0 00:00:01,000 --> 00:00:04,000 Субтытры ўзятыя з сайта часопіса ПрайдзіСвет http://www.prajdzisvet.org 1 00:00:59,167 --> 00:01:02,477 - Цудоўны від. - Досыць міла, не спрачаюся. 2 00:01:02,647 --> 00:01:05,002 З Пэмбэрлі не параўнаць, я ведаю. 3 00:01:05,367 --> 00:01:08,404 Але мне трэба недзе пасяліцца. Ты ўхваляеш? 4 00:01:08,567 --> 00:01:13,561 - Таварыства тут будзе даволі дзікунскае. - Вясковыя манеры? Як на мяне, яны чароўныя. 5 00:01:13,727 --> 00:01:17,515 - У такім разе пагаджайся. - Дзякуй! Тады вырашана. 6 00:01:17,687 --> 00:01:20,759 Узгадню гэта з павераным не адкладаючы. 7 00:02:25,807 --> 00:02:29,880 (Кіці): Я хачу яго сёння надзець. Паглядзі, што ты з ім зрабіла! 8 00:02:30,047 --> 00:02:32,515 (Кіці): Мама, мама! 9 00:02:33,407 --> 00:02:38,162 (Кіці): Лідыя падрала мой каптур і кажа, што пойдзе ў ім да службы. Скажы ёй, што не! 10 00:02:38,327 --> 00:02:44,766 І пайду, я так над ім працавала! Яна ў ім будзе страхоццем, бо не такая гожая, каб у ім хадзіць! 11 00:02:44,927 --> 00:02:47,919 - Не аддам і ўсё! - Лідыя! Кіці! Дзяўчаты! 12 00:02:48,087 --> 00:02:52,080 Вы хочаце мне нервы на шматочкі парваць? Хай яна яго забірае, Кіці. 13 00:02:52,247 --> 00:02:56,126 Ён жа мой! Яна ўсё ў мяне адбірае, а ты дазваляеш! 14 00:03:04,047 --> 00:03:10,043 Ох, што ж з намі ўсімі будзе? Джэйн, Лізі, дзе вы? 15 00:03:10,207 --> 00:03:13,199 - Тут, мама. - Ідзем, мама. 16 00:03:27,727 --> 00:03:32,198 Мой дарагі! Містэр Бэнэт! Цудоўныя навіны! 17 00:03:32,447 --> 00:03:35,439 - Нэзэрфілд-парк нарэшце здалі ўнаймы! - Праўда? 18 00:03:35,607 --> 00:03:39,043 Чыстая праўда, я толькі што чула ад місіс Лонг. 19 00:03:39,207 --> 00:03:41,201 - Хіба вы не хочаце даведацца, хто будзе там жыць? 20 00:03:41,707 --> 00:03:44,201 - Вы хочаце расказаць, а я пагаджаюся гэта выслухаць. 21 00:03:44,367 --> 00:03:48,838 Дык вось, гэта малады чалавек вялікага дастатку з паўночнай Англіі. 22 00:03:49,007 --> 00:03:51,475 Халасты мужчына вялікага дастатку, мой дарагі. 23 00:03:51,647 --> 00:03:54,639 Ён прыязджаў чацверыком у панядзелак усё агледзець. 24 00:03:54,807 --> 00:03:58,641 Яго завуць Бінглі. Ён перабярэцца яшчэ да Міхалава дня. 25 00:03:58,807 --> 00:04:01,958 І ён мае пяць тысяч у год! 26 00:04:02,847 --> 00:04:07,557 - Ну хіба не ўдача для нашых дзяўчатак! - Сапраўды? І пры чым яны тут? 27 00:04:07,727 --> 00:04:9,500 Містэр Бэнэт, ну чаму вы такі невыносны? 28 00:04:10,000 --> 00:04:12,926 Вы ж разумееце, што я думаю пра яго жаніцьбу з адною з нашых дачок. 29 00:04:14,207 --> 00:04:17,802 Бо халасты мужчына годнага дастатку мусіць мець патрэбу ў жонцы. 30 00:04:18,367 --> 00:04:22,883 І вядома, што мусіць! І каго лепей, як не адну з пяці нашых дзяўчатак? 31 00:04:23,047 --> 00:04:24,639 (Лідыя фыркае) Лідыя! 32 00:04:24,807 --> 00:04:27,446 - Вось будзе смеху, калі ён выбера мяне! - Ці мяне! 33 00:04:27,607 --> 00:04:31,885 То гэта з такім намерам ён сюды перабіраецца? Ажаніцца з адною з нашых дачок? 34 00:04:32,047 --> 00:04:34,959 "Намерам"? Што за лухту вы кажаце! 35 00:04:35,127 --> 00:04:38,119 Але ён можа, вельмі імаверна, у кагосьці з іх закахацца. 36 00:04:38,287 --> 00:04:43,645 - Так што вы мусіце яго наведаць, як толькі ён прыедзе. - Наведаць яго? Не-не, не бачу на тое прычынаў. 37 00:04:43,807 --> 00:04:46,241 - Містэр Бэнэт! - Ідзіце сама з дзяўчатамі. 38 00:04:46,407 --> 00:04:49,046 - А яшчэ лепей выпраўце іх адных. - Адных?! 39 00:04:49,207 --> 00:04:53,598 Так, бо вы не меней гожая за любую з іх. Містэр Бінглі можа ўпадабаць вас наймацней. 40 00:04:53,767 --> 00:04:56,281 (Лідыя фыркае) Лідыя... 41 00:05:04,727 --> 00:05:06,046 Хіл! 42 00:05:06,207 --> 00:05:07,526 Ах, Хіл! 43 00:05:07,687 --> 00:05:10,326 Хіл, я так пакутую! 44 00:05:10,487 --> 00:05:14,082 Містэр Бэнэт кажа, што не наведае містэра Бінглі, калі той прыедзе. 45 00:05:14,247 --> 00:05:16,966 - Ну, ну. - Няўжо нельга яго пераканаць? 46 00:05:17,127 --> 00:05:21,245 - Мне здаецца, усё будзе добра. - Не, не, не будзе! 47 00:05:21,407 --> 00:05:25,719 - Бо ён надумаўся ўсіх нас загубіць. - Мама, ён жа проста дражніць вас. 48 00:05:25,887 --> 00:05:28,959 Ён наведае містэра Бінглі. Ён наведвае ўсіх новых суседзяў. 49 00:05:29,127 --> 00:05:32,563 Джэйн, ну што ты кажаш! Ты сама яго чула. 50 00:05:32,727 --> 00:05:37,005 - Ты ж ведаеш, у твайго бацькі жалезная воля. - Вы маеце рацыю, мая дарагая. 51 00:05:37,167 --> 00:05:41,160 Але паслухайце, што я зраблю. Я напішу містэру Бінглі 52 00:05:41,327 --> 00:05:47,323 ды паведамлю, што ў мяне пяць дачок, і ён вольны выбраць любую. 53 00:05:47,487 --> 00:05:50,285 Яны дурніцы й невучкі, як і іншыя дзяўчаты. 54 00:05:50,447 --> 00:05:52,802 Ну хіба што Лізі кемлівейшая за рэшту. 55 00:05:52,967 --> 00:05:57,358 Але, можа, ён і хоча ажаніцца з дурніцаю, з іншымі такое бывала. 56 00:05:57,527 --> 00:06:01,361 - Цяпер вы задаволеная? - Не-не! Будзьце ласкавы, не пішыце яму, калі... 57 00:06:01,527 --> 00:06:04,087 Ды вам проста ў забаву мяне абураць! 58 00:06:04,407 --> 00:06:06,796 Вам зусім не шкада маіх бедных нерваў! 59 00:06:06,967 --> 00:06:10,004 Вы памыляецеся, мая дарагая. Я маю вялікую павагу да вашых нерваў. 60 00:06:10,167 --> 00:06:12,681 Яны мае старыя сябры, вось ужо дваццаць год як найменей. 61 00:06:13,567 --> 00:06:17,560 - Вы не ведаеце, як я пакутую. - Спадзяюся, вы ўсё ж перажывяце гэта 62 00:06:17,727 --> 00:06:22,039 і пабачыце яшчэ шмат юнакоў з пяццю тысячамі ў год у нашых ваколіцах. 63 00:06:22,207 --> 00:06:26,439 Ды хоць бы іх такіх было дваццаць - што з таго, калі вы іх не наведаеце? 64 00:06:26,607 --> 00:06:31,078 Паверце майму слову, дарагая, калі набярэцца дваццаць, я наведаю ўсіх. 65 00:06:34,047 --> 00:06:38,325 Бачыш, Джэйн? Яго не пераканаць. Ён абавязкова нас загубіць. 