Нарадзілася ў Мінску, дзе скончыла школу, а затым Інстытут замежных моваў (цяпер – Лінгвістычны універсітэт).
З дзяцінства думала вершаванымі радкамі. Калі не знаходзіла ў памяці радкоў, што адпавядалі настрою, пачынала складаць свае ўласныя. Так і да гэтага часу. Друкавалася там-сям. Аўтар дзвюх кніжак для дзяцей і кнігі перакладаў з ідыш ды ангельскай мовы.