ПрайдзіСвет - Часопіс перакладной літаратуры
тэкст
проза
паэзія
драма
кантэкст
агляды
крытыка
інтэрв'ю
майстар
клас
семінар
мова
глосы
асоба
аўтары
перакладчыкі
мастакі
крытыкі
мовазнаўцы
кніга
гульня
тэставанкі
крыжаванкі
лабірынт цені
майстэрня
форум
конкурсы
прэмія
бібліятэка
падзеі
нумары
клуб
[rss] [LJ] [Twitter] [Facebook]
НУМАР ЧАЦВЕРТЫ
JUVENES DUM SUMUS
MAJORES DEI
Арцюр Рэмбо
Мацней за алкаголь, грамчэй ад вашых лір!..  Вершы
Джон Кітс
Аркадскіх гор даўно мінулы час.  Оды
Наваліс
Шчасны, хто стаў мудрацом...  Вершы
HORRESCO REFERENS
Георг Гайм
Ёнатан
Г. Ф. Лаўкрафт
Алхімік
Вільгельм Гаўф
Карлік Нос
Малады англічанін
Гісторыя пра адсечаную руку
Мэцью Грэгары Льюіс
Манах (урывак)
SUB SPECIE AETERNI
Стывен Крэйн
"Таму што горкае і таму што гэта маё сэрца". Вершы
Як маладая прыехала ў Елаў-Скай
Албэрту Каэйру
Я быў адзіным паэтам Прыроды. Вершы
Багдан-Ігар Антоныч
Элегія пра персцень песні
Аляксандр Чак
Бяскрай жыцця мне дараваны... Вершы
VIVAT ACADEMIA!
Кшыштаф Каміль Бачыньскі
Я на краі смерці сталею. Вершы
Апавяданне без назвы
Здарэнне
Анджэй Тшэбіньскі
Каб падняць ружу... П’еса
Лабараторыя драмы
Тадэвуш Бароўскі
Экзамен на Гандлёвай
Вячэра
PEREAT TRISTITIA
Роберт Фэргюсан
Мне родным домам быў шынок! Вершы
Албрэхт Радэнбах
Песняру радасці. Вершы
PER SE
Джэймс Дуглас Морысан
Голас Змея. Вершы
Аўтаінтэрв'ю
Клаўс Элсбергс
Мой свет у сумётах тоне. Вершы
Вацлаў Граб’е
Блюз для блазнаватай дзяўчыны. Вершы
Філіп Топал
Мне 13
Ігар Паглазаў
У паломніцтве літар. Вершы
О TEMPORA, O MORES!
Обры Бёрдслі
Венера і Тангёйзэр
Роберт Рос
Обры Бёрдслі: Погляд у мінулае
HONORIS CAUSA
Міхаіл Лермантаў [старое]
Мцыры
Дэман
Хрыста Боцеў [старое]
Развітанне. Вершы
VENI, VIDI, VICI
Пераклады пераможцаў конкурсу
POSTSCRIPTUM
Алвару ды Кампуш
Нататкі на памяць пра майго настаўніка Каэйру
Васіль Сёмуха
Клаўс Элсбергс
Дзмітры Строцаў
Жораў
Ганна Ражанцова
З любоўю, Сэлінджэр
MODUS DICENDI
Уладзімір Папковіч:
Не даганяю чараду... Інтэрв'ю
Антон Францішак Брыль:
Добрая брытанская кніжка. Інтэрв'ю
Вацлаў Граб’е:
Ален Гінзберг у Празе. Інтэрв'ю
DIXI
Лявон Баршчэўскі:
Люблю тыя пераклады, якія яшчэ не зрабіў. Майстар-клас
СТВАРАЛІ
ПЕРАСТВАРАЛІ
тэкст
Тэадор Нарбут
( Teodor Narbutt )
1784 – 1864
Пра суд божы, неба альбо пекла
(О rzeczach ostatecznych człowieka)