66 00:06:38,487 --> 00:06:41,479 Ох, калі б у нас толькі былі сыны! 67 00:06:42,927 --> 00:06:47,284 Няшчасці, як вядома, пасылаюцца ў выпрабаванне нашай стойкасці, 68 00:06:47,447 --> 00:06:51,440 і часта аказваюцца ў выніку прыхаванымі дабраславеннямі. 69 00:06:52,647 --> 00:06:55,445 Але ж я і галодная! 70 00:07:05,847 --> 00:07:11,638 Калі б я магла пакахаць чалавека, якому была б мілаю жонкаю і за 50 фунтаў у год, 71 00:07:11,807 --> 00:07:14,275 я была б цалкам усцешаная. 72 00:07:14,447 --> 00:07:16,085 Так. 73 00:07:17,087 --> 00:07:21,558 Але такі наўрад ці можа быць пры сваім розуме, а я не магу пакахаць таго, хто з'ехаў з глузду. 74 00:07:22,207 --> 00:07:24,323 Ах, Лізі. 75 00:07:26,647 --> 00:07:31,880 Шлюб... у якім адзін не можа ні кахаць, ані паважаць другога... 76 00:07:33,047 --> 00:07:36,926 гэта не можа быць у радасць... ніводнаму з дваіх. 77 00:07:37,127 --> 00:07:42,121 Як мы штодня і бачым. Але жабракам, сама разумееш, перабіраць не варта. 78 00:07:43,007 --> 00:07:45,316 Мы не зусім бедныя, Лізі. 79 00:07:45,967 --> 00:07:50,961 Татаў маёнтак не перадасі па жаночай лініі. Апроч гожасці нам нішто не паспрыяе. 80 00:07:52,647 --> 00:07:56,196 Прынамсі адной з нас трэба вельмі ўдала выйсці замуж. 81 00:07:56,367 --> 00:07:59,757 І паколькі ты ў пяць разоў прыгажэйшая за астатніх, 82 00:07:59,927 --> 00:08:03,715 і найпрыемнейшая норавам, то, баюся, ратаваць нашую долю выпадае табе. 83 00:08:03,887 --> 00:08:05,878 Але, Лізі... 84 00:08:07,487 --> 00:08:09,478 Я б жадала... 85 00:08:10,327 --> 00:08:14,764 Мне б так хацелася... выйсці замуж з кахання. 86 00:08:15,487 --> 00:08:19,116 І выйдзеш, абавязкова! 87 00:08:19,287 --> 00:08:22,962 Але глядзі, закахайся ў кагосьці з добрым дастаткам. 88 00:08:23,127 --> 00:08:26,119 Я пастараюся. Каб парадаваць цябе. 89 00:08:26,687 --> 00:08:28,723 А ты? 90 00:08:29,807 --> 00:08:35,803 Я цвёрда вырашыла, што толькі наймацнейшае каханне завабіць мяне ў шлюб. 91 00:08:37,327 --> 00:08:40,956 І таму... Я буду жыць старою дзеўкаю, 92 00:08:41,127 --> 00:08:46,645 і вучыць тваіх дзесяцярых дзетак вышываць падушкі і абы-як граць на інструментах. 93 00:08:56,967 --> 00:09:01,643 - Дабранач, мама. - Сёння так баліць галава... 94 00:09:02,567 --> 00:09:06,446 Я сказала, што не пайду з ім танчыць, хоць бы ён застаўся апошнім мужчынам у Мэрытане! 95 00:09:06,607 --> 00:09:10,077 - Дабранач, Лідыя. Дабранач, Кіці. - Дабранач, Лізі! 96 00:09:56,807 --> 00:09:59,275 (Лідыя): Лізі! 97 00:09:59,927 --> 00:10:02,361 Ведала б ты, якія ў нас навіны! 98 00:10:07,327 --> 00:10:09,716 - Містэр Бінглі прыехаў у Нэзэрфілд! - Сэр Ўільям Лукас яго наведаў! 99 00:10:09,887 --> 00:10:13,721 - Ды памаўчы ты нарэшце, Кіці, маме я раскажу. - Нічога не жадаю ведаць. 100 00:10:13,887 --> 00:10:17,118 Што мне да містэра Бінглі, калі мы ніколі з ім не пазнаёмімся? 101 00:10:17,287 --> 00:10:19,118 Але мама! 102 00:10:19,287 --> 00:10:23,519 Хопіць ужо кашляць, Кіці! Богам прашу, пашкадуй хоць крышку мае нервы. 103 00:10:23,687 --> 00:10:27,965 - Я не для забавы кашляю. - Сорак слуг, і вельмі прыгожы, і ў сінім сурдуце. 104 00:10:28,127 --> 00:10:31,403 - І сказаў сэру Ўільяму, што любіць танчыць! - І сказаў, што прыйдзе на наступны баль! 105 00:10:31,567 --> 00:10:33,125 - У гарадской зборні! - У суботу! 106 00:10:33,287 --> 00:10:36,484 - З шасцю дамамі й чатырма джэнтльменамі! - Ды не, з дванаццаццю дамамі й сямю джэнтльменамі! 107 00:10:36,647 --> 00:10:40,037 - Зашмат дамаў. - Лідыя, малю цябе, замаўчы! 108 00:10:40,207 --> 00:10:43,802 Мы ніколі не пазнаёмімся з містэрам Бінглі, і мне балюча пра яго чуць. 109 00:10:43,967 --> 00:10:46,606 - (Лідыя): Але мама! - Мне абрыд ваш містэр Бінглі! 110 00:10:46,767 --> 00:10:48,598 Мне шкада гэта чуць. 111 00:10:48,767 --> 00:10:52,919 Калі б я дазнаўся пра гэта раніцою, то ні ў якім разе б яго не наведваў. 112 00:10:53,447 --> 00:10:56,439 (Маці): Вы яго наведалі?! 113 00:10:56,967 --> 00:11:00,357 Баюся, цяпер нам ніяк не пазбегнуць знаёмства. 114 00:11:01,967 --> 00:11:06,677 Мой дарагі містэр Бэнэт! Які вы добры да нас! 115 00:11:06,847 --> 00:11:10,601 - Ну, ну. - Дзяўчаты, хіба не добры ў вас бацька? 116 00:11:10,807 --> 00:11:13,799 І нічога нам не сказаў! Што за слаўны жарт! 117 00:11:14,607 --> 00:11:17,838 Цяпер вы ўсе будзеце танчыць з містэрам Бінглі! 118 00:11:18,687 --> 00:11:21,520 Спадзяюся, ён вынослівы, мама. 119 00:11:22,047 --> 00:11:24,845 І прыхільны да юных дурніцаў. 120 00:11:25,007 --> 00:11:29,046 Мой дарагі містэр Бэнэт, што б вы ні казалі, я болей ніколі не абуруся. 121 00:11:29,207 --> 00:11:31,721 Шкада гэта чуць. Што ж, Кіці. 122 00:11:31,887 --> 00:11:35,562 Цяпер, думаю, ты можаш кашляць колькі пажадаеш. 123 00:12:13,287 --> 00:12:18,566 - З намі тут нічога не здарыцца, містэр Дарсі? - Халера, вечар змарнаваны. 124 00:13:22,647 --> 00:13:24,877 Містэр Бінглі! 125 00:13:25,727 --> 00:13:29,720 Не адмоўце мне ў радасці прывітаць вас ў нашым маленькім сабранні. 126 00:13:29,887 --> 00:13:33,038 Сэр Ўільям, я вельмі рады вас бачыць. 127 00:13:33,207 --> 00:13:36,677 Нічога не люблю больш за вясковыя танцы. 128 00:13:45,087 --> 00:13:49,842 - А хто тыя дзве дамы, не ведаеш? - Сёстры містэра Бінглі, наколькі я разумею. 129 00:13:50,007 --> 00:13:52,999 Адна замужам за тым джэнтльменам, містэрам Хёрстам. 130 00:13:53,167 --> 00:13:55,123 - Вышэйшым з двух? - Не, другім. 131 00:13:55,287 --> 00:13:57,118 (Лізі): Усё лепей і лепей! 132 00:13:57,287 --> 00:13:59,005 Вельмі выкшталцоныя. 133 00:13:59,167 --> 00:14:02,796 Здаецца, ім нішто тут не падабаецца так, як яны самі. 134 00:14:02,967 --> 00:14:05,959 Лізі! Джэйн! Ідзіце сюды! 135 00:14:10,007 --> 00:14:15,764 Бачыце гэтага джэнтльмена? Лэдзі Лукас толькі што расказала, што ён даўні сябар містэра Бінглі. 136 00:14:15,927 --> 00:14:20,876 Яго завуць Дарсі, ён страшэнна багаты й мае вялізны маёнтак у Дэрбішыры. 