№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Бабруйскія паштоўкі

17 ліпеня 2018

Бабруйскія паштоўкі

А вы бывалі ў Бабруйску? У горадзе, дзе адказваць пытаннем на пытанне — норма. Дзе збудаваны з цэглы Розенберга дом "Порт-Артур" экскурсаводы параўноўваюць са Сцяной плачу. А мясцовыя жыхары негабрэйскага паходжання не задумваючыся выкарыстоўваюць выразы кшталту "прыбяры свой тохес", "во, гэта самы цымес!", "хадзі сюды, раскажу табе майсу", "глядзі, прыперліся ўсім кагалам", "вось жа шлімазл!", "гэта некашэрна", "маеце тут гешэфт?", "ну, лэхаім!". А госці горада часта заўважаюць асаблівыя спеўныя інтанацыі бабруйчанаў і шчыра здзіўляюцца: "Чаму вы ўвесь час нібыта запытваецеся?"

Менавіта тут нарадзілася Рахель Шазар-Кацнельсон, што пабралася шлюбам з Залманам Шазарам з мястэчка Мір, стала вельмі дзейнай першай лэдзі Ізраіля і актыўна дапамагала рэалізавацца жанчынам. Тут жыў і працаваў энтузіяст музейнай справы Цодзік Славін, які самастойна вывучыў тры замежныя мовы дзеля разумення спецыяльнай літаратуры, выгадаваў на падворку экзатычную сою і разабраўся ў будове самалётнага рухавіка, каб расказаць пра самалёты дзецям. І смела выказваў сваё меркаванне — цаной уласнага жыцця.

А легендарная Сацыялка, вуліца Сацыялістычная, — чым не паўнавартасны бабруйскі персанаж? Яна была і застаецца эпіцэнтрам усіх падзей. Невыпадкова тут "пасялілі" Бабра Самуілавіча, што здзяйсняе жаданні "метадам трэння", краму пад назвай "Шалом!" і дзейную сінагогу. А колісь Сацыялка была і "біржай", дзе вырашаліся важныя пытанні, і модным подыюмам, і месцам знаёмстваў, якія часта ажыццяўляліся праз дзелавітых сваццяў: "Нашая дзяўчынка жадае пазнаёміцца з вашым хлопчыкам". А маці і бабулі ўважліва сачылі за залётамі з балкончыкаў, нібыта з нябёсаў, і выносілі суворыя выракі як хлопцам, так і дзяўчатам.

Напэўна, не проста так гераіня серыяла "Стар Трэк" Алена Ражэнка, што транспартуецца з "зямной станцыі Бабруйск", каб уз'яднацца з прыёмным сынам Ворфам на борце зоркалёта, мае рысы тыповай габрэйскай матулі. Вось такія яны, бабруйскія гісторыі!

Аўтарка праекта — Алеся Лацінская

Мастачка — Васіліса Паляніна




1. Рахель Шазар-Кацнельсон

Бабруйчанка была першай лэдзі Ізраіля

Рахель Кацнельсон нарадзілася ў 1888 годзе ў Бабруйску. Пісьменніца, рэдактарка, уладальніца Дзяржаўнай прэміі Ізраіля. У творчасці і грамадскай дзейнасці аддавала перавагу жаночаму пытанню.




2. Цодзік Славін

Апантаны рамантык

Стварыў бабруйскі краязнаўчы музей, а на яго падворку вырошчваў экзатычныя расліны. Абараняў архітэктурную спадчыну і рэпрэсаваных інтэлігентаў у часы змагання з "контррэвалюцыйнай дзейнасцю".




3. Сацыялка як модны подыум

Вуліца Сацыялістычная была ў Бабруйску цэнтрам усіх падзей: тут знаёміліся, абменьваліся навінамі і анекдотамі, падглядалі модныя фасоны.




4. "З зямной станцыі Бабруйск так зручна транспартавацца!"

