- у літаратурным свеце
-
Прэзентацыя дэбютнай кнігі Кацярыны Зыкавай
18 траўня 2012 Прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Кацярыны Зыкавай “Объяснительная” пройдзе 23 траўня ў офісе кампаніі ТUT.BY. Гэта другая кніга з падсерыі “Пункт Адліку” (літаратурная серыя “Кнігарня пісьменніка”), якую выдае ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” супольна з выдавецтвам “Логвінаў”.
Пчолцы Маі споўнілася 100 гадоў
16 траўня 2012 Паласатую пчалу Маю, персанажа знакамітага мульціка, любіць кожнае нямецкае дзіця. Расійскім дзецям яна таксама знаёмая: прэм'ерны паказ мультсерыяла “Пчала Мая” адбыўся на расійскім тэлебачанні ў 1991 годзе. Але ў 2012 годзе дзіцячая ўлюбёнка адзначае сваё стагоддзе!
Рукапісны скрутак “У дарозе” пакажуць у Францыі
16 траўня 2012 36-метровы арыгінальны скрутак рамана Джэка Керуака “У дарозе” будзе прадстаўлены на выставе ў Францыі. Падарожжа рамана-скрутка з ЗША ў Еўропу прымеркаванае да Канскага кінафестывалю, дзе будзе паказаная новая экранная версія культавага рамана.
Памёр Карлас Фуэнтэс
16 траўня 2012 Вядомы мексіканскі празаік, драматург і публіцыст Карлас Фуэнтэс памёр на 84-м годзе жыцця, паведамляюць інфармагенцтвы.
У Маскве адкрыюць музей Ганны Ахматавай
15 траўня 2012 На Вялікай Ардынцы ў Маскве, у доме, дзе жыла Ганна Ахматава, будзе арганізаваны яе музей. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, такое рашэнне было прынятае прэфектурай Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы (ЦАА). Адзіны музей Ахматавай цяпер знаходзіцца ў Пецярбургу.
Выйшаў “Вялікі слоўнік беларускай мовы”
14 траўня 2012 Філалагічны факультэт БДУ і выдавецтва “Тэхналогія” запрашаюць на прэзентацыю “Вялікага слоўніка беларускай мовы” Фёдара Піскунова.
Назвалі імя таемнага каханка Федэрыка Гарсіі Лоркі
14 траўня 2012 Таемным каханкам паэта Федэрыка Гарсіі Лоркі ў апошнія гады яго жыцця быў гішспанскі журналіст і крытык Хуан Рамірэс дэ Лукас, піша El Pais. Раман пад назвай “Цёмнае каханне” (Los amores oscuros), прысвечаны іх адносінам, выйдзе ў Гішпаніі 22 траўня.
Сяргій Жадан і яго беларуская кніга ў Мінску
14 траўня 2012 29 траўня зорка ўкраінскай літаратуры Сяргій Жадан завітае ў кнігарню “логвінаЎ”, дзе пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу яго рамана “Anarchy in the Ukr” (перакладчык — Алег Жлутка).
Правядзі ноч з Глобусам і Бабковым!
14 траўня 2012 23 траўня ў нязмушанай атмасферы, з коўдрамі, гарбатай і ў паўляжачых позах, мы сустрэнем золак дня славянскай пісьменнасці разам з Адамам Глобусам і Ігарам Бабковым.
“Дарогамі Адама Міцкевіча” праедуць шведскія і беларускія літаратары
11 траўня 2012 Сумеснае літаратурнае падарожжа шведскіх і беларускіх літаратараў па Берасцейшчыне, якое ладзіць штогод спадарыня Марыя Сёдэрберг з дапамогай Шведскага інстытута і пасольства Швецыі ў Беларусі, адбудзецца сёлета ў сярэдзіне траўня і будзе прысвечанае Адаму Міцкевічу.
Слядамі Шэрлака Холмса. Новая тэставанка на веданне Холмса
Дзе набыць том выбраных твораў Эдгара По Маска Чырвонае Смерці?
Сяргей Сматрычэнка: Камандай мы здольныя на многае
Беларускія субтытры "Пыхі і перадузятасці" — да дня нараджэння Джэйн Остэн.
Гілберт Кіт Чэстэртан. Лятучыя зоркі
Даніэль Клугер: Пакуль нас цікавіць герой, які думае, дэтэктыў будзе існаваць
Даніэла Капітанява. Забойства ў Жлуктаве
Эрнст Тэадор Амадэй Гофман. Мадэмуазэль дэ Скюдэры
Агата Крысці.