137 00:14:21,047 --> 00:14:24,119 Бінглі перад ім жабрак! 138 00:14:24,287 --> 00:14:27,484 Дзесяць тысяч у год! Сама меней! 139 00:14:27,807 --> 00:14:31,846 Паглядзіце, дзяўчаткі, праўда ж вы ніколі не бачылі такога прыгажуна? 140 00:14:32,007 --> 00:14:35,602 Цікава, ці быў бы ён такім прыгожым, калі б не быў такім багатым. 141 00:14:37,287 --> 00:14:41,326 Ох, Лізі! Яны падыходзяць. Усміхайцеся, дзяўчаты! Усміхайцеся! 142 00:14:42,887 --> 00:14:44,206 Місіс Бэнэт. 143 00:14:44,367 --> 00:14:49,122 Містэр Бінглі выказаў жаданне пазнаёміцца з вамі й вашымі дочкамі. 144 00:14:49,287 --> 00:14:52,279 Сэр, гэта так міла з вашага боку. 145 00:14:54,647 --> 00:14:57,525 Гэта Джэйн, найстарэйшая. 146 00:14:57,687 --> 00:15:01,680 Гэта Элізабэт. А Мэры сядзіць вунь там. 147 00:15:02,207 --> 00:15:06,200 А Кіці і Лідыя, наймалодшыя, вунь, зірніце, танчаць. 148 00:15:10,247 --> 00:15:14,877 - А сам вы любіце танцы? - Болей за ўсё на свеце, мадам. 149 00:15:15,047 --> 00:15:17,720 І калі міс Бэнэт яшчэ не ангажаваная, 150 00:15:17,887 --> 00:15:21,277 ці магу я насмеліцца запрасіць яе на два наступныя танцы? 151 00:15:21,447 --> 00:15:24,439 - Я не ангажаваная, сэр. - Добра. 152 00:15:24,687 --> 00:15:29,681 Вы робіце нам гонар, сэр. Падзякуй джэнтльмену, Джэйн. 153 00:15:30,007 --> 00:15:31,520 Мама. 154 00:15:31,687 --> 00:15:35,282 А вы, сэр? Вы таксама любіце танчыць? 155 00:15:35,807 --> 00:15:41,006 Ах, перапрашаю. Місіс Бэнэт, дазвольце прадставіць майго сябра, містэра Дарсі. 156 00:15:41,567 --> 00:15:45,082 Мы вам вельмі радыя ў Хэртфардшыры, сэр, паверце мне. 157 00:15:45,247 --> 00:15:49,240 Спадзяюся, вы гэтак жа прагнеце патанчыць, як і ваш сябар? 158 00:15:50,087 --> 00:15:52,317 Дзякую, мадам. Я рэдка танчу. 159 00:15:52,487 --> 00:15:55,365 Ну хай гэта будзе акурат такі выпадак, сэр. 160 00:15:55,527 --> 00:16:01,523 Магу паспрачацца, вы не кожны дзень сустракаеце такую слаўную музыку й такіх гожых дзяўчат. 161 00:16:07,527 --> 00:16:09,677 Прашу ласкава прабачыць, мадам. 162 00:16:11,967 --> 00:16:16,882 Бач! І трапляюцца ж такія няветлыя, пыхлівыя асобы! 163 00:16:17,047 --> 00:16:19,766 - Мама, ён жа можа пачуць. - То і хай сабе чуе. 164 00:16:19,927 --> 00:16:24,443 А яго сябар так стараецца быць ветлым і ва ўсім прыемным. 165 00:16:24,607 --> 00:16:27,997 (Маці): Хто ён такі, каб гэтак заносіцца над сваімі сябрамі? 166 00:16:28,167 --> 00:16:31,159 Найбагацейшыя могуць сабе дазволіць зневажаць усіх сустрэчных. 167 00:16:31,327 --> 00:16:35,081 - Нам не патрэбнае яго добрае меркаванне. - Зусім непатрэбнае! 168 00:16:35,887 --> 00:16:38,879 Можа ён, урэшце, і не такі прыгожы? 169 00:16:39,047 --> 00:16:43,006 Ані крышку! Вельмі непрывабны. 170 00:16:43,167 --> 00:16:46,762 (Маці): Ужо канечне, з містэрам Бінглі не параўнаць! 171 00:17:25,447 --> 00:17:27,438 Вось я пакажу! 172 00:18:22,887 --> 00:18:26,960 Не надзіўлюся на Кіці з Лідыяй, так яны любяць танцы. 173 00:18:27,127 --> 00:18:29,436 (Мэры): Мяне баль мала цешыць. 174 00:18:29,607 --> 00:18:34,283 (Лізі): Мяне б цешыў, калі б хапала такіх прыемных партнёраў, як у Джэйн. 175 00:18:34,447 --> 00:18:39,441 На маю думку, назіранне і роздум прыносяць нашмат больш плёну. 176 00:18:39,607 --> 00:18:42,326 Так, калі ўжо іншага плёну не знайсці. 177 00:18:42,487 --> 00:18:45,479 Давядзецца нам быць філосафамі, Мэры. 178 00:19:01,767 --> 00:19:04,327 Ну ж, Дарсі, ты мусіш пайсці танчыць! 179 00:19:04,487 --> 00:19:07,797 Проста мусіш. Не магу глядзець, як ты стаіш тут ёлупам! 180 00:19:07,967 --> 00:19:09,923 Ну ж! Ідзі лепей патанчы! 181 00:19:10,407 --> 00:19:15,879 Ні ў якім разе. У такім таварыстве? Гэта было б невыносна. 182 00:19:20,367 --> 00:19:22,323 Твае сёстры ўжо ангажаваныя. 183 00:19:23,447 --> 00:19:27,042 (Дарсі): А ты сам ведаеш, што стаць у пару з кімсьці яшчэ будзе для мяне караю. 184 00:19:27,247 --> 00:19:31,479 Божа ласкавы, Дарсі! Я б нізавошта ў свеце не пагадзіўся стаць такім пераборлівым! 185 00:19:31,647 --> 00:19:35,720 (Бінглі): Слова гонару, я ў жыцці не сустракаў столькі прыемных дзяўчатаў! 186 00:19:35,887 --> 00:19:38,879 Некаторыя з іх надзвычай гожыя. 187 00:19:39,847 --> 00:19:43,157 Ты танчыш з адзінаю прывабнаю дзяўчынаю ў гэтай залі. 188 00:19:43,807 --> 00:19:48,323 Дарсі, я ніколі не бачыў прыўкраснейшага стварэння. 189 00:19:50,007 --> 00:19:51,725 Глядзі, глядзі! 190 00:19:52,087 --> 00:19:55,796 (Бінглі): Гэта адна з яе сёстраў. Яна таксама вельмі гожая. 191 00:19:55,967 --> 00:19:58,117 (Бінглі): Скажу нават, вельмі прыемная. 192 00:19:58,287 --> 00:20:03,964 (Дарсі): Яна сцерпная, я б сказаў, але не такая гожая, каб прывабіць мяне. 193 00:20:04,127 --> 00:20:08,757 Бінглі, я не ў тым настроі, каб забаўляць дзяўчат, якімі пагрэбавалі іншыя. 194 00:20:08,927 --> 00:20:13,205 Вяртайся да сваёй партнёркі. Цешся з яе ўсмешак. Са мною ты губляеш час. 195 00:21:25,087 --> 00:21:28,124 А Джэйн так усім спадабалася! 196 00:21:28,287 --> 00:21:31,085 Проста словамі не апісаць. 197 00:21:31,247 --> 00:21:35,126 - Божачкі! Але ж я змучылася! - Мы з Лідыяй танчылі ўсе танцы. 198 00:21:35,287 --> 00:21:37,278 А Мэры ніводнага! 199 00:21:37,447 --> 00:21:43,841 А містэр Бінглі ні да кога не быў такі прыхільны, як да Джэйн. Ён танчыў з ёю першыя два танцы, 200 00:21:44,007 --> 00:21:47,443 а наступныя - з Шарлотаю Лукас, і я добра пахвалявалася, 201 00:21:47,607 --> 00:21:52,601 але на наступных жа ён не жадаў нічога, апроч як зноў стаць у пару з Джэйн! 202 00:21:52,767 --> 00:21:56,601 Тады ён, чуеце, танчыў з Лізі, а што б вы думалі ён зрабіў пасля? 203 00:21:56,767 --> 00:22:00,362 Досыць, досыць, мадам! Богам прашу, хопіць ужо пра яго партнёрак! 204 00:22:00,527 --> 00:22:03,439 Хай бы ён звіхнуў калена ў першым жа танцы! 