  • Пераход душаў з целаў памерлых да нованароджаных ці нават жывёлы [1] існаваў у старажытных вераваннях літоўскага народа, перанятых ад продкаў – ад індыйска-скіфскага племені. У пазнейшыя часы ўяўленні былі зусім іншыя [2], чым тыя, што мы выклалі ў гэтай працы. Нельга, аднак, не згадаць абяцанняў тагасветных радасцяў, што прапаведаваліся жрацамі: “Прыгожыя жонкі, мноства сукенак, добрая ежа, салодкія напоі, улетку белае адзенне, узімку цёплыя кажухі і спакойны сон на вялікіх мяккіх ложках у поўным здароўі, заўсёдныя весялосць, смех і скокі”. Гэта была ўзнагарода праведным. Наадварот, злым і распусным, як і тым, што не слухаліся жрацоў, пасля смерці абяцалася: “Багі забяруць у іх усё, што тыя маюць, будуць іх мучыць жахам вусцішным і пакутамі так, што будуць яны выць і енчыць, ламаючы рукі ў тысячах бясконцых пакутаў”[3].
  • Зыходзячы з усяго сказанага намі вышэй на тэму жыцця пасля смерці, нельга сумнявацца, што ліцвіны ведалі пра бессмяротнасць душы, аднак гэтае аплеценае прымхамі вераванне было падставай для мностваў забабонных уяўленняў пра яе існаванне на тым свеце.
  • Моцна перакананыя ў існаванні ўзнагародаў і пакаранняў у замагільным жыцці, ліцвіны празмерна клапаціліся пра лёс душы пасля смерці, таму перад сконам наказвалі родным пільна трымацца пахавальных абрадаў, а таксама парупіцца ў жрацоў аб сродках перамяшчэння душы ў шчаслівую вечнасць. Наказы, дадзеныя перад сконам, свята выконваліся, бо помста багоў у выпадку непаслушэнства была непазбежнай, і Поклюс пры такой нагодзе не адмовіўся б давесці яе да канца.
  • Ліцвіны лічылі, што душа чалавека, адразу ж пасля пахавання і ўшанавання парэштак памерлага ў выглядзе ценю, што меў такую ж самую форму і ўбранне, як і пры пахаванні, выпраўляецца паўз дом Крыве, альбо паўз самога Крыве-Крывейта, якому з’яўляецца, пакідаючы часам што-небудзь з рэчаў, з якімі чалавек быў пахаваны, альбо робячы жрацу знак, руну, іерогліф ці насечку ад зброі на ягоных варотах. У такім выпадку жрацы маглі выпытваць у ценю, чаго яму яшчэ не ставала для выратавання, а таксама ўказвалі дарогу да месца вечных радасцяў. Родзічы памерлага, у сваю чаргу, нічога не шкадавалі для жраца за такую неабходную паслугу. Паданні аб месцы прыбывання пасля смерці былі наступнымі [4]. Ёсць гара, надзвычай высокая, стромкая, непрыступная скала, якая называецца Анафелас, куды цені ўзбірацца мусяць. Таму для хутчэйшага на яе ўзбірання неабходныя даўгія пазногці, пазуры звяроў, зброя, коні, слугі і г. д. І чым багацейшы чалавек, тым цяжэйшы для яго пад’ём, таму што зямныя набыткі абцяжарваюць душу – бедны, лёгкі, як пёрка, можа ўскараскацца на гару, калі пры жыцці не зневажаў багоў. Інакш грэшнага багача абрабуе смок Візунас, што жыве пад гарой, і, таксама як беднага грэшніка, панясуць багацея лютыя вятры. Боская істота, што жыве на вяршыні той гары, поўная справядлівасці і судзіць памерлых у адпаведнісці з іх жыццёвымі ўчынкамі. Кожны паводле яе суду атрымлівае ўзнагароду ці вечнае пакаранне. Мы не ведаем, аднак, падрабязнасцяў пра іх, не ведаем, якімі яны былі ў разуменні старажытных ліцвінаў. Дадумваць даводзіцца толькі кіруючыся разнастайнымі паданнямі, прыведзенымі пад рознымі раздзеламі вышэй, пра тое, што ліцвіны мелі нейкае ўяўленне пра Рай і Пекла. У першым месцы цені памерлых жылі ў доме багоў, які знаходзіцца на небе ў паўночным канцы Млечнага Шляху; бяседавалі ў іх таварыстве, пілі з імі Алюс, наталяліся ўцехамі і панавалі над немцамі, непрыяцелямі сваёй айчыны, вольныя ад прыгнёту палякаў і русінаў. Адна з народных аповесцяў паведамляе, што душа блаславёнага пасля смерці атрымлівае сто пачуццяў, кожнае з якіх служыць для наталення сотняў новых уцехаў. Пекла ў літоўскай мове мае ўласную назву Прагарас, што звязана з вогневымі пакутамі; такім чынам, паколькі гэтае слова належала да паганскай філасофіі, мы можам зрабіць высновы, якім было ўяўленне пра пакуты. Пераход душаў, альбо рэінкарнацыя, у ліцвінаў заключаўся ў тым, што душа дзіцяці альбо непаўнагадовага, таксама як і пазбаўленага розуму, блукае пасля смерці ў верхняй прасторы вятроў, аж пакуль не вернецца зноўку да іншага чалавечага цела, якое яна павінная ажывіць, і, у гэтым целе жывучы, трэба ёй дайсці да той ступені дасканаласці, што неабходная для вечнага жыцця. Адсюль бачна, што ліцвіны вызнавалі ўдасканаленне чалавечай душы, якое тая набывала падчас знаходжання ў целе, каб быць здольнай карыстацца з вечных радасцяў; душа ж жывёлы ні ўзнагароды, ні пакарання пасля смерці атрымаць не магла. Пра тое, што жывёлы маюць недасканалыя душы, шмат ёсць у народных казаннях.



  • [1] Est enim omnium Getharum (sc. Lithuanorum) communis damentia, cxutas corpore animas nascituris denuo infundi corporibus; quasdam etiam brutorum assumptione corporum pertransire. Kadlubek L. IV, c. 19.
  • [2] Lucas David, C I, str. 21.
  • [3] Lucas David, C I, str. 21.
  • [4] Змест гэтага аповеду ўзяты з народнай аповесці, пачутай ў Жамойці, ля Крэтынгі.

  • (Тэадор Нарбут. Старажытная гісторыя літоўскага народа (Dzieje starozytne narodu litewskiego), Вільня, 1835. – Том І.)

  • © Ганна Міхальчук, пераклад, 2009
[pdf]  [doc]

пераклад з польскай  –   Ганна Міхальчук


пакінуць каментар
Імя:
Каментар:
5 + 11 =
У ПАЧАТАК
Нашы кантакты: 
rada@prajdzisvet.org
220005, г. Мінск, п/с 2
Rambler's Top100
Rating All.BY
Каталог и поиск 1BY.BY Каталог фирм, каталог сайтов и интернет русурсов Беларуси. Доска объявлений


кино
Рейтинг сайтов
рейтинг сайтов sector-c.rutacisinfo.ru astrologicwanderl.ru
Каталог белорусских сайтов


Каталог TUT.BY
белорусская поисковая система