ПрайдзіСвет - Часопіс перакладной літаратуры
тэкст
проза
паэзія
драма
кантэкст
агляды
крытыка
інтэрв'ю
майстар
клас
семінар
мова
глосы
асоба
аўтары
перакладчыкі
мастакі
крытыкі
мовазнаўцы
кніга
гульня
тэставанкі
крыжаванкі
лабірынт цені
майстэрня
форум
конкурсы
прэмія
бібліятэка
падзеі
нумары
клуб
[rss] [LJ] [Twitter] [Facebook]
НУМАР ЧАЦВЕРТЫ
JUVENES DUM SUMUS
MAJORES DEI
Арцюр Рэмбо
Мацней за алкаголь, грамчэй ад вашых лір!..  Вершы
Джон Кітс
Аркадскіх гор даўно мінулы час.  Оды
Наваліс
Шчасны, хто стаў мудрацом...  Вершы
HORRESCO REFERENS
Георг Гайм
Ёнатан
Г. Ф. Лаўкрафт
Алхімік
Вільгельм Гаўф
Карлік Нос
Малады англічанін
Гісторыя пра адсечаную руку
Мэцью Грэгары Льюіс
Манах (урывак)
SUB SPECIE AETERNI
Стывен Крэйн
"Таму што горкае і таму што гэта маё сэрца". Вершы
Як маладая прыехала ў Елаў-Скай
Албэрту Каэйру
Я быў адзіным паэтам Прыроды. Вершы
Багдан-Ігар Антоныч
Элегія пра персцень песні
Аляксандр Чак
Бяскрай жыцця мне дараваны... Вершы
VIVAT ACADEMIA!
Кшыштаф Каміль Бачыньскі
Я на краі смерці сталею. Вершы
Апавяданне без назвы
Здарэнне
Анджэй Тшэбіньскі
Каб падняць ружу... П’еса
Лабараторыя драмы
Тадэвуш Бароўскі
Экзамен на Гандлёвай
Вячэра
PEREAT TRISTITIA
Роберт Фэргюсан
Мне родным домам быў шынок! Вершы
Албрэхт Радэнбах
Песняру радасці. Вершы
PER SE
Джэймс Дуглас Морысан
Голас Змея. Вершы
Аўтаінтэрв'ю
Клаўс Элсбергс
Мой свет у сумётах тоне. Вершы
Вацлаў Граб’е
Блюз для блазнаватай дзяўчыны. Вершы
Філіп Топал
Мне 13
Ігар Паглазаў
У паломніцтве літар. Вершы
О TEMPORA, O MORES!
Обры Бёрдслі
Венера і Тангёйзэр
Роберт Рос
Обры Бёрдслі: Погляд у мінулае
HONORIS CAUSA
Міхаіл Лермантаў [старое]
Мцыры
Дэман
Хрыста Боцеў [старое]
Развітанне. Вершы
VENI, VIDI, VICI
Пераклады пераможцаў конкурсу
POSTSCRIPTUM
Алвару ды Кампуш
Нататкі на памяць пра майго настаўніка Каэйру
Васіль Сёмуха
Клаўс Элсбергс
Дзмітры Строцаў
Жораў
Ганна Ражанцова
З любоўю, Сэлінджэр
MODUS DICENDI
Уладзімір Папковіч:
Не даганяю чараду... Інтэрв'ю
Антон Францішак Брыль:
Добрая брытанская кніжка. Інтэрв'ю
Вацлаў Граб’е:
Ален Гінзберг у Празе. Інтэрв'ю
DIXI
Лявон Баршчэўскі:
Люблю тыя пераклады, якія яшчэ не зрабіў. Майстар-клас
СТВАРАЛІ
ПЕРАСТВАРАЛІ
тэкст
Леапольда Лугонэс
( Leopoldo Lugones )
1874 – 1938
Нябожчык
(El Hombre Muerto)
Апавяданне