205 00:22:03,607 --> 00:22:07,919 А яго сёстры! Ах, такія чароўныя дамы! 206 00:22:08,087 --> 00:22:11,238 Такія выкшталцоныя й ласкавыя! Каб вы іх толькі бачылі! 207 00:22:11,407 --> 00:22:13,000 - Уявіце, тасьма на сукні місіс Хёрст... 208 00:22:13,407 --> 00:22:17,198 - Ніякай тасьмы! Ніякай тасьмы, місіс Бэнэт, малю вас. 209 00:22:17,367 --> 00:22:21,679 Але чалавек, які з ім прыйшоў, 'Містэр Дарсі' ён сябе называе, 210 00:22:21,847 --> 00:22:26,716 не варты нашай увагі, хоць бы ён і быў найпершым багацеем Дэрбішыра. 211 00:22:26,887 --> 00:22:30,596 Такі пыхлівы, грубей няма куды, неласкавы. 212 00:22:30,767 --> 00:22:35,318 Ён пагрэбаваў небаракай Лізі, уявіце, ды наўпрост адмовіўся з ёю танчыць. 213 00:22:35,487 --> 00:22:37,284 Пагрэбаваў маёй Лізі, вось як? 214 00:22:37,487 --> 00:22:40,320 Мне ён таксама нецікавы, так што бяда невялікая. 215 00:22:40,487 --> 00:22:44,605 Наступным разам, Лізі, я б не танчыла з ім, калі б нават ён цябе запрасіў. 216 00:22:44,767 --> 00:22:49,795 Думаю, мэм, я магу смела паабяцаць ніколі не танчыць з містэрам Дарсі. 217 00:22:53,287 --> 00:22:57,280 То вы не ўхваліце нікога з хэртфардшырскіх дам, містэр Дарсі? 218 00:22:57,447 --> 00:23:00,439 Нават знакамітых сёстраў Бэнэт? 219 00:23:00,927 --> 00:23:04,761 Я ніколі не сустракаў прыемнейшых людзей і прыгажэйшых дзяўчатаў! 220 00:23:04,927 --> 00:23:08,840 Бінглі, ты ўражваеш мяне. Я ўбачыў мала прыгажосці й ніякага выхавання. 221 00:23:09,007 --> 00:23:12,079 Найстарэйшая міс Бэнэт, пагаджуся, вельмі гожая. 222 00:23:12,247 --> 00:23:15,922 Вось дык саступка! Ды прызнай жа, яна анёл! 223 00:23:16,487 --> 00:23:19,923 - Усміхаецца зашмат. - Джэйн Бэнэт слаўная дзяўчына. 224 00:23:20,087 --> 00:23:22,840 Але іх маці! 225 00:23:23,487 --> 00:23:27,082 Я чула, Элізу Бэнэт назвалі знанай мясцовай красуняй. 226 00:23:27,247 --> 00:23:31,206 - Што вы на гэта скажаце, містэр Дарсі? - Я хутчэй назаву яе маці разумніцай. 227 00:23:31,367 --> 00:23:33,483 Гэта зажорстка! 228 00:23:35,287 --> 00:23:38,643 Дарсі, я ніяк не ўцямлю, навошта табе глядзець на свет, 229 00:23:38,807 --> 00:23:42,595 загадзя вырашыўшы знайсці хібы ва ўсім і ва ўсіх наўкол. 230 00:23:42,767 --> 00:23:47,761 А я ніяк не ўцямлю, чаму ты так ірвешся ўсё і ўсіх вакол ухваляць. 231 00:23:47,927 --> 00:23:50,725 Ты не сапсуеш майго меркавання пра міс Бэнэт, Дарсі. 232 00:23:50,887 --> 00:23:56,359 Ані майго! Не збаюся яго асуджэння і скажу, што яна мілая слаўная дзяўчына, 233 00:23:56,527 --> 00:24:00,839 хай сабе і з няўдалага дому, і я не супраць пазнаёміцца з ёю бліжэй. 234 00:24:01,007 --> 00:24:05,364 Таксама і я! Бачыце, містэр Дарсі, мы вас не баімся. 235 00:24:05,527 --> 00:24:07,518 Я гэтага і не хачу. 236 00:24:07,687 --> 00:24:09,564 (Усхрапвае) 237 00:24:09,727 --> 00:24:14,642 Га? Так, чыстая праўда. Змарнавалі на халеру ўвесь вечар. 238 00:24:15,847 --> 00:24:18,645 (Джэйн): У ім ёсць усё, што трэба маладому чалавеку, Лізі. 239 00:24:18,807 --> 00:24:23,801 Ён кемлівы, жывы, і я ніколі не бачыла такіх прыемных манераў! 240 00:24:23,967 --> 00:24:27,198 І прыгожы, гэта маладому чалавеку таксама не шкодзіць, калі выпадзе. 241 00:24:27,367 --> 00:24:30,518 І, здаецца, вельмі цябе ўпадабаў, значыцца мае добры густ. 242 00:24:30,687 --> 00:24:33,759 Так што хай ён табе падабаецца. Табе падабаліся і нашмат дурнейшыя асобы. 243 00:24:33,927 --> 00:24:35,440 Мілая Лізі! 244 00:24:35,607 --> 00:24:38,599 Сясцёр і сяброў можна было б знайсці і удалейшых. 245 00:24:38,767 --> 00:24:41,327 - Але сёстраў ён, мяркую, не выбіраў. - Табе яны не спадабаліся? 246 00:24:41,487 --> 00:24:44,479 Ані крышку. Манеры ў іх зусім не тыя, што ў яго. 247 00:24:44,647 --> 00:24:47,923 Спачатку, магчыма, але пасля яны зрабіліся прыемнейшыя. 248 00:24:48,087 --> 00:24:52,080 Міс Бінглі збіраецца даглядаць братаў дом, і я пэўная, гэта будуць чароўныя суседзі. 249 00:24:52,247 --> 00:24:56,559 - Адзін з іх - магчыма. - Не, Лізі, я пэўная, ты памыляешся. 250 00:24:56,727 --> 00:25:00,117 Нават містэр Дарсі, ведаеш, можа аказацца прыемнейшым пры бліжэйшым знаёмстве. 251 00:25:00,287 --> 00:25:04,485 То ён акажацца ў настроі забаўляць дзяўчат, якімі пагардзілі іншыя? 252 00:25:04,647 --> 00:25:06,638 Ніколі! 253 00:25:06,807 --> 00:25:10,117 ''Яна сцерпная, я б сказаў, 254 00:25:10,287 --> 00:25:13,199 але не такая гожая, каб прывабіць мяне''. 255 00:25:13,367 --> 00:25:17,724 - Ён зрабіў вялікую памылку, сказаўшы так. - Але ж, памылку! 256 00:25:17,887 --> 00:25:20,117 Сапраўднае злачынства! 257 00:25:20,487 --> 00:25:23,001 Глядзі! Шарлота прыйшла. 258 00:25:24,207 --> 00:25:25,959 Шарлота! 259 00:25:26,127 --> 00:25:30,643 Лізі! Мой бацька дае прыём у Лукас-Лодж, і вы ўсе запрошаныя! 260 00:25:35,527 --> 00:25:40,282 Спадзяюся, вы яшчэ не раз уганаруеце Лукас-Лодж сваёй прысутнасцю. 261 00:25:40,447 --> 00:25:44,122 У нас, як бачыце, усё па-свойску, без няёмкасцяў ды цырымоніяў. 262 00:25:44,287 --> 00:25:45,606 Сапраўды. 263 00:25:45,767 --> 00:25:49,521 Так-так, мая дарагая. Пяць тысяч у год! 264 00:25:50,127 --> 00:25:55,121 (Маці): Хіба не слаўна яны глядзяцца разам? Найпрыемнейшы малады чалавек! 265 00:26:06,247 --> 00:26:10,240 І ён увесь час запрашае Джэйн! На іншых не пагаджаецца! 266 00:26:10,407 --> 00:26:13,444 Ці даспадобы вам Хэртфардшыр, палкоўнік Форстэр? 267 00:26:13,607 --> 00:26:16,599 Вельмі, лэдзі Лукас. А ў гэты вечар - надзвычай. 268 00:26:16,767 --> 00:26:19,759 Пяхотны полк, прызнаюся, не паўсюль сустракаюць гэтак ласкава. 269 00:26:19,927 --> 00:26:23,761 Думаю, вашым афіцэрам Мэрытан будзе вельмі даспадобы. 270 00:26:23,927 --> 00:26:25,485 (Смех) 271 00:26:26,287 --> 00:26:28,642 Дэні й Сандэрсану, здаецца, усё даспадобы ўжо цяпер! 272 00:26:29,967 --> 00:26:33,357 Вы, без сумневу, бываеце на прыёмах пры двары Сэнт-Джэймс? 273 00:26:33,527 --> 00:26:37,520 - Толькі зрэдку, сэр. - Вось як! Я здзіўлены. 