ПрайдзіСвет - Часопіс перакладной літаратуры
тэкст
проза
паэзія
драма
кантэкст
агляды
крытыка
інтэрв'ю
майстар
клас
семінар
мова
глосы
асоба
аўтары
перакладчыкі
мастакі
крытыкі
мовазнаўцы
кніга
гульня
тэставанкі
крыжаванкі
лабірынт цені
майстэрня
форум
конкурсы
прэмія
бібліятэка
падзеі
нумары
клуб
[rss] [LJ] [Twitter] [Facebook]
НУМАР ЧАЦВЕРТЫ
JUVENES DUM SUMUS
MAJORES DEI
Арцюр Рэмбо
Мацней за алкаголь, грамчэй ад вашых лір!..  Вершы
Джон Кітс
Аркадскіх гор даўно мінулы час.  Оды
Наваліс
Шчасны, хто стаў мудрацом...  Вершы
HORRESCO REFERENS
Георг Гайм
Ёнатан
Г. Ф. Лаўкрафт
Алхімік
Вільгельм Гаўф
Карлік Нос
Малады англічанін
Гісторыя пра адсечаную руку
Мэцью Грэгары Льюіс
Манах (урывак)
SUB SPECIE AETERNI
Стывен Крэйн
"Таму што горкае і таму што гэта маё сэрца". Вершы
Як маладая прыехала ў Елаў-Скай
Албэрту Каэйру
Я быў адзіным паэтам Прыроды. Вершы
Багдан-Ігар Антоныч
Элегія пра персцень песні
Аляксандр Чак
Бяскрай жыцця мне дараваны... Вершы
VIVAT ACADEMIA!
Кшыштаф Каміль Бачыньскі
Я на краі смерці сталею. Вершы
Апавяданне без назвы
Здарэнне
Анджэй Тшэбіньскі
Каб падняць ружу... П’еса
Лабараторыя драмы
Тадэвуш Бароўскі
Экзамен на Гандлёвай
Вячэра
PEREAT TRISTITIA
Роберт Фэргюсан
Мне родным домам быў шынок! Вершы
Албрэхт Радэнбах
Песняру радасці. Вершы
PER SE
Джэймс Дуглас Морысан
Голас Змея. Вершы
Аўтаінтэрв'ю
Клаўс Элсбергс
Мой свет у сумётах тоне. Вершы
Вацлаў Граб’е
Блюз для блазнаватай дзяўчыны. Вершы
Філіп Топал
Мне 13
Ігар Паглазаў
У паломніцтве літар. Вершы
О TEMPORA, O MORES!
Обры Бёрдслі
Венера і Тангёйзэр
Роберт Рос
Обры Бёрдслі: Погляд у мінулае
HONORIS CAUSA
Міхаіл Лермантаў [старое]
Мцыры
Дэман
Хрыста Боцеў [старое]
Развітанне. Вершы
VENI, VIDI, VICI
Пераклады пераможцаў конкурсу
POSTSCRIPTUM
Алвару ды Кампуш
Нататкі на памяць пра майго настаўніка Каэйру
Васіль Сёмуха
Клаўс Элсбергс
Дзмітры Строцаў
Жораў
Ганна Ражанцова
З любоўю, Сэлінджэр
MODUS DICENDI
Уладзімір Папковіч:
Не даганяю чараду... Інтэрв'ю
Антон Францішак Брыль:
Добрая брытанская кніжка. Інтэрв'ю
Вацлаў Граб’е:
Ален Гінзберг у Празе. Інтэрв'ю
DIXI
Лявон Баршчэўскі:
Люблю тыя пераклады, якія яшчэ не зрабіў. Майстар-клас
СТВАРАЛІ
ПЕРАСТВАРАЛІ
тэкст
Іван Бунін
( Иван Бунин )
1870 – 1953
Снежны бык
(Снежный бык )
Апавяданне

