Памёр Рыгор Барадулін (нарадзіўся 24 лютага 1935), беларускі паэт, эсэіст, перакладчык. У 1992 г. атрымаў званне Народнага паэта Беларусі (да сённяшняга дня больш ніхто Народным паэтам не рабіўся). Літаратурны даробак складае каля 70 выдадзеных зборнікаў паэзіі, крытычных артыкулаў, эсэ, перакладаў. Двойчы выдаваліся зборы выбраных твораў паэта (1984, 1996 – 2002). Пераклаў на беларускую мову п'есу “Вей, вятрок!” Я. Райніса (1980), зборнікі “Блакітны звон Гранады” Федэрыка Гарсіі Лоркі (1975), “Мелодыя каліны” І. Драча (1981), “Ветраліст” Г. Містраль (1984), “Рубаі” Амара Хаяма (1989); “Слова пра паход Ігараў” (1986), кнігу Яна Паўла II, а таксама асобныя творы Шэкспіра, Дж. Г. Байрана, П. Нэруды, Н. Гільена, А. Міцкевіча, У. Бранеўскага, С. Ясеніна, Р. Гамзатава і інш. Творы Барадуліна выдадзеныя на 11 мовах свету.