274 00:26:37,687 --> 00:26:42,681 Я з прыемнасцю прадстаўлю вас там у любы свой заезд у горад. 275 00:26:42,847 --> 00:26:45,315 Вы надзвычай добры, сэр. 276 00:26:47,087 --> 00:26:49,078 Слаўна! Слаўна! 277 00:26:49,247 --> 00:26:51,238 Добра, добра. 278 00:26:51,407 --> 00:26:53,716 Выдатна! Выдатна! 279 00:26:53,887 --> 00:26:59,325 Невыносная фанабэрыя! Уявіць, што нам патрэбная яго ўспамога ў таварыстве! 280 00:26:59,487 --> 00:27:02,206 Я пэўная, што ён добры чалавек, Кэралайн. 281 00:27:02,367 --> 00:27:07,361 І я пэўная, што ён трымаў добрую краму, пакуль яго не ўзвялі ў рыцары. 282 00:27:09,727 --> 00:27:13,606 Бедны Дарсі. Як страшна ён мусіць пакутаваць. 283 00:27:32,007 --> 00:27:35,602 Вас прыслалі ў Мэрытан суцішаць народныя хваляванні, сэр, 284 00:27:35,767 --> 00:27:37,883 ці бараніць Хэртфардшыр ад французаў? 285 00:27:38,047 --> 00:27:41,562 Ні тое, ні другое, мэм. Мы спадзяемся на мірную зімоўку. 286 00:27:41,727 --> 00:27:46,517 Маім жаўнерам дужа патрэбнае вучэнне, а маім афіцэрам пільна патрэбнае таварыства. 287 00:27:47,647 --> 00:27:50,207 Калі вы ўладкуецеся, то, спадзяюся, дасце баль. 288 00:27:50,367 --> 00:27:53,916 - Ах, так, мой дарагі, сапраўды! - Баль будзе добра прыняты? 289 00:27:54,087 --> 00:27:57,682 Хто дае баль? Я прагну балю, і Дэні таксама! 290 00:27:57,847 --> 00:28:01,601 - І Сандэрсан. Праўда ж? - Т-так, сапраўды. 291 00:28:01,767 --> 00:28:04,964 - З усяго сэрца. - Маленькі Сандэрсан, я так і ведала! 292 00:28:05,127 --> 00:28:08,324 Змусьце яго даць баль, місіс Фостэр! Мы будзем танчыць з усімі афіцэрамі. 293 00:28:08,487 --> 00:28:11,684 Калі б Мэры пайграла, мы б патачылі проста зараз! 294 00:28:11,847 --> 00:28:15,920 Мэры, досыць нудоты, сыграй чагось вясёлага. Мы хочам танчыць! 295 00:28:16,087 --> 00:28:20,717 Але там яшчэ дзве часткі. Мама! Скажы ім што так несправядліва! 296 00:28:20,887 --> 00:28:25,563 Ды сыграй ты джыгу, Мэры! Нікому тут не патрэбныя твае канцэрты. 297 00:28:27,167 --> 00:28:30,762 Баюся, у іх не такі тонкі густ, як у нас з вамі, Мэры, 298 00:28:30,927 --> 00:28:36,559 Зробім ім гэтым разам ласку. Тут ніхто не грае так добра, як вы! 299 00:28:36,727 --> 00:28:40,925 Добра. Хоць вы і ведаеце, што мяне гэта мала цешыць. 300 00:28:41,167 --> 00:28:44,796 - Джэйн, містэр Бінглі, хадземце танчыць! - Не цяпер, Лідыя. 301 00:28:44,967 --> 00:28:47,162 (Сэр Ўільям): Выдатна! Выдатна! 302 00:28:57,487 --> 00:29:00,559 А містэр Бінглі ўсё гэтак жа ўважлівы да Джэйн, Лізі. 303 00:29:03,887 --> 00:29:08,165 - Я вельмі шчаслівая за яе, Шарлота. - Ён ёй, здаецца, вельмі прыемны. 304 00:29:08,447 --> 00:29:11,723 Калі ён так працягне, то яна цалкам можа моцна ў яго закахацца. 305 00:29:12,327 --> 00:29:15,956 А містэр Бінглі? Ты думаеш, ён закаханы? 306 00:29:16,487 --> 00:29:21,481 - Бачна, што яна вельмі яму падабаецца. - Тады яна не мусіць пакідаць яму сумневаў. 307 00:29:21,647 --> 00:29:26,357 Ёй трэба выказваць болей пачуцця, чым ёсць, а не меней, калі яна хоча ім завалодаць. 308 00:29:26,527 --> 00:29:32,079 - ''Завалодаць''? Шарлота! - Так, завалодаць ім як найхутчэй! 309 00:29:32,647 --> 00:29:37,118 Яшчэ не зразумеўшы, што ён за чалавек, і нават што яна сама да яго адчувае? 310 00:29:37,287 --> 00:29:42,281 Ну канечне! Шчасце ў шлюбе - справа выключна ўдачы. 311 00:29:42,447 --> 00:29:45,439 Дакукі ды смутку не пазбегнуць ніяк. 312 00:29:45,607 --> 00:29:50,203 І лепей як найменей ведаць загадзя пра недахопы свайго сужонка. 313 00:29:50,367 --> 00:29:52,119 Хіба не так? 314 00:29:52,287 --> 00:29:54,850 - Ты ж ведаеш, што гэта неразважліва. Ты сама ніколі не будзеш так рабіць! 315 00:29:55,000 --> 00:29:56,883 - Прынамсі Джэйн не будзе, здаецца. 316 00:29:57,327 --> 00:30:00,239 Застаецца спадзявацца, што містэр Бінглі будзе. 317 00:30:00,407 --> 00:30:03,399 Яго сёстры яго мала да таго заахвочваюць. 318 00:30:03,567 --> 00:30:06,035 (Лізі): І сябар таксама. 319 00:30:09,927 --> 00:30:13,840 - А містэр Дарсі часта на цябе пазірае. - Каб я ведала, чаму! 320 00:30:14,007 --> 00:30:16,601 Хіба што хоча напужаць сваёй пагардаю. 321 00:30:16,767 --> 00:30:21,124 Лепей бы ён не з'яўляўся ў таварыстве. Адно робіць усім няёмка. 322 00:30:21,927 --> 00:30:27,684 Што за слаўная ўцеха для моладзі, містэр Дарсі! З танцамі нішто не параўнаецца! 323 00:30:28,007 --> 00:30:30,919 Яны - аздоба ўсякага густоўнага таварыства. 324 00:30:31,087 --> 00:30:34,443 - І ўсякага безгустоўнага таварыства. - Сэр? 325 00:30:34,607 --> 00:30:37,075 Любы дзікун можа танчыць. 326 00:30:37,247 --> 00:30:39,602 О, так. Так, сапраўды. 327 00:30:42,287 --> 00:30:46,838 Здаецца, я мушу пагаварыць з сястрою, пакуль яна не выставіла нас на смех. 328 00:30:47,007 --> 00:30:49,646 (Сэр Ўільям): Выдатна! Выдатна! 329 00:30:51,287 --> 00:30:54,962 Міс Эліза! Чаму вы не танчыце? 330 00:30:55,127 --> 00:31:00,645 Містэр Дарсі, дазвольце прадставіць вам гэтую юную лэдзі як цудоўную партнёрку. 331 00:31:00,807 --> 00:31:04,846 Я пэўны, вы не можаце адмовіцца танчыць, калі перад вамі такая прыгажуня. 332 00:31:05,007 --> 00:31:08,079 Напраўду, сэр. Я не маю ані найменшага намеру танчыць. 333 00:31:08,247 --> 00:31:12,718 Калі ласка, не думайце, што я пайшла ў гэты бок, каб выпрасіць партнёра. 334 00:31:12,887 --> 00:31:16,084 Я буду шчаслівы, калі вы зробіце мне гонар патанчыць са мною, міс Бэнэт. 335 00:31:16,247 --> 00:31:18,238 Дзякую. 336 00:31:18,407 --> 00:31:21,558 Але даруйце, я... не маю настрою да танцаў. 337 00:31:21,727 --> 00:31:24,924 Ну чаму ж, чаму ж не, калі містэр Дарсі, бачыце, не супраць? 338 00:31:25,087 --> 00:31:28,523 Хаця звычайна гэтая забава яму так не да душы. 339 00:31:28,687 --> 00:31:31,565 - Містэр Дарсі сама ветлівасць. - Але ж, але ж! 340 00:31:31,727 --> 00:31:34,878 І як жа іначай, зважаючы на нагоду? 