- Удзень, гуляючы, Іўлеў прайшоў па выгане міма школы.
- На ганку стаяла настаўніца і пільна глядзела на яго.
- На ёй была сіняя на белай авечцы паддзёўка, падперазаная чырвоным пасам, і белая папаха.
- Потым ён ляжаў у сваім кабінеце на тахце.
- На дварэ, падчас яркага сонца і высокіх яскравых аблоках, гуляла замець.
- У вокнах залі сонца горача грэла бліскучыя шыбы.
- Халодна і сумна сінела толькі ў кабінеце – вокны яго выходзілі на поўнач.
- Затое за вокнамі быў сад, асветлены сонцам усутыч.
- І ён ляжаў, абапёршыся на сцёртую саф’янавую падушку, і глядзеў дымныя сумёты і на рэдкае пераблытанае сучча, што чырванавата чарнела супраць сонца на чыстым небе моцнага валошкавага колеру.
- Па сумётах і зялёных елках, што тырчалі з сумётаў, густа несла залацістым пылам. І ён, гледзячы, напружана думаў:
- – Дзе ж, аднак, з настаўніцай сустрэцца. Хіба паехаць да Вуколавай хаты.
- І ў той самы час у садзе, у снежным пыле паказаўся вялікі чалавек, які ішоў па алеі па пояс у снезе: сівая барада развіваецца па ветры, на галаве, на доўгіх простых валасах, сцёртая аблавушка, на нагах валёнкі, на целе адна лядашчая ружовая кашуля.
- – Ах, падумаў Іўлеў з радасцю, – напэўна, здарылася нешта жахлівае!
- Гэта быў Вукол, збяднелы багатыр, які жыў у самотнай палявой хаце з п’яніцам сынам.
- І Вукол стаяў у пярэдняй, плакаў і скардзіўся, што сын б’е яго, з размаху кланяўся пакаёўкам і прасіў гарбаткі – хоць каліва.
- – Таму і палез па сумётах, па марозе, – казаў ён. – Што паробіш, прывык, а сын не дае, забіць пагражае…
- І выдаць было, што яго самога кранае – а нашмат болей, чым пабоі грубасць сына, – тое, што ён калісьці кожны дзень піў гарбату і прызвычаіўся да яе.
- Ён быў выглядаў страшна і ўбога, як мядзведзь, трымаў палку ў пасінелых руках.
- – Дайце яму, – сказаў Іўлеў, і гарбаты, і цукру, і белага хлеба!
- Вярнуўшыся ў поле, у сваю ледзяную хату, Вукол, карыстаючыся адсутнасцю сына, дастаў з-пад услона пазелянелы самавар, набіў яго ледзяшамі, што намерзлі ў кадцы, накалоў шчэпак, горача запаліў іх, акунуўшы спачатку ў канапляны алей... І хутка, пад дзіравай, праржавелай трубой, самавар буйна загуў, запалыхаў, і стары, усё падаграваючы яго, сеў піць.
- Як раптам увайшоў сын.
- Хата была ўся блакітная ад дыму.
- Стары дапіваў дваццаты кубачак.
- І сын так добра ўтнуў яго кіем у цемя, што ён імгненна аддаў богу душу.
- Тады Іўлеў загадаў запрэгчы ў сані маладую, гарачую кабылу.
- Быў ружовы марозны вечар, і ён апрануўся асабліва цёпла і ладна, выйшаў, сеў, і санкі панеслі яго па выгане да школы.
- На ганак адразу ж выйшла настаўніца, што ўвесь дзень чакала яго.
- – Мы неадменна павінны паглядзець Вукола! – гукнула яна.
- На ёй была сіняя на белай авечцы паддзёўка, падперазаная чырвоным пасам, і белая папаха. Вочы ззялі вясёлай хітрасцю, твар ад папахі здаваўся яшчэ больш мілым і пяшчотным.
- Яна смяялася, нахіляючы галаву да муфты, хутаючыся ад гострага ветру.
- Кабыла ляцела як на крылах.
- Ззаду, за стэпам, заходзіла сонца.
- Снежнае поле, што рассцілалася наперадзе, зелянела.
- І сустрэчны вецер, як агнём, пёк шчокі, бровы.
- Іўлеў азірнуўся – ці не едзе хто ззаду. Поле было пустое і ўжо цямнела ў малінавым святле захаду сонца. І ён абняў настаўніцу, шукаючы вуснамі яе шчаку. Яна засмяялася і схапіла цуглі.
- – Не, – крыкнула яна, – мы павінны спачатку заехаць.
- І праз хвіліну яны апынуліся каля цёмнай хаты, што чарнела сярод снягоў.
- Сагнуўшыся, увайшлі ў цёмныя сені, намацалі ў цемры клямку.
- Хата, што адчынілася перад імі, была вялікая і старая, усё ў ёй было чорна, дзіка, груба.
- Правіслую столь, бліскучую ад дыму, сажы, падтрымлівала агромністая пакосая печ.
- Васковая свечка, прылепленая да стала, ледзь асвятляла гэты змрочны і страшны бярлог.
- А за сталом, на ўслончыку, стаяла шырокая, дробная труна, пакрытая каленкорам, на каленкоры, пад бугарком, утвораным складзенымі на грудзях рукамі, ляжала чорная дошка.
- – Не бойся! – з д’ябальскай радасцю шапнула настаўніца, моцна схапіўшы Іўлева за руку і ўся прыціснуўшыся да яго. – Едзем, едзем!
- І палазы санак, як канькі, засвісталі па мёрзлым снезе. Яшчэ тлела далёка наперадзе змрочна-пурпуровае зарыва, а ззаду ўжо асвятляў поле толькі што ўзніклы светлы шкляны месяц.
- Цяпер яны імчалі ў Грэнландыю.
- © Паліна Маслянкова, пераклад, 2009
1918
|
пакінуць каментар
![[старое]](/img/logos/old.gif)








