№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Артур Рэкхэм

Артур Рэкхэм
Знакаміты ангельскі ілюстратар, які пачаў сваю кар’еру клеркам у Вестмінстэрскай канторы Таварыства страхавання ад пажару, калі яму было 18 гадоў. Тады ж паступіў у мастацкую школу. З 1891 году супрацоўнічаў з газетамі як рэпарцёр і ілюстратар.

Яго першыя ілюстрацыі з’явіліся ў 1893 годзе ў кнізе Томаса Родса To the Other Side, але першая сур’ёзная яго кніга выйшла ў 1894. З таго часу кніжная ілюстрацыя зрабілася справай яго жыцця, і па-сапраўднаму мастацкі талент Рэкхэма раскрыўся ў першым дзесяцігоддзі ХХ ст.

У 1900 годзе з друку выйшаў зборнік казак братоў Грымаў з ілюстрацыямі Рэкхэма. Яго праца мела вялізны поспех у чытачоў. Кніга перавыдавалася некалькі разоў, і кожнае новае выданне аздаблялася новымі ілюстрацыямі. У 1905 годзе мастак стварыў серыю малюнкаў да “Рып Ван Вінкла” Вашынгтана Ірвінга, у 1906 годзе на просьбу Джэймса Бары Рэкхэм праілюстраваў яго аповесць “Пітэр Пэн у Кенсінгтанскім садзе”, а ў 1907 годзе выдавец Ўільям Хейнеман звярнуўся да яго з просьбай праілюстраваць “Алісу ў Краіне цудаў”.

Рэкхэм стварыў цыкл з 13 каляровых і 16 чорна-белых малюнкаў, у якім першым з мастакоў адмовіўся ад “віктарыянскага” вобразу Алісы, прапанаваўшы сучасную трактоўку вобразу цікаўнай дзяўчынкі з эпохі мадэрну.

З выхадам “Алісы” да Рэкхэма прыйшла слава як да аднаго з найвыбітнейшых прадстаўнікоў “залатога веку” кніжнай ілюстрацыі.

Акрамя вышэйзгаданых кніг Артур Рэкхэм таксама праілюстраваў “Сон у летнюю ноч” і “Буру” Ў. Шэкспіра, “Калядны харал” Ч. Дыкенса, “Прыгоды Гулівера” Дж. Свіфта, “Пярсцёнак Нібелунгаў”, казкі Х. К. Андэрсэна, Ш. Перо і іншыя.

У 1939 годзе Рэкхэм, хворы на рак і прыкаваны да ложка, скончыў сваю апошнюю працу — ілюстрацыі да кнігі Кенэта Грэма “Вецер у вербах”. Мастак памёр праз некалькі тыдняў пасля таго як намаляваў апошнюю ілюстрацыю да казкі.

Чытайце таксама

Джозэф Конрад

Джозэф Конрад

Ангельскі пісьменнік польскага паходжання, майстар празаічнай стылізацыі

Остын Добсан

Остын Добсан

Остын Добсан (поўнае імя — Генры Остын Добсан) — ангельскі паэт і эсэіст.

Фэрнанду Пэсоа

Фэрнанду Пэсоа

Cамы знакаміты партугальскі паэт XX стагоддзя

Эндру Лэнг

Эндру Лэнг

Шатландскі ангельскамоўны пісьменнік, перакладчык, гісторык і этнограф

1013