№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Чарлз Робінсан

Чарлз Робінсан
Брытанскі ілюстратар. Нарадзіўся ў сям’і ілюстратара і ўспадкаваў прафесію бацькі, як і яго браты Томас і Ўільям Робінсаны. Атрымаў месца ў Каралеўскай акадэміі, аднак вучыцца там не змог праз недахоп грошай.

Яго першай ілюстраванай кнігай быў паэтычны зборнік Роберта Льюіса Стывенсана “Дзіцячы сад вершаў” (1895), які змяшчаў каля 100 малюнкаў пяром і атрамантам. Кніга набыла вялікую папулярнасць і перажыла шмат перавыданняў. За сваё жыццё Робінсан праілюстраваў мноства дзіцячых кніг, у тым ліку “Прыгоды Алісы ў Краіне цудаў” (1907), казкі братоў Грымаў (1910) і іншыя.

Чытайце таксама

Кнут Гамсун

Кнут Гамсун

Нарвежскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Анна Валенберг

Анна Валенберг

Пісьменніца, драматург, перакладчыца, прадстаўніца "залатой эры" шведскай дзіцячай літаратуры

Тэадор Крамер

Тэадор Крамер

Аўстрыйскі паэт. Існуе прэмія яго імені

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

1440