Памёр Габрыэль Гарсія Маркес (гішп. Gabriel García Márquez, нарадзіўся 6 сакавіка 1928), калумбійскі пісьменнік, журналіст і палітычны дзеяч, адзін з найяскравейшых прадстаўнікоў магічнага рэалізму. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1982). На беларускую мову перакладзены раман “Каханне падчас халеры” ("El amor en los tiempos del cólera", пер. К. Шэрман, ARCHE, 2005, № 4, 5), урывак з рамана "Успамін пра маіх сумных бл.дзей" ("Memoria de mis putas tristes", пер. Б. Арлоў, Наша Ніва, 2005), некалькі навэлаў з кнігі "Дванаццаць дзіўных навэлаў" (пер. В. Буйвала, Дзеяслоў, № 8).