341 00:31:35,047 --> 00:31:37,959 Хто адмовіцца ад такой партнёркі? Га, Дарсі? 342 00:31:38,127 --> 00:31:40,561 Прашу прабачыць мне. 343 00:31:40,727 --> 00:31:44,686 Так, так... О, выдатна, Лідыя! Выдатна! 344 00:31:50,247 --> 00:31:54,240 Здаецца, я магу адгадаць, пра што вы думаеце. 345 00:31:54,887 --> 00:31:57,082 Мяркую, што не. 346 00:31:57,927 --> 00:32:04,400 Вы думаеце, як невыносна было б праводзіць вечар па вечары ў такім нудным таварыстве. 347 00:32:04,567 --> 00:32:09,766 Зусім не, мае думкі займаў прыемнейшы прадмет. Я разважаў пра тую вялікую ўцеху, 348 00:32:09,927 --> 00:32:14,717 якую можа прынесці пара гожых вачэй на твары прывабнай жанчыны. 349 00:32:15,607 --> 00:32:21,557 А ці можна насмеліцца спытаць, чые вочы натхнілі гэтыя роздумы? 350 00:32:21,727 --> 00:32:23,877 Міс Элізабэт Бэнэт. 351 00:32:27,407 --> 00:32:29,477 Міс Элізабэт Бэнэт? 352 00:32:31,647 --> 00:32:34,366 Я ўражаная! 353 00:32:40,567 --> 00:32:44,242 З Нэзэрфілда! Ах, Джэйн! Ну, і што там напісана? 354 00:32:44,407 --> 00:32:49,686 - Гэта ад міс Бінглі. - О, ну што ж, і гэта таксама добры знак. 355 00:32:50,247 --> 00:32:51,566 А ну дай сюды. 356 00:32:53,047 --> 00:32:54,765 ''Дарагая сяброўка!'' 357 00:32:55,287 --> 00:32:56,766 Вось як! 358 00:32:57,567 --> 00:33:00,035 ''Адабедай сёння са мною і Луізаю...'' 359 00:33:00,207 --> 00:33:03,199 Ла-ла-ла... ла-ла-ла... 360 00:33:03,367 --> 00:33:07,406 ''...бо джэнтльмены абедаюць з афіцэрамі''. Вось няўдача! 361 00:33:07,567 --> 00:33:11,300 Усё ж ты мусіш ехаць, хоць нешта з гэтага ды будзе. 362 00:33:11,500 --> 00:33:14,325 ''Заўжды твая, Кэралайн Бінглі''. Вельмі зграбны почырк! 363 00:33:14,647 --> 00:33:18,686 - Магу я ўзяць экіпаж, тата? - (Маці): Экіпаж? Само сабою, не. 364 00:33:18,847 --> 00:33:21,725 Ты мусіш ехаць конна, бо, падобна, будзе дождж. 365 00:33:21,887 --> 00:33:25,163 - І табе давядзецца застацца на ноч. - Маці! 366 00:33:25,767 --> 00:33:30,636 Што ты так на мяне глядзіш? Ты што ж, паедзеш туды й не пабачыш містэра Бінглі? 367 00:33:30,807 --> 00:33:32,365 Ну, не. 368 00:33:32,527 --> 00:33:35,997 Паедзеш на Нэлі. Лепей нічога й не трэба! 369 00:33:50,967 --> 00:33:53,435 Ну вось, Лізі. Бачыш? 370 00:33:53,607 --> 00:33:57,316 Усё акурат як я задумала. 371 00:34:12,447 --> 00:34:16,998 Хм... я не пэўная, ці слушна цябе разумею, Джэйн. 372 00:34:17,167 --> 00:34:21,126 Сястру тваёй маці завуць місіс Філіпс? 373 00:34:21,287 --> 00:34:25,917 - Так. - А маёнтак містэра Філіпса - гэта...? 374 00:34:26,287 --> 00:34:28,517 Ён жыве ў Мэрытане. 375 00:34:29,007 --> 00:34:31,316 Ён павераны. 376 00:34:35,207 --> 00:34:38,677 А брат тваёй маці жыве ў Лондане? 377 00:34:38,847 --> 00:34:42,283 Так. На Грэйсчэрч-стрыт. 378 00:34:42,887 --> 00:34:47,278 А Грэйсчэрч-стрыт - гэта ў якой частцы Лондана, Джэйн? 379 00:34:47,447 --> 00:34:49,165 Я... 380 00:34:49,967 --> 00:34:51,958 Прабачце, я... 381 00:34:55,407 --> 00:34:58,160 Фосэт, паклічце на дапамогу. Міс Бэнэт нядужыцца. 382 00:35:01,727 --> 00:35:06,164 Што ж, мая дарагая, калі Джэйн памрэ ад гэтай гарачкі, 383 00:35:06,327 --> 00:35:11,242 суцяшальна будзе ведаць, што гэта ў пагоні за містэрам Бінглі і па тваім распараджэнні. 384 00:35:11,407 --> 00:35:16,606 Ай, лухта! Ад маленькай прастуды не паміраюць. 385 00:35:16,767 --> 00:35:21,045 - Яе там будуць выдатна даглядаць. - Думаю, мне трэба ў Нэзэрфілд. 386 00:35:21,207 --> 00:35:23,641 (Маці): У Нэзэрфілд! Не бачу ў тым ніякага сэнсу! 387 00:35:23,807 --> 00:35:29,006 У Джэйн і так усё добра. А табе у Нэзэрфілдзе няма чаго шукаць. 388 00:35:29,167 --> 00:35:32,204 Ідзі лепей з сёстрамі ў Мэрытан, сустрэнься з афіцэрамі. 389 00:35:32,367 --> 00:35:34,801 Так, Лізі, іх там хопіць на ўсіх і з лішкам. 390 00:35:35,887 --> 00:35:38,640 Я пэўная, Джэйн хацела б, каб я была з ёю. 391 00:35:38,807 --> 00:35:42,117 Мяркую, гэта намёк, што мне час паслаць па экіпаж. 392 00:35:42,647 --> 00:35:45,480 Не трэба, тата, я сапраўды лепей прайдуся пешшу. 393 00:35:45,967 --> 00:35:50,085 Да Нэзэрфілда не болей за тры мілі, я вярнуся да вячэры. 394 00:35:50,527 --> 00:35:55,317 Цэлых тры мілі пешшу па такім брудзе? На цябе такую глядзець будзе няможна! 395 00:35:55,487 --> 00:35:59,116 Мне такой будзе можна пабачыць Джэйн, а іншага я і не хачу. 396 00:35:59,287 --> 00:36:01,323 Я ужо цвёрда вырашыла, мама. 397 00:36:01,487 --> 00:36:04,877 То слухай, Лізі, мы з Лідыяй правядзем цябе да Мэрытана. 398 00:36:05,047 --> 00:36:09,598 Ага, давай зойдзем па Дэні раней, каб ён апрануцца не паспеў. Вось ён перапужаецца! 399 00:36:09,767 --> 00:36:12,884 - Ммм! - У нашым жыцці няшмат выбітнага, місіс Бэнэт, 400 00:36:13,047 --> 00:36:17,723 але, здаецца, мы можам упэўнена хваліцца, што тут сядзяць дзве найбольшыя дурніцы краю. 401 00:36:24,367 --> 00:36:29,077 - Да пабачэння, Лізі! - Гэта хіба не капітан Картэр? Хутчэй, пабеглі! 402 00:37:09,767 --> 00:37:12,440 - Міс Бэнэт. - Містэр Дарсі. 403 00:37:14,367 --> 00:37:17,040 Я прыйшла адведаць сястру. 404 00:37:18,767 --> 00:37:21,565 - Пешшу? - Як бачыце. 405 00:37:25,527 --> 00:37:29,042 Ці не будзеце вы так ласкавы мяне да яе правесці? 406 00:37:54,567 --> 00:37:59,083 Што ж, мы, напэўна, мусім прызнаць яе за выдатнага хадака. 407 00:37:59,247 --> 00:38:02,796 Але ў якім стане яна прыйшла ранкам! Яна выглядала ледзь не дзікункаю! 408 00:38:03,687 --> 00:38:06,201 (Міс Бінглі): Мне ледзьве хапіла вытрымкі! 409 00:38:06,367 --> 00:38:11,600 Гойсаць па палёх праз тое, што сястра прастудзілася! А яе валасы, Луіза! 410 00:38:11,807 --> 00:38:18,326 А спадніца! Спадзяюся, ты звярнуў увагу, брат. На шэсць цаляў у брудзе, ніяк не меней! 411 00:38:18,887 --> 00:38:22,243 Мушу прызнаць, я зусім не заўважыў. Мне здалося, яна выдатна выглядала. 412 00:38:22,407 --> 00:38:26,195 - Ну ўжо вы, канечне, заўважылі, містэр Дарсі. - Заўважыў. 