№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ціхан Чарнякевіч

Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе “Крыніца” (1988-2003)

18 сакавіка 2010

Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе “Крыніца” (1988-2003)


Бібліяграфічны даведнік

ЗМЕСТ

АД УКЛАДАЛЬНІКА

ДАВЕДНІК:
1. “Крыніца”
2. Новая “Крыніца”
3. “Крыніца. Славянскі свет”
ПАКАЗАЛЬНІК АЎТАРАЎ
ПАКАЗАЛЬНІК ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ

АД УКЛАДАЛЬНІКА

Бібліяграфічны даведнік пакліканы адлюстраваць усе перакладзеныя на беларускую мову замежныя творы мастацкіх і публіцыстычных жанраў, надрукаваныя ў часопісе “Крыніца” з дня заснавання (1988) да спынення яго выхаду (2003).

Паводле характару формазмястоўнага “аблічча” выдання, у часе функцыянавання літаратурна-мастацкага часопіса “Крыніца” можна вылучыць тры выразныя перыяды:

1. 1988-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. “Крыніца” абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканамічную і культурную сітуацыю ў краінах СНД. Выходзіў на беларускай і рускай мовах – дубліравана.

2. 1994-2002: “Крыніца” – элітарны інтэлектуальны літаратурны часопіс на беларускай мове, арыентаваны выключна на беларускую чытацкую аўдыторыю, перадусім на творчую інтэлігенцыю. Трэба адзначыць, што ў 1994 г. адначасова пабачылі свет № 7-8 “старой” “Крыніцы” і № 7 (1) – новай. Такім чынам, з Перыяду 2 часопіс распачаў новую нумарацыю.

3. 2002-2003: пасля татальнага роспуску рэдакцый літаратурна-мастацкіх часопісаў у 2002 г. “Крыніца” выдала два нумары (№9-10, 11-12 за 2002 г.) пад ранейшай назвай, а пасля таго змяніла найменне на “Крыніца. Славянскі свет”, захаваўшы старую нумарацыю. Часопіс выходзіў на працягу 2003 г. і меў за мэту знаёміць з літаратурай славянскіх народаў. Праект аказаўся недасканалым і неўзабаве спыніў працу.

Што да перакладчыцкай дзейнасці выдання, то яна ад самага пачатку была адным з галоўных прыярытэтаў часопіса. Нягледзячы на тое, што асноўная і важнейшая частка перакладаў была надрукаваная ў Перыяд 2, было вырашана адлюстраваць усе перакладзеныя творы, незалежна ад часу і варункаў публікацыі.

За адзінку вымярэння была ўзятая публікацыя аднаго аўтара ў адным нумары часопіса. Даведнік адлюстроўвае ў храналагічным парадку творы перакладной літаратуры і публіцыстыкі з пазнакай перакладчыка.

Пазнака [Біягр.] пасля прозвішча перакладзенага аўтара азначае, што дадзеная публікацыя змяшчае біяграфічную даведку.

У квадратных дужках [ ] пасля назвы падаецца жанр перакладзенага твора.

Для зручнасці выкарыстання напрыканцы даведніка змешчаныя Паказальнік аўтараў і Паказальнік перакладчыкаў.

Укладальнік будзе ўдзячны канструктыўным прапановам што да палепшання даведніка (асабліва – выпраўленням заўважаных памылак) і спадзяецца, што неўзабаве ў падобным кшталце будуць апісаныя і іншыя беларускія перыядычныя выданні.

Ціхан Чарнякевіч

Спампаваць даведнік можна па спасылках ніжэй:

Charniakevich, Tsihan.pdf  Charniakevich, Tsihan.doc

Чытайце таксама

Марына Казлоўская

"Раскіданае гняздо" Янкі Купалы і "новая драма"

Філалогія ў скульптуры: Помнікі мовам, алфавітам, літарам

Філалогія ў скульптуры: Помнікі мовам, алфавітам, літарам

Самы знакаміты помнік мове — гэта, мабыць, помнік мове афрыкаанс у Паўднёвай Афрыцы. Ён быў адкрыты 10 кастрычніка 1975 году ў гонар 50-годдзя прызнання афрыкаанс афіцыйнай, асобнай ад нідэрландскай, мовай…

Беларускія кніжныя вокладкі 2009

Беларускія кніжныя вокладкі 2009

Наглядзеўшыся на найлепшыя вокладкі замежных выданняў (паводле The Book Design Review і amazon.com), пахадзіла я…

Элизабет Бишоп, awful but cheerful

Наталля Паваляева

Элизабет Бишоп, awful but cheerful

Жизнь Элизабет Бишоп действительно была “awful but cheerful”. Трагедии и драмы сопровождали поэтессу с самого рождения и до конца; болезни, слабости и темные стороны собственной натуры (хроническая астма,…

1754