У серыяле "Стар Трэк" Сяргей і Алена Ражэнкі транспартуюцца з зямной станцыі Бабруйск на USS Enterprise-D, каб уз'яднацца з прыёмным сынам Ворфам на борце зоркалёта.




5. Доктар Уладзімір Марзон

Да яго з’яўлення ў Бабруйску не праводзіліся хірургічныя аперацыі. Хворыя мусілі ехаць па дапамогу ў Мінск. Доктар Марзон лічыцца мясцовым “бацькам хірургічнай службы”.



6. Бабруйскі “Порт-Артур”

Дом-“калодзеж” збудаваны ў 1911 годзе з цэглы Розенберга, мае схаваныя падземныя хады. Кажуць, дом атрымаў назву “Порт-Артур”, бо будаваўся ў часы руска-японскай вайны і мае закрыты ўнутраны дворык, як крэпасць. Паводле іншай легенды, тут быў заезны двор месціча Артура, які карыстаўся папулярнасцю ў махляроў і бандытаў.



7. Спявай як Тайлер!

Продкі лідара рок-гурта Aerosmith Стывена Тайлера жылі ў Бабруйску.



8. Дэпо на завулку Пажарным

У пачатку ХХ стагоддзя ў будынку адначасова размяшчалася пажарная каманда і тэатр. Цагляны будынак паўстаў у 1904 годзе на месцы згарэлага драўлянага. А грошы сабралі ўсім Бабруйскам.



9. Горад уразіў паэтку Зінаіду Гіпіус

У 1919 годзе паэтка правяла ў Бабруйску некалькі дзён. Станоўчыя ўражанні ад “невялікага павятовага” горада, які Гіпіус параўнала з Парыжам, яна апісала ў сваіх дзённіках.



10. Закінуты бабруйскі вінзавод

На самым старым корпусе прадпрыемства захаваўся надпіс лацінай: “Vinitus Unitis” (“Таварыства вінаградараў”), які беспаспяхова імкнуліся замаскаваць у савецкія часы.


11. У Бабруйску жыў святы!

Андрэй Баболя перамагаў апанентаў словам, у дыспутах пераконваў вернікаў, у тым ліку святароў, пераходзіць у каталіцызм. За гэта ён быў празваны “душахватам”.



12. Першая згадка Бабруйска

 

Чытайце таксама

Пра паэтычныя пераклады

Мікалай Гумілёў

Пра паэтычныя пераклады

Існуе тры спосабы перакладаць вершы: пры першым перакладчык карыстаецца выпадковым памерам і спалучэннем рыфмаў, што прыйдуць яму да галавы, часцяком чужымі для аўтара, на сваё меркаванне падаўжае або…

Нямецкая літаратурная прэмія (Deutscher Buchpreis)

Нямецкая літаратурная прэмія (Deutscher Buchpreis)

Галоўную літаратурную прэмію Германіі (Deutschen Buchpreis) за найлепшы твор на нямецкай мове атрымаў аўтар раману «Вежа» (Der Turm) Увэ Тэлькамп (Uwe Tellkamp)...

Алексіевіч, Сэкстан, Рэнд і іншыя: хто паўплываў на сучасных беларускіх аўтарак

Алексіевіч, Сэкстан, Рэнд і іншыя: хто паўплываў на сучасных беларускіх аўтарак

Не так часта ў беларускіх СМІ мы можам пачуць галасы беларускіх пісьменніц, якія б расказвалі не пра сваю творчасць ці грамадзянскую пазіцыю, а пра нешта асабістае, пра тое, што сфармавала іх асобу або…

Добрая брытанская кніжка

Антон Францішак Брыль

Добрая брытанская кніжка

26 красавіка адбылася прэзентацыя казкі Джона Рональда Руэла Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану”, перакладзенай на беларускую мову Антонам Францішкам Брылём. Перакладчык ласкава пагадзіўся адказаць на…

2699