ПрайдзіСвет - Часопіс перакладной літаратуры
тэкст
проза
паэзія
драма
кантэкст
агляды
крытыка
інтэрв'ю
майстар
клас
семінар
мова
глосы
асоба
аўтары
перакладчыкі
мастакі
крытыкі
мовазнаўцы
кніга
гульня
тэставанкі
крыжаванкі
лабірынт цені
майстэрня
форум
конкурсы
прэмія
бібліятэка
падзеі
нумары
клуб
[rss] [LJ] [Twitter] [Facebook]
НУМАР ЧАЦВЕРТЫ
JUVENES DUM SUMUS
MAJORES DEI
Арцюр Рэмбо
Мацней за алкаголь, грамчэй ад вашых лір!..  Вершы
Джон Кітс
Аркадскіх гор даўно мінулы час.  Оды
Наваліс
Шчасны, хто стаў мудрацом...  Вершы
HORRESCO REFERENS
Георг Гайм
Ёнатан
Г. Ф. Лаўкрафт
Алхімік
Вільгельм Гаўф
Карлік Нос
Малады англічанін
Гісторыя пра адсечаную руку
Мэцью Грэгары Льюіс
Манах (урывак)
SUB SPECIE AETERNI
Стывен Крэйн
"Таму што горкае і таму што гэта маё сэрца". Вершы
Як маладая прыехала ў Елаў-Скай
Албэрту Каэйру
Я быў адзіным паэтам Прыроды. Вершы
Багдан-Ігар Антоныч
Элегія пра персцень песні
Аляксандр Чак
Бяскрай жыцця мне дараваны... Вершы
VIVAT ACADEMIA!
Кшыштаф Каміль Бачыньскі
Я на краі смерці сталею. Вершы
Апавяданне без назвы
Здарэнне
Анджэй Тшэбіньскі
Каб падняць ружу... П’еса
Лабараторыя драмы
Тадэвуш Бароўскі
Экзамен на Гандлёвай
Вячэра
PEREAT TRISTITIA
Роберт Фэргюсан
Мне родным домам быў шынок! Вершы
Албрэхт Радэнбах
Песняру радасці. Вершы
PER SE
Джэймс Дуглас Морысан
Голас Змея. Вершы
Аўтаінтэрв'ю
Клаўс Элсбергс
Мой свет у сумётах тоне. Вершы
Вацлаў Граб’е
Блюз для блазнаватай дзяўчыны. Вершы
Філіп Топал
Мне 13
Ігар Паглазаў
У паломніцтве літар. Вершы
О TEMPORA, O MORES!
Обры Бёрдслі
Венера і Тангёйзэр
Роберт Рос
Обры Бёрдслі: Погляд у мінулае
HONORIS CAUSA
Міхаіл Лермантаў [старое]
Мцыры
Дэман
Хрыста Боцеў [старое]
Развітанне. Вершы
VENI, VIDI, VICI
Пераклады пераможцаў конкурсу
POSTSCRIPTUM
Алвару ды Кампуш
Нататкі на памяць пра майго настаўніка Каэйру
Васіль Сёмуха
Клаўс Элсбергс
Дзмітры Строцаў
Жораў
Ганна Ражанцова
З любоўю, Сэлінджэр
MODUS DICENDI
Уладзімір Папковіч:
Не даганяю чараду... Інтэрв'ю
Антон Францішак Брыль:
Добрая брытанская кніжка. Інтэрв'ю
Вацлаў Граб’е:
Ален Гінзберг у Празе. Інтэрв'ю
DIXI
Лявон Баршчэўскі:
Люблю тыя пераклады, якія яшчэ не зрабіў. Майстар-клас
СТВАРАЛІ
ПЕРАСТВАРАЛІ
тэкст
Стары чараўнік
(Den gamle trollkarlen)
Казка
  • Жыў неяк такі гадасны чараўнік, які даўно-даўно скраў двох немаўлят, хлопчыка ды дзяўчынку, і з імі жыў зусім адзін у нары ў нейкай закінутай мясцовасці. Гэтых дзетак ён – даруй Госпадзе – абяцаў д’яблу; усяму шкоднаму ён вучыўся па чароўнай кнізе, якую хаваў, нібыта найкаштоўнейшы скарб.
  • Але часам здаралася так, што стары чараўнік пакідаў сваю нару, і дзеці заставаліся адны. Тады хлопчык, які высачыў, дзе стары хавае чароўную кнігу, чытаў яе. Ён вывучыў процьму чароўных формулаў чорнай магіі і праз нейкі час ужо і сам стаў умелым чараўніком. Чараўнік толькі зрэдку выпускаў дзяцей з нары, а так трымаў іх у вязніцы, каб потым пакласці ахвяраю ў імя зла. Таму дзеці хацелі апынуцца адсюль далёка-далёка... Яны раіліся між сабой, як бы гэта ім употай збегчы. Аднаго дня, калі чараўнік пакінуў нару вельмі рана, хлопчык сказаў сястры: “Вось наш час, сястрычка! Гэты злыдзень, што пад гнётам трымае нас у няволі, цяпер далёка. Хадзем адсюль, давай ісці, пакуль ногі будуць трымаць нас”. Так яны і зрабілі: сышлі прэч і крочылі цэлы дзень.