  • У гадзіну ночы, зімовай, вясковай, да кабінета даносіцца з дальніх пакояў жаласлівы дзіцячы плач. Дом, сядзіба, вёска – усё даўно спіць. Не спіць толькі Хрушчоў. Ён сядзіць чытае, часам спыняе стомленыя вочы на аганьках свечак: – Як усё цудоўна! Нават гэты блакітны стэарын!
  • Агні, іх залаціста-бліскучыя вастрыі з празрыстымі ярка-сінімі сардцавінамі, злёгку дрыжаць, – і слепіць глянцавіты аркуш вялікай французскай кнігі. Хрушчоў падносіць руку да свечкі, – становяцца празрыстымі пальцы, ружавеюць беражкі далоні. Ён, як у дзяцінстве, заглядваецца на пяшчотную, ярка-пурпуровую вадкасць, якой свеціцца і дзьме супраць агню яго ўласнае жыццё.
  • Плач становіцца гучней, – жаласны, умольны.
  • Хрушчоў устае і ідзе ў дзіцячы пакой. Ён праходзіць цёмную гасцёўню, – ледзь мігцяць ў ёй падвескі жырандолі, люстэрка, – праходзіць цёмную залю, бачыць за вокнамі месячную ноч, елкі палісадніка і бледна-белыя пласты, што цяжка ляжаць на іх чорна-зялёных, доўгіх і махнатых лапах. Дзверы ў дзіцячы пакой адчынены, месячнае святло стаіць там тонкім дымам. У шырокае вакно без фіранак проста, мірна глядзіць снежны азораны двор. Блакітнавата бялеюць дзіцячыя пасцелі. У адной спіць Арсік. Спяць на падлозе драўляныя конікі, спіць на спіне, закаціўшы свае круглыя шкляныя вочы, бялявая лялька, спяць пачакі, якія клапатліва збірае Коля. Ён таксама спіць, але ў сне падняўся на ложку, сеў і заплакаў горка, бездапаможна, –маленькі, худзенькі, з вялікай галавой…
  • – Што здарылася, мой малы? – шэпча Хрушчоў, сядаючы на край пасцелькі, выціраючы насоўкай тварык дзіцяці і абдымаючы яго шчупленькае цельца, што так кранальна адчуваецца праз кашульку сваімі косткамі, грудзьмі і сардэчкам.
  • Ён бярэ яго на калені, пагойдвае, асцярожна цалуе.
  • Дзіця прыціскаецца да яго, уздрыгвае ад усхліпванняў, паціху супакойваецца… Што гэта будзіць яго вось ужо трэцюю ноч?
  • Месяц заходзіць за лёгкі белы зыб, месячнае святло, блякнучы, тае, цьмянее – і праз імгненне зноў расце, пашыраецца. Зноў запальваюцца падвоканні, касыя залатыя квадраты на падлозе. Хрушчоў пераводзіць пагляд з падлогі, з паваконня на шыбы, бачыць светлы двор – і ўзгадвае: вось яно што, зноў забыліся зламаць гэтую белую пачвару, што дзеці збілі са снегу, паставілі пасярод двара, насупраць вакна свайго пакою! Днём Коля баязліва цешыцца з яго, - гэта чалавекападобны абрубак з бычынай рагатай галавой і кароткімі растапыранымі рукамі, – ноччу, адчуваючы скрозь сон яго страшную прысутнасць, раптам, нават не прачнуўшыся, заліваецца горкімі слязьмі. Дый снягур і насамрэч страшны ноччу, асабліва калі глядзець на яго здалёк, скрозь шыбы: рогі пабліскваюць, ад галавы, ад растапыраных рук падае на яркі снег чорны цень. Але паспрабуй зламаць яго! Дзеці будуць раўці з ранку да вечара, хаця ён усё адно ўжо тае пакрышку: хутка вясна, мокнуць і дымяцца ў поўдзень саламяныя стрэхі…
  • Хрушчоў асцярожна кладзе дзіця на падушку, жагнае яго і на дыбачках выходзіць. У пярэдняй ён надзявае аленевую аблавушку, аленевую куртку, зашпільваецца, падымаючы чорную вузкую бародку. Потым адчыняе цяжкія дзверы ў сенцы, ідзе па скрыпучай сцяжынцы на рок сядзібы. Месяц, што невысока стаіць над рэдкім садам, мігціць на белых сумётах, ясна, па-сакавіцку бледны. Ракавінкі лёгкага воблачнага зыбу цягнуцца дзе-нідзе па небасхіле. Ціха мігцяць у глыбокай празрыстай сінечы паміж імі рэдкія блакітныя зоры. Малады сняжок ледзь зацерушыў моцны, стары. Ад лазні ў садзе, з бліскучым, як шкло, дахам, бяжыць гончая Заліўка.
  • “Здароў, – кажа ёй Хрушчоў. – Мы адны з табой не спім. Шкада спаць, жыццё кароткае, позна пачынаеш разумець, якое яно ладнае…”
  • Ён падыходзіць да снягура і марудзіць хвіліну. Потым рашуча, з задавальненнем б’е ў яго нагою. Ляцяць рогі, рассыпаецца белымі камякамі бычыная галава… Яшчэ адзін удар, – і застаецца толькі куча снегу. Азораны месяцам, Хрушчоў стаіць над ёй і, засунуўшы рукі ў кішэні курткі, глядзіць на бліскучы дах. Ён нахіляе да пляча свой бледны твар з чорнай барадой, сваю аленевую аблавушку, спрабуючы схапіць і запомніць адценне бляску. Потым паварочваецца і павольна ідзе па сцежцы ад сядзібы да хлява. Рухаецца ля ног ягоных, па снезе, косы цень. Падышоўшы да сумётаў, ён прабіраецца між імі да брамы. Брама адчынена. Ён зазірае ў шчыліну, адкуль рэзка цягне паўночным ветрам. Ён з пяшчотай думае пра Колю, думае пра тое, што ў жыццё ўсё кранальна, усё напоўнена сэнсам, усё значна. І глядзіць у двор. Халодна, але ўтульна там. Пад навесамі змрок. Шарэюць вазы, засыпаныя снегам. Над дваром – сіняе, у рэдкіх буйных зорах неба. Палова двара ў ценю, палова азораная. І старыя, калматыя белыя кабылы, якія дрэмлюць у гэтым святле, здаюцца зялёнымі.
  • 29. VI. 1911


  • © Паліна Маслянкова, пераклад, 2009
[pdf]  [doc]

пераклад з рускай  –   Паліна Маслянкова


пакінуць каментар
Імя:
Каментар:
4 + 6 =
У ПАЧАТАК
Нашы кантакты: 
rada@prajdzisvet.org
220005, г. Мінск, п/с 2
Rambler's Top100
Rating All.BY
Каталог и поиск 1BY.BY Каталог фирм, каталог сайтов и интернет русурсов Беларуси. Доска объявлений


кино
Рейтинг сайтов
рейтинг сайтов sector-c.rutacisinfo.ru astrologicwanderl.ru
Каталог белорусских сайтов


Каталог TUT.BY
белорусская поисковая система