нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Аляксей Арцёмаў

Нарадзіўся ў Туле ў 1991 г. Пісаць вершы пачаў на рускай мове ў 2000 годзе. Публікаваўся ў гарадскіх газетах, выступаў на радыё і тэлебачанні. Лаўрэат і прызёр тульскіх моладзевых літаратурных конкурсаў. Аўтар зборніка вершаў “Двойная звезда” (Тула, выдавецтва “Тульский полиграфист”, 2007–2008). З 2008 году піша вершы па-беларуску. Па выніках конкурсу імя К. Шэрмана атрымаў прыз ад беларускага ПЭН-цэнтру (2009). Публікаваўся на сайце "Нашай Нівы", у часопісе "Дзеяслоў".

Перакладае з украінскай, ангельскай, рускай, балгарскай, іспанскай. У выкананні Аляксея па-беларуску загучалі мініяцюры славутага расійска-эстонскага паэта Арвы Метса (частка з іх надрукаваная ў 41-м нумары "Дзеяслова").

Акрамя літаратуры цікавіцца сучаснымі кампутарнымі тэхналогіямі, піша артыкулы для беларускай Вікіпедыі. Падрабязнейшыя сведкі пра яго дзейнасць можна знайсці на сайце Аляксея Арцёмава.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