413 00:38:26,487 --> 00:38:30,924 Я схільная думаць, вы б не жадалі, каб вашая сястра недзе так аб'явілася. 414 00:38:31,087 --> 00:38:32,805 Зразумела, не. 415 00:38:33,287 --> 00:38:39,157 Мне тут бачыцца самаўпэўненая незалежнасць найгоршага кшталту. 416 00:38:39,567 --> 00:38:42,001 А мне бачыцца клопат пра сястру, які мне вельмі падабаецца. 417 00:38:42,167 --> 00:38:49,039 Баюся, містэр Дарсі, ці не пахіснула гэтая эскапада вашага захаплення яе гожымі вачамі? 418 00:38:49,207 --> 00:38:52,438 Зусім не. Яны паярчэлі ад хуткай хады. 419 00:38:55,967 --> 00:38:59,118 Але Джэйн Бэнэт слаўная дзяўчына! 420 00:38:59,287 --> 00:39:03,405 Шкада, што ў яе такая няўдалая сям'я, такія нізкія сувязі. 421 00:39:03,567 --> 00:39:08,561 Іх дзядзька, яна сказала, гандляр і жыве ў Чыпсайдзе! 422 00:39:08,727 --> 00:39:12,640 Мы, напэўна, мусім іх наведаць, як будзем у горадзе. 423 00:39:13,847 --> 00:39:17,760 Яны б не сталі мне меней прыемнымі, калі б у іх быў і поўны Чыпсайд дзядзькаў! 424 00:39:17,927 --> 00:39:21,920 З такімі сувязямі ў іх мала шанцаў добра выйсці замуж, Бінглі. 425 00:39:22,087 --> 00:39:24,920 Гэта досыць важка. 426 00:39:28,847 --> 00:39:32,396 Міс Бэнэт, як пачуваецца вашая сястра? Ці ёй палепшала? 427 00:39:32,567 --> 00:39:36,765 - Баюся, яна зусім хворая. - Я пашлю па містэра Джонса. 428 00:39:36,927 --> 00:39:41,239 - А вы мусіце застацца, пакуль яна не ачуняе. - Не хачу вас турбаваць. 429 00:39:41,407 --> 00:39:44,956 Не-не, я настойваю. Я зараз жа пашлю ў Лонгбарн па вашыя рэчы. 430 00:39:45,127 --> 00:39:46,685 Вы вельмі добры, сэр. 431 00:39:46,847 --> 00:39:50,237 (Хёрст): Ды мы сёння ўвогуле папалюем? 432 00:39:52,127 --> 00:39:54,118 Ну-тка, туды! 433 00:40:28,807 --> 00:40:32,436 Ну вось. Я цябе не зганьбую, як думаеш? 434 00:40:33,567 --> 00:40:37,845 Ты выглядаеш цудоўна, Лізі, і добра гэта ведаеш. 435 00:40:38,007 --> 00:40:39,406 Ах, Джэйн. 436 00:40:39,567 --> 00:40:42,559 Я з большай радасцю засталася б з табою. 437 00:40:42,727 --> 00:40:46,117 Сёстрам-наглядчыцам я вочы муляю. 438 00:40:46,287 --> 00:40:49,723 Толькі твой містэр Бінглі ветлы і ўважлівы. 439 00:40:50,327 --> 00:40:54,400 - Ён не мой містэр Бінглі, Лізі. - Ах, думаю, твой. 440 00:40:55,927 --> 00:40:59,124 Ці хутка будзе тваім. 441 00:41:10,127 --> 00:41:13,915 Я думаю, вы знойдзеце містэра Бінглі ў гасцёўні, мэм. 442 00:41:14,087 --> 00:41:15,918 Дзякую. 443 00:41:48,167 --> 00:41:52,160 Містэр Дарсі, будзьце мне дарадцам. З містэрам Хёрстам ніякага зладу! 444 00:41:52,327 --> 00:41:54,158 - Ха! - Ох! 445 00:42:00,567 --> 00:42:03,320 Ці магу я спытаць пра вашую сястру, міс Бэнэт? 446 00:42:03,487 --> 00:42:08,083 - Дзякую. Мне здаецца, ёй лепей. - Вельмі рады гэта чуць. 447 00:42:08,247 --> 00:42:11,717 - Містэр Хёрст, я цалкам знішчаная! - (Хёрст): Трэба было двойкаю пайсці. 448 00:42:11,887 --> 00:42:15,004 (Міс Бінглі): Ён усіх нас знішчыў, містэр Дарсі! 449 00:42:16,287 --> 00:42:20,121 - Ці не далучыцеся, міс Бэнэт? - Дзякую, не. 450 00:42:20,287 --> 00:42:23,359 Любіце чытанне болей за карты? Нечувана! 451 00:42:23,647 --> 00:42:28,516 Міс Бэнэт пагарджае картамі. Яна заўзяты чытач і ні ў чым болей не знаходзіць уцехі. 452 00:42:30,287 --> 00:42:33,279 Я не заслужыла ні такой пахвалы, ні такога асуджэння. 453 00:42:33,447 --> 00:42:37,725 Я не заўзяты чытач і шмат у чым знаходжу ўцеху. 454 00:42:38,927 --> 00:42:42,476 А што вы там так таемна робіце, сэр? 455 00:42:45,647 --> 00:42:48,719 Нічога таемнага. Я пішу да сястры. 456 00:42:48,887 --> 00:42:52,516 (Міс Бінглі): Ах, мілая Джарджыяна! Хутчэй бы яе пабачыць! 457 00:42:52,687 --> 00:42:57,158 Ці моцна яна вырасла з вясны? Мо ўжо і з мяне ростам? 458 00:42:58,567 --> 00:43:02,958 Яна цяпер ростам недзе як міс Элізабэт Бэнэт ці крыху вышэйшая. 459 00:43:03,127 --> 00:43:07,837 А якая выкшталцоная! На фартэпіяна грае проста непараўнальна! 460 00:43:08,087 --> 00:43:11,636 - Вы граеце, міс Бэнэт? - Так, але напраўду вельмі блага. 461 00:43:11,807 --> 00:43:16,005 Усе маладыя лэдзі выкшталцоныя! Яны спяваюць, малююць, танцуюць, 462 00:43:16,167 --> 00:43:20,524 гавораць па-французску і па-нямецку, аздабляюць шырмы й чаго толькі не робяць! 463 00:43:20,807 --> 00:43:23,799 Я не сустракаў і паўтузіна выкшталцоных у маім разуменні. 464 00:43:23,967 --> 00:43:27,721 (Міс Бінглі): Зразумела! Нельга назваць сапраўды выкшталцонаю жанчыну, 465 00:43:27,887 --> 00:43:31,323 калі яна не мае ў дадатак пэўнай адметнасці ва ўсім абліччы - 466 00:43:31,487 --> 00:43:36,322 у хадзе, у тоне голасу, у абыходжанні й манеры гаварыць. 467 00:43:36,767 --> 00:43:40,476 (Дарсі): І да гэтага яна мусіць дадаць яшчэ штось больш важкае, 468 00:43:40,647 --> 00:43:44,925 дасканалячы розум размаітым чытаннем. 469 00:43:45,087 --> 00:43:50,081 Калі так, то не дзіўлюся, што вы знаеце толькі шэсць выкшталцоных жанчын, містэр Дарсі. 470 00:43:50,247 --> 00:43:52,283 Дзіўлюся хутчэй, што вы такіх увогуле знаеце. 471 00:43:52,447 --> 00:43:55,564 (Місіс Хёрст): Вы вельмі жорсткая да ўласнага полу, міс Бэнэт. 472 00:43:55,727 --> 00:43:57,843 (Элізабэт): Я мушу быць шчырай. 473 00:43:58,007 --> 00:44:02,398 Магчыма, вы не мелі шчаслівай магчымасці, міс Бэнэт, досыць бываць у таварыстве. 474 00:44:02,567 --> 00:44:06,321 Сярод нашых знаёмых знойдзецца мноства вельмі выкшталцоных юных лэдзі. 475 00:44:06,967 --> 00:44:11,722 (Хёрст): Ну, ну! Хто ж так наогул гуляе ў карты! Дзе вашыя стаўкі? 476 00:44:18,727 --> 00:44:22,197 Глядзіце, дзяўчаты! Хіба не цудоўны від? 477 00:44:33,167 --> 00:44:37,718 Яшчэ і маці! На нас што, наваляцца ўсе навакольныя Бэнэты? 478 00:44:37,887 --> 00:44:40,401 Гэта ўжо зашмат... 479 00:44:45,847 --> 00:44:50,637 Місіс Бэнэт! Рады бачыць вас! Спадзяюся, міс Бэнэт не такая хворая, як вы баяліся. 