№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ігар Крэбс

Слоўнік рыбалоўнага жаргону

3 снежня 2014

Слоўнік рыбалоўнага жаргону
“Сёння вырашыў памахаць. Расклаўся на бетоне, закінуў пару моркваў. Паўгадзіны цішыня, потым драбасцеры на апарыка, а на буцер пайшоў сыценькі падлец. Бралося на ўтоп. За тры гадзіны зрабіў норму. Сікілявак амніставаў”.
 
Што зразумее звычайны чалавек з гэтага апавядання? Між тым гэта — вычарпальная справаздача пра паспяховую рыбалку, у якой ёсць усё: месца лоўлі, снасць, методыка закорму, віды прынады, характар паклёвак, від, велічыня, колькасць злоўленай рыбы, інфармацыя пра адпусканне часткі ўлову.
 
Паводле некаторых звестак, у Беларусі паўтара мільёна рыбакоў. Наяўнасць такой магутнай грамады са спецыфічным заняткам не магла не паўплываць на моўныя працэсы, якія былі значна паскораныя з развіццём тэматычных інтэрнэт-форумаў і прыходам з захаду новых тэхнік рыбнай лоўлі. У слоўніку прадстаўлена каля 300 жарганізмаў. Крыніцы іх ўзнікнення — крэатыўнае словаўтварэнне (шчупакбра, рыбамабіль), перанос значэння слова (галава, пінгвін, тэлевізар), усячэнне слоў з мэтай моўнай эканоміі (воб, пена, рэха), узнікненне паняткаў, якія адлюстроўваюць новыя рэаліі (платнік), выкарыстанне старых народных назваў снасці (таптуха, крыга), запазычанне і адаптаванне слоў з рускай (зачот, цечка), ангельскай (твічыць, фідэраст), польскай (пінка, печыва) моваў. Стваральнік слоўніка лічыць працэс узнікнення рыбалоўнага жаргону важным складнікам развіцця і ўзбагачэння беларускай мовы.

Спампаваць слоўнік адным файлам.

Чытайце таксама

Пякельныя машыны Анджэлы Картэр

Вікторыя Ягорава

Пякельныя машыны Анджэлы Картэр

Многія чытачы не змаглі адолець і некалькі старонак, іншыя чытаюць і перачытваюць творы А. Картэр некалькі разоў. У чым прычына такой супярэчнасці?..

Пра ўсё і пра ўсіх

Антон Францішак Брыль

Пра ўсё і пра ўсіх

Каб абзавесціся прыдатнаю тэмаю для доўгай размовы, часта трэба няшмат. Адкрыем, напрыклад, хрэстаматыю па беларускай літаратуры XVIII—XIX стагоддзяў, выкладзеную на сайце філалагічнага факультэта БДУ...

Адчуць сябе паэтам 16 стагоддзя

Жанна Некрашэвіч-Кароткая

Адчуць сябе паэтам 16 стагоддзя

Паколькі я ў асноўным перакладаю творы эпох Рэнесансу і Барока, то ў сваёй перакладчыцкай методыцы я арыентуюся на захаванне максімальнай блізкасці да тэксту арыгінала...

Перакладам я займаўся ў цягніку

Дзмітры Вінаходаў

Перакладам я займаўся ў цягніку

Днямі ў расійскім выдавецтве “Амфора” выйшаў рускі пераклад класічнага твора беларускай літаратуры “Шляхціц Завальня” ў выкананні Дзмітрыя Вінаходава. З нагоды гэтай падзеі перакладчык пагадзіўся адказаць…

1827