№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ева Лявонава

Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт

11 лютага 2010

Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт

З ласкавага дазволу аўтара мы змяшчаем тут поўную электронную версію кнігі: Лявонава Е. А. Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт: Дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта. – Мінск: БДУ, 2002.

 

Змест:

 

1. “Ад сугучча да сугучча”: Сімвалізм у літаратурна-крытычнай рэцэпцыі Максіма Багдановіча.

2. “І няма нічога вышэйшага”: Творчасць Максіма Гарэцкага ў кантэксце заходнееўрапейскай літаратуры пра Першую сусветную вайну.

3. “За рубеж чалавечага слова...”: Вытокі эстэтычнага універсалізму Уладзіміра Жылкі.

4. “З намі гаворыць вялікі германец”: Філасофска-эстэтычная прысутнасць Ёгана Вольфганга Гётэ ў творах Уладзіміра Караткевіча.

5. “Узысці на сваю Галгофу”: Інтэрпрэтацыя біблейскіх вобразаў і матываў у рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і сусветная літаратурная традыцыя.

6. “І нічога гэтага ўжо ніколі не будзе”: Антыутопіі Алеся Адамовіча “Апошняя пастараль” і Рабэра Мёрля “Мальвіль”.

7. “Уся ісціна не варта такой цаны”: Творчасць Васіля Быкава і Жана-Поля Сартра праз прызму традыцыі Дастаеўскага: філасофска-эстэтычныя перасячэнні.

8. “Свята асацыяцый”: Паэзія Янкі Юхнаўца і еўрапейская літаратурная традыцыя.

9. “Палову жыцця падаюся ў свет, палову – варочаюся са свету”: Алесь Разанаў і філасофска-эстэтычныя пошукі ў еўрапейскай літаратуры.

 

Спампаваць кнігу цалкам можна па спасылках ніжэй:

Liavonava, Eva.pdf  Liavonava, Eva.doc

Чытайце таксама

Як цвыркаць літаратуру

Як цвыркаць літаратуру

У эпоху інфармацыйнага грамадства літаратуры робіцца цесна ў вызначанай для яе папярэднімі стагоддзямі форме – кнізе. І яна ці, хутчэй, яе знаўцы асвойваюць усё новыя нішы і новыя магчымасці, што з’яўляюцца…

Чаму беларускія кніжныя графікі не хочуць маляваць?

Чаму беларускія кніжныя графікі не хочуць маляваць?

"Затое не прагрызе!" — так на маіх вачах клапатлівая матуля выбірае ў кнігарні кніжку-цацку для свайго маленькага сына. Кніжка стракатая і безгустоўная, але з тоўстымі кардоннымі старонкамі. Яе, як і пераважную…

Нялюбая сястра Беларусі

Ян Максімюк

Нялюбая сястра Беларусі

Гэта было, мабыць, у траўні або чэрвені 1982 году. У Польшчы трывала ваеннае становішча. Запомнілася, што дзень быў вельмі пагодлівы і цёплы. Я, студэнт пятага курса фізікі Варшаўскага ўніверсітэта, выбраўся…

Амерыканская мара Айн Рэнд

Ганна Янкута

Амерыканская мара Айн Рэнд

Паводле апытання, праведзенага ў Злучаных Штатах Амерыкі ў 1991 годзе Бібліятэкай Кангрэса і кніжным клубам Book of the Month Club, кнігай, якая найбольш паўплывала на светапогляд і змяніла жыццё, амерыканцы…

3933