480 00:44:50,807 --> 00:44:55,119 Ніяк не меней, сэр! Ёй напраўду блага, і яна вельмі пакутуе, 481 00:44:55,287 --> 00:44:57,000 хаця й з найвялікшым цярпеннем у свеце, 482 00:44:57,200 --> 00:44:59,917 бо ў яе найлагаднейшае сэрца, містэр Бінглі. 483 00:45:00,087 --> 00:45:06,799 Але яна задужа хворая, каб ехаць. Давядзецца нам яшчэ крыху пакарыстацца з вашай дабрыні. 484 00:45:06,967 --> 00:45:08,685 Так-так, канечне! 485 00:45:08,847 --> 00:45:12,556 Міс Бэнэт атрымае ўсю магчымую ўвагу, мэм, завяраю вас. 486 00:45:12,727 --> 00:45:15,400 Вы вельмі добрая. 487 00:45:15,567 --> 00:45:19,196 Так... Але ж і слаўны ў вас тут пакой! 488 00:45:19,367 --> 00:45:22,837 Вы, пэўна, ніколі не захочаце з'ехаць з Нэзэрфілда, калі ўжо перабраліся. 489 00:45:23,007 --> 00:45:27,205 Я з радасцю пражыў бы ў вёсцы ўсё жыццё. А ты хіба не, Дарсі? 490 00:45:27,407 --> 00:45:32,037 Ты пражыў бы? Але таварыства тут крыху замкнёнае ды аднастайнае, не знаходзіш? 491 00:45:32,207 --> 00:45:36,200 Замкнёнае ды аднастайнае? Ды ані крышку, сэр! 492 00:45:36,367 --> 00:45:41,361 Вёска нашмат прыемнейшая за горад, што б вы там ні казалі! 493 00:45:42,607 --> 00:45:45,440 Мама, вы не зразумелі містэра Дарсі. 494 00:45:45,607 --> 00:45:48,963 Гэта я не зразумела? Ён жа, здаецца, вёску наогул ні ў грош не цэніць! 495 00:45:49,127 --> 00:45:51,402 - Мама… - Замкнёнае, аднастайнае! 496 00:45:51,567 --> 00:45:55,276 Дык каб ён ведаў, мы абедаем з дваццаццю чатырма сем'ямі! 497 00:45:55,447 --> 00:45:57,039 (Гігікае) 498 00:46:02,367 --> 00:46:06,645 Мама... Ты бачыла Шарлоту Лукас, пакуль мяне не было? 499 00:46:06,807 --> 00:46:11,597 Так, яна ўчора завітала да нас з сэрам Ўільямам. Што ён за прыемны чалавек! 500 00:46:11,767 --> 00:46:13,917 Вось гэта я называю выхаваннем. 501 00:46:14,087 --> 00:46:19,207 А тыя, што лічаць сябе за страшна важных і рота ніколі не адкрываюць, 502 00:46:19,367 --> 00:46:21,835 зусім у гэтым не разумеюць. 503 00:46:22,687 --> 00:46:26,475 Містэр Бінглі, хіба вы не абяцалі зладзіць у Нэзэрфілдзе баль, як толькі тут асталюецеся? 504 00:46:26,647 --> 00:46:29,366 Калі вы не стрымаеце слова, гэта будзе вялікая ганьба! 505 00:46:29,527 --> 00:46:33,486 Я цалкам гатовы выканаць абяцанне. Як толькі вашая сястра ачуняе, 506 00:46:33,647 --> 00:46:36,241 вы можаце выбраць дату балю, калі пажадаеце. 507 00:46:37,087 --> 00:46:43,003 Ты глядзі, Лідыя! Вось гэта абяцанне! Вось гэта шчодрасць! 508 00:46:45,447 --> 00:46:49,326 Вось гэта, я скажу, паводзіны сапраўднага джэнтльмена. 509 00:48:37,207 --> 00:48:38,845 Міс Эліза Бэнэт. 510 00:48:39,007 --> 00:48:44,127 Ці не пагодзіцеся ўзяць з мяне прыклад і прайсціся па пакоі? Гэта так асвяжае! 511 00:48:55,847 --> 00:48:58,441 Ці не далучыцеся да нас, містэр Дарсі? 512 00:48:59,407 --> 00:49:03,161 - Тады вы не дасягняце мэты. - Што вы маеце на ўвазе, сэр? 513 00:49:03,327 --> 00:49:07,115 - Пра што ён кажа? - Я думаю, пра тое нам лепей не пытацца. 514 00:49:07,287 --> 00:49:10,757 Не, мы настойваем, каб вы патлумачылі, сэр. 515 00:49:10,927 --> 00:49:13,885 Я пра тое, што вашыя постаці выглядаюць як найлепей пры хадзе, 516 00:49:14,047 --> 00:49:17,039 і што я магу як найлепей захапляцца імі акурат з цяперашняга месца. 517 00:49:17,247 --> 00:49:19,761 Гэта абуральна! Жахлівы адказ! 518 00:49:19,927 --> 00:49:25,718 - Як мы пакараем яго, міс Эліза? - Няма нічога прасцейшага. Дражніце яго. 519 00:49:26,327 --> 00:49:29,956 - Смейцеся з яго. - Смяяцца з містэра Дарсі? 520 00:49:30,567 --> 00:49:32,444 Немагчыма! 521 00:49:32,607 --> 00:49:36,680 - У ім няма заганаў. - Няўжо сапраўды? 522 00:49:37,407 --> 00:49:39,762 Зусім няма заганаў? 523 00:49:39,927 --> 00:49:42,646 Гэта нікому не па сілах. 524 00:49:43,567 --> 00:49:48,118 Але я заўжды імкнуся пазбягаць тых слабасцяў, якія і разумнага выстаўляюць на смех. 525 00:49:48,967 --> 00:49:52,562 Фанабэрыі, напрыклад, альбо гонару? 526 00:49:55,927 --> 00:49:58,122 Так, фанабэрыя - сапраўды слабасць. 527 00:49:59,127 --> 00:50:01,118 (Дарсі): Але гонар... 528 00:50:01,887 --> 00:50:06,597 Хто мае сапраўды глыбокі розум, у таго гонар не выйдзе за належныя межы. 529 00:50:08,687 --> 00:50:11,838 У мяне хапае хібаў, міс Бэнэт, але, спадзяюся, яны не датычаць майго розуму. 530 00:50:12,967 --> 00:50:15,003 За свой нораў я не паручуся. 531 00:50:18,727 --> 00:50:21,400 Мяне можна назваць крыўдлівым. 532 00:50:21,647 --> 00:50:24,400 Калі нехта губляе маю павагу, то раз і назаўсёды 533 00:50:24,567 --> 00:50:29,357 Гэта сапраўды хіба, але смяяцца з яе я не магу. 534 00:50:31,327 --> 00:50:35,240 Думаю, у кожным характары ёсць схільнасць да пэўнага зла. 535 00:50:35,407 --> 00:50:40,435 - І ваш недахоп - у схільнасці ўсіх ненавідзець. - А ваш - у імкненні ўсіх няслушна разумець. 536 00:50:40,607 --> 00:50:42,006 Можа быць, я чагось сыграю? 537 00:51:00,447 --> 00:51:03,166 Перадайце вашым бацькам мае найцяплейшыя вітанні 538 00:51:03,327 --> 00:51:07,366 і скажыце вашаму бацьку, што ён можа далучыцца да нас на паляванні ў любы зручны яму час. 539 00:51:07,527 --> 00:51:09,995 Дзякую, сэр. Вы вельмі добры. 540 00:51:11,007 --> 00:51:12,360 Да пабачэння. 541 00:51:13,007 --> 00:51:14,679 Да пабачэння. 542 00:51:18,687 --> 00:51:20,996 Руш, Росітэр. 543 00:51:30,207 --> 00:51:35,201 (Міс Бінглі): Як прыемна нарэшце застацца ў доме без чужых людзей! 544 00:51:37,167 --> 00:51:44,243 Але, баюся, містэр Дарсі вельмі сумуе па дзёрзкіх словах міс Элізы Бэнэт і па яе гожых вачах. 545 00:51:45,767 --> 00:51:48,645 Зусім наадварот, завяраю вас. 546 00:51:55,447 --> 00:51:57,597 (Элізабэт): Ах, Джэйн! 547 00:51:58,567 --> 00:52:02,560 Шкада гэта казаць, але нягледзячы на твайго выдатнага містэра Бінглі, 548 00:52:02,727 --> 00:52:07,164 я шчэ ніколі не была так шчаслівая аднекуль з'ехаць! 549 00:52:08,164 --> 00:52:18,164 Узята з www.prajdzisvet.org Пераклаў Ан.Фран.Брыль