Юля Цімафеева
Нарадзілася ў 1982 годзе на Брагіншчыне. У 2004 скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ. З 2006 году наведвае Беларускі Калегіюм і Перакладніцкую майстэрню. Пераклала з ангельскай творы Ч. Букоўскі, Т. Пірса, Ш. П. Гілман, К. Шапэн, М. Дзікмана, Э. Э. Камінгса, Дж. К. Оўтс. Пераклады з’яўляліся ў часопісах “Паміж” і “pARTisan”. Жыве ў Мінску.