  • Надвячоркам вярнуўся чарадзей у нару – а дзяцей няма. Адразу ж разгарнуў ён чароўную кнігу, вычытаў, якой дарогаю яны пайшлі. Хутка ён ужо стаў даганяць іх, нават было чутна, як ён люта крычэў і лаяўся, і сястра ў адчаі і страху заенчыла: “Браце, браце, нам канец! Злыдзень ужо зусім блізка!” Тады хлопчык выкарыстаў сваю магію, вывучаную па кнізе: ён вымавіў нейкі заклён, і адразу сястра ягоная перакінулася на рыбку, а сам ён ператварыўся ў сажалку, і рыбка стала весела плаваць ў вадзе.
  • Дабраўся стары да сажалкі і зразумеў, што яго падманулі. Раззлаваўся ён, загырчэў: “Ну пачакайце мне, пачакайце, хутка я вас спаймаю!” – і куляй кінуўся назад да нары, каб узяць нерат і злавіць рыбку. Але як толькі чараўнік знік, сажалка і рыбка зноў сталі братам і сястрой. Добра схаваўшыся, яны выспаліся і на наступны ранак зноў пусціліся ў шлях і ішлі цэлы дзень.
  • Калі злы чараўнік вярнуўся з нератам на тое месца, што так дакладна запомніў, то замест сажалкі ўбачыў толькі зялёны поплаў, дзе можна злавіць якіх-небудзь жабак, але ніяк не рыбак. Ён яшчэ мацней раззлаваўся, выкінуў свой нерат і пабег за дзецьмі, бо чарадзейная палачка паказвала яму правільны кірунак. Пад вечар ён ужо наступаў беглякам на пяткі. Было чутна, як ён фыркаў і брыдка лаяўся, і сястра зноў заенчыла: “Браце, любы браце! Нам канец, гэты жудасны чараўнік за намі!” Але хлопчык яшчэ раз выкарыстаў магічую формулу з кнігі. Ён стаўся капліцаю пры дарозе, а дзяўчынка – абразком у гэтай капліцы.
  • Як толькі чараўнік заўважыў капліцу, то зразумеў, што яго ў другі раз падманулі, і забегаў вакол з жудасным крыкам. Але рабіць ён нічога не наважыўся, бо ва ўсіх кантрактах чараўнікоў з сіламі зла прапісваецца, што аніколі нельга набліжацца да цэркваў і каплічак.
  • “Калі ўжо мне нельга падыходзіць бліжэй, дык я магу хаця б распаліць вогнішча і спапяліць вас!” – крыкнуў ён і пабег у нару, каб узяць там агонь.
  • Пакуль чараўнік бег і бег ноч навылёт, капліца і прыгожы абразок зноў сталі братам і сястрою. Яны схаваліся і заснулі, а трэцім ранкам рушылі далей і ішлі цэлы дзень. Тым часам чараўнік, якому давялося так доўга бегчы, ізноў пусціўся за імі. Толькі калі ён вярнуўся туды, дзе стаяла капліца, то ўваперся носам у велізарную скалу, якую ні падпаліць, ні спапяліць нельга. З усіх ног кінуўся ён следам за дзецьмі.
  • Пал вечар ён ужо амаль дагнаў іх, і сястра напужалася ў трэці раз і хацела ўжо аддацца на волю лёсу, але хлопчык зноў вымавіў заклён з кнігі; стаў ён падлогаю ў гумне, дзе малацілі зерне, а сястрычка ператварылася ў зярнятка, забытае на падлозе.
  • Прыбег злы чарадзей і ўбачыў, што ў трэці раз яго падманулі, толькі цяпер ужо стрымаўся і не кінуўся адразу ж дамоў, але ўзгадаў пра чароўную формулу з кнігі. Зрабіўся ён чорным пеўнем і хуценька падбег да зернейка, каб здзяўбці яго. Ды хлопчык вымавіў яшчэ адзін заклён, вычытаны ў кніжцы, і ўмомант перакінуўся на лісіцу. Не паспеў певень здзяўбці зярнятка, як лісіца схапіла яго і адкусіла яму галаву. Тут ужо чараўніку, як і казцы нашай, прыйшоў канец.

  • © Алеся Башарымава, пераклад, 2009
[pdf]  [doc]

пераклад з шведскай  –   Алеся Башарымава


пакінуць каментар
Імя:
Каментар:
1 + 5 =
У ПАЧАТАК
Нашы кантакты: 
rada@prajdzisvet.org
220005, г. Мінск, п/с 2
Rambler's Top100
Rating All.BY
Каталог и поиск 1BY.BY Каталог фирм, каталог сайтов и интернет русурсов Беларуси. Доска объявлений


кино
Рейтинг сайтов
рейтинг сайтов sector-c.rutacisinfo.ru astrologicwanderl.ru
Каталог белорусских сайтов


Каталог TUT.BY
белорусская поисковая система