№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Албрэхт Радэнбах (Albrecht Rodenbach)

1856 - 1880

Албрэхт Радэнбах
Албрэхт Радэнбах – адзін з самых значных фламандскіх паэтаў і лідэр руху за адраджэнне фламандскай літаратуры, што пачаўся ў ХІХ стагоддзі, хаця Радэнбаха можна назваць хутчэй сімвалам гэтага руху, чым яго актыўным дзеячам, бо ён памёр у 23 гады. Хуга Вэрыст назваў яго “паэтам, душой, сэрцам, розумам, словам адроджаных фламандцаў”.

Албрэхт Радэнбах нарадзіўся 27 кастрычніка 1856 году, быў старэйшым сярод 10 дзяцей, а таксама стрыечным братам будучага французскага пісьменніка Жоржа Радэнбаха. Бацька Албрэхта Юлій Радэнбах паходзіў з Райнланду і быў братам Фелікса Радэнбаха, фламандскага палітычнага прапагандыста. Маці, хаця і валонка з паходжання, свабодна размаўляла па-нідэрландску. З ранняга дзяцінства Албрэхт пераняў ад бацькі і дзядзькі нацыяналістычныя пачуцці.

Албрэхт вучыўся ў маленькай каталіцкай семінарыі ў Руселарэ. Яго зацікаўленасць фламандскім літаратурным рухам прывяла ў 1874–1875 гадах да канфлікту з дырэктарам-франкафілам. На штогадовым фестывалі навучэнцы па традыцыі спявалі французскія песні, і Радэнбах разам з іншымі нідэрландскамоўнымі школьнікамі ў якасці пратэсту праспяваў песню па-нідэрландску, што выклікала у Бельгіі хвалю падобных пратэстаў. Нягледзячы на гэта, у 1876 годзе Радэнбах паспяхова скончыў навучанне.

У Лейдэнскім універсітэце Радэнбах пазнаёміўся з паэтам Полам дэ Монтам, які быў на год старэйшы за яго. Разам яны пачалі змаганне за фламандскае культурнае адраджэнне, за роўныя правы французскамоўных і нідэрландскамоўных студэнтаў і стварылі ў 1876 годзе “Асацыяцыю ўсіх фламандскіх студэнтаў” (Algemene Vlaamse Studentenbond). Яны патрабавалі ўвядзення заняткаў па нідэрландскай мове і культуры. У ілюстраваным часопісе асацыяцыі “Вымпел” (Het Pennoen) ананімна друкаваліся эсэ Радэнбаха. Свой рух Радэнбах і дэ Монт называлі “Буравесніцтвам” (Blauwvoeterie, ад нід. “blauwvoet” – буравеснік), такім чынам прадказваючы хуткую буру. Дэвізам асацыяцыі былі словы: “Калі ляціць буравеснік, на моры шторм!”. Сам Радэнбах параўноўваў гэты рух з нямецкімі студэнцкімі аб’яднаннямі “буршэншафт” (burshenschaft).

Разам з гэтым Радэнбах наладзіў кантакты з фламандскімі лібераламі, напрыклад, паэтам Янам ван Бэйрсам і пісьменнікам Максам Розэсам, якія публікавалі інфармацыю пра рух і распрацоўвалі яго палітычныя мэты.

Некалькі эсэ, напісаных Радэнбахам у 1876 годзе, былі падпісаныя псеўданімам “Харалд”. У 1878 годзе выйшаў зборнік яго вершаў “Першыя вершы” (Eerste gedichten). Астатнія творы паэта, уключаючы вершаваную эпічную драму пра часы вікінгаў “Гудрун” (Gudrun), былі надрукаваныя толькі пасля яго смерці.

Пры жыцці Радэнбах быў знакаміты як аўтар вершаў і песняў, якія зрабіліся сімваламі і натхненнем фламандскага руху. 23 чэрвеня 1880 году Радэнбах памёр ад туберкулёзу. Пасля яго смерці кіраўніцтва ў студэнцкай асацыяцыі перайшло да Пола дэ Монта.

Чытайце таксама

Ўолес Стывенс

Ўолес Стывенс

Амерыканскі паэт нямецка-нідэрландскага паходжання

Ары Бэн

Ары Бэн

Нарвежскі пісьменнік.

Надзя Гусакоўская

Надзя Гусакоўская

Мігрантка, інтэрсекцыянальная феміністка.

Міхал Андрасюк

Міхал Андрасюк

Беларуска- і польскамоўны пісьменнік, журналіст, дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы

997