нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
БІЯГРАФІЯ

Лявон Баршчэўскі

Лявон Баршчэўскі нарадзіўся 4 сакавіка 1958 г. у Полацку. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моваў па спэцыяльнасці «нямецкая і ангельская мовы». Кандыдат філалагічных навук. У 1985 годзе Лявон Баршчэўскі разам з Сяргеем Шупам стварылі ў Мінску клуб маладых перакладчыкаў «Бабілён». Л. Баршчэўскі таксама з’яўляецца заснавальнікам і намеснікам дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю, які быў зачынены ўладамі ў 2003 г. Перакладае са старажытнагрэцкай, лацінскай, нямецкай, ангельскай, французскай, польскай, іспанскай. Сярод перакладзеных аўтараў – Эсхіл, Пэтрарка, Гётэ, Кафка, Брэхт, Ленаў, Бёль.
МАЙСТАР-КЛАСЫ

ПЕРАКЛАДЫ
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