№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Віслава Шымборска (Wisława Szymborska)

1923 - 2012

Віслава Шымборска
Польская паэтка, эсэістка, літаратурны крытык, перакладчыца. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1996 году.

Нарадзілася 2 ліпеня 1923 году ў мястэчку Курнік, непадалёк ад Познані. У 1924 годзе сям’я Шымборскіх пераехала ў Познань, а ў 1931 годзе – у Кракаў.

У Кракаве Віслава Шымборска скончыла пачатковую школу і паступіла ў гімназію.

Падчас Другой сусветнай вайны вучылася ў падпольнай школе, а ў 1943 