нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Глеб Лабадзенка

Беларускі паэт, журналіст, перакладчык. Нарадзіўся 9 ліпеня 1986 году ў Мінску. Вучыўся ў мінскай школе №126. У 2004 годзе скончыў Беларускі ліцэй імя Якуба Коласа. Выпускнік Беларускага Калегіюма (аддзяленне філасофіі/літаратуры), Інстытута журналістыкі БДУ (2009).

Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Наталлі Арсенневай (2003), рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Франчэска Пятраркі (2004). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Дзень Зямлі-2002", уладальнік гран-пры конкурсу "Дзень Зямлі-2004". Лаўрэат першай прэміі "Залаты апостраф" (2004, прэмія літаратурна-мастацкага часопіса "Дзеяслоў"), двойчы лаўрэат прэміі "Вольнае слова" Беларускай асацыяцыі журналістаў (2008, 2009).

У 2005 годзе выдаў кнігу паэзіі "Pager-вершы".

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (2002), Саюзу беларускіх пісьменнікаў (2006), Беларускага ПЭН-цэнтру (2008).

Паводле http://labadzenka.by

ПЕРАКЛАДЫ
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