№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Клаўс Элсбергс (Klāvs Elsbergs)

1959 - 1987

Клаўс Элсбергс
Латышскі паэт і перакладчык. Сын паэткі Візмы Бэлшавіцы. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Рызе. Вывучаў французскую філалогію ў Латвійскім дзяржаўным універсітэце (1977–1982), працаваў у выдавецтве Liesma (“Полымя”) і часопісе Avots (“Крыніца”). Яго вершы пачалі з’яўляцца ў друку з 1978 году, і пры жыцці пісьменніка выйшлі два зборнікі яго паэзіі. Яшчэ адзін быў надрукаваны пасля смерці.

Але на радзіме Элсбергс вядомы не толькі як выбітны паэт, але як і выдатны перакладчык з французскай, ангельскай і рускай моваў. Сярод яго перакладчыцкіх здабыткаў – паэзія Гіёма Апалінэра, Поля Элюара, Луі Арагона і раман “Бойня нумар 5” Курта Вонэгута.

Памёр Клаўс Элсбергс у 1987 годзе ў Юрмале пры нявысветленых абставінах.

У 1987 годзе ў Латвіі была заснаваная літаратурная прэмія яго імя за найлепшую дэбютную кнігу.

Чытайце таксама

Люба Якімчук

Люба Якімчук

Украінская паэтка, сцэнарыстка і журналістка.

Хорас Ўолпал

Хорас Ўолпал

Тадэвуш Бароўскі

Тадэвуш Бароўскі

Польскі паэт, адзін з самых уплывовых празаікаў паваеннага часу

Анджэй Тшэбіньскі

Анджэй Тшэбіньскі

Польскі паэт, драматург, літаратурны крытык і публіцыст з "пакалення калумбаў"

1143