Гюнтэр Грас (ням. Günter Grass, нарадзіўся 16 кастрычніка 1927), нямецкі пісьменнік, скульптар, мастак, графік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1999). Сусветная слава прыйшла да яго з першым раманам “Бляшаны барабан” (Die Blechtrommel, 1959; экранізаваны ў 1979). Разам з аповесцю “Кошкі-мышкі” (Katz und Maus, 1961) і раманам “Сабачыя гады” (Hundejahre, 1963) яны ствараюць “данцыгскую трылогію”. Грас стаў першым сусветна вядомым нямецкім пісьменнікам пасля Другой сусветнай вайны. Сам ілюстраваў усе свае кнігі. У апошнія гады працаваў над мемуарным цыклам.