармацыі быў біябібліяграфічны слоўнік "Беларускія пісьменнікі" ў 6 тамах, дзе адлюстраваныя перакладныя выданні і асобныя публікацыі перакладаў беларускіх пісьменнікаў… Чытаць цалкам

Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе “Крыніца” (1988-2003)

Ціхан Чарнякевіч: "Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе “Крыніца” (1988-2003)"

Бібліяграфічны даведнік пакліканы адлюстраваць усе перакладзеныя на беларускую мову замежныя творы мастацкіх і публіцыстычных жанраў, надрукаваныя ў часопісе “Крыніца” з дня заснавання (1988) да спынення яго выхаду (2003)... Чытаць цалкам

Пераклады навэлы Эрнэста Хэмінгуэя “The Old Man and the Sea” : вынік перакладчыцкага спаборніцтва

Паліна Маслянкова: "Пераклады навэлы Эрнэста Хэмінгуэя “The Old Man and the Sea” : вынік перакладчыцкага спаборніцтва"

Гэта дзіва для беларускай літаратурнай сітуацыі, калі па-беларуску існуе хіба толькі сотая доля ад усяе літаратуры, створанай за мяжой, вартай прачытання і засваення ў кожнай нацыянальнай літаратуры праз пераклад, – паўстанне двух паўнавартасных перакладаў аднаго бясспрэчна таленавітага твора, за які… Чытаць цалкам

Мастацкі пераклад і нацыянальная свядомасць

Карлас Шэрман: "Мастацкі пераклад і нацыянальная свядомасць"

На першы погляд тэма заключае ў сабе аксіёму. Бо прыгадайма: беларускі першадрукар Францыск Скарына быў і беларускім перакладчыкам; вялікі армянін Масроп Маштоц, прылічаны да ліку святых, стваральнік старажытнаармянскага алфавіта, таксама быў першаперакладчыкам, а дзень яго нараджэння святкуецца як Дзень… Чытаць цалкам

Пра паэтычныя пераклады

Мікалай Гумілёў: "Пра паэтычныя пераклады"

Існуе тры спосабы перакладаць вершы: пры першым перакладчык карыстаецца выпадковым памерам і спалучэннем рыфмаў, што прыйдуць яму да галавы, часцяком чужымі для аўтара, на сваё меркаванне падаўжае або скарачае першатвор; ясна, што такі пераклад можна назваць толькі аматарскім... Чытаць цалкам