  • У вёсачцы, дзе мы спынілі нашыя фурманкі пасля таго, як цягам доўгага часу вымяралі вакольную безлюдзь, жыў незвычайны вар’ят, які верыў у тое, што ён мёртвы.
  • Ён пасяліўся тут некалькі месяцаў таму, затойваючы, адкуль ён з’явіўся, і з роспачнай настойлівасцю прасіў кожнага лічыць яго нябожчыкам.
  • Лішне казаць, што ніхто не мог задаволіць ягонай просьбы; і хаця бальшыня, бачачы ягоны адчай, прыкідвалася, што верыць яму, гэта толькі неймаверна пагаршала ягоныя пакуты.
  • Як толькі мы прыбылі, ён тут жа падышоў да нас і з маркотнай безнадзейнасцю, якая насамрэч выклікала шкадаванне, пачаў умольна прасіць нас паверыць у немагчымае. Так ён рабіў шторазу, калі нейкія вандроўнікі гады ў рады завітвалі ў гэтае богам забытае месца.
  • Гэта быў нечувана худы чалавек, з жаўтаватай барадой, апрануты ў рыззё, вар’ят як вар’ят; але мой спадарожнік-землямер выявіў зацікаўленасць да нязвыклага і не ўпусціў нагоды распытаць гэтага дзівака. Аднак той амаль адразу ўцяміў, якія ў майго прыяцеля намеры, і без прэамбулаў пачаў выкладаць сутнасць справы, што паводле ўсіх уяваў ніяк не стасавалася з ягоным выглядам.
  • – Я зусім не вар’ят, – сказаў ён надзвычай спакойна, але ягоны тон не здолеў схаваць ад нас ягонага балючага адчаю. – Я не вар’ят, я – нябожчык, вось ужо трыццаць гадоў. Так ёсць. Скажаце – чаму я памёр?
  • Мой спадарожнік незаўважна мне падміргнуў. Шматабяцальны пачатак.
  • – Я нарадзіўся там і там, маё імя такі й такі, сям’я мая там і там...
  • (Я замоўчваю гэтыя звесткі, каб не нашкодзіць тым з ягоных сваякоў, хто яшчэ жыве).
  • – Я часта страчваў прытомнасць, і гэтая млосць так нагадвала смерць, што, хаця й палохала спачатку сямейнікаў, урэшце прывяла іх да высновы, што гэтыя прыступы для мяне не смяротныя. Некалькі вучоных дактароў пацвердзіла гэта сваім аўтарытэтам. Палічылі, што ў мяне салітэр.
  • Тым не менш, аднойчы я гэтак самлеў і больш ужо не апрытомнеў. Тут і пачынаецца гісторыя маіх пакутаў, майго шаленства...
  • Усеагульная паняверка што да маёй смерці не дае мне памерці канчаткова. З гледзішча прыроды я даўно мёртвы. Але каб гэта сталася праўдай з чалавечага гледзішча, патрэбна, каб хоць нехта пагадзіўся мяне такім прызнаць. Хаця б адзін.
  • Я апрытомнеў пасля смерці толькі целам, таму што яно было да гэтага звыклае, але мяне самога як мыслячай істоты, мяне як такога з таго часу не існуе. Няма такой чалавечай мовы, якая здольная была б апісаць, якое гэта катаванне. Прага нябыту – гэта штосьці жахлівае.
  • Ён казаў усё гэта па-простаму, са шчырасцю, якая палохала.
  • – Прага нябыту! І найгоршае – што я не магу спаць. Трыццаць гадоў без сну! Трыццаць гадоў сам-насам з вакольным светам і ўласным неіснаваннем!
  • У вёсцы ўсе гэтыя аповеды ўжо ведалі на памяць. Ягоныя несупынныя спробы пераканаць мясцовых жыхароў у тым, што ён памёр, даўно ім надакучылі. У вар’ята была звычка спаць паміж чатырох свечак. Ён доўгія гадзіны праводзіў у полі, лежачы нішчачкам з прысыпаным зямлёю тварам.
  • Усе гэтыя паведамленні надзвычай нас зацікавілі, але калі мы ўжо збіраліся ўнесці ў нашыя назіранні нейкую методу, настала неспадзяваная развязка.
  • Двое парабкаў, якіх мы мусілі дачакацца ў гэтым паселішчы, з’явіліся ўвечары трэцяга дня разам з некалькімі адсталымі муламі.
  • Мы не чулі, як яны прыехалі, таму што спалі, але раптам нас пабудзілі іхныя крыкі.
  • Вось што адбылося.
  • Вар’ят спаў у тым жа доме, у якім начавалі мы, на кухні; ці прынамсі рабіў выгляд, што спіць, паставіўшы вакол свае чатыры свечкі, – гэта была адзіная міласціна, якую ён пагадзіўся ад нас прыняць.
  • Парабкі спыніліся на парозе, зляканыя гэтым відовішчам, за якія два метры ад вар’ята. Ягонае цела да самых грудзей было прыкрытае капай, з-пад якой тырчалі ягоныя ногі.
  • – Нябожчык! – прамармыталі парабкі амаль адначасова. Яны паверылі ў відавочнае.
  • Ім пачулася штосьці накшталт кволага выдыху, нібыта здзьмуўся вінны мех. Капа сплюшчылася, быццам пад ёю нічога не было, тым часам як відочныя часткі цела вар’ята – галава і ногі – імгненна ператварыліся ў шкілет.
  • Выкрык парабкаў змусіў нас двума скачкамі апынуцца побач з саламянай посцілкай.
  • Мы рэзка сарвалі капу ў прадчуванні смяротнага жаху.
  • Пад ёю, спаміж лахманоў, без найменшых слядоў вільгаці альбо драбочку плоці, ляжалі нечувана старыя косці, на якіх засталося крыху высахлай скуры.

  • © Макс Шчур, пераклад, 2009
[pdf]  [doc]

пераклад з гішпанскай  –   Макс Шчур


пакінуць каментар
Імя:
Каментар:
11 + 14 =
У ПАЧАТАК
Нашы кантакты: 
rada@prajdzisvet.org
220005, г. Мінск, п/с 2
Rambler's Top100
Rating All.BY
Каталог и поиск 1BY.BY Каталог фирм, каталог сайтов и интернет русурсов Беларуси. Доска объявлений


кино
Рейтинг сайтов
рейтинг сайтов sector-c.rutacisinfo.ru astrologicwanderl.ru
Каталог белорусских сайтов


Каталог TUT.BY
белорусская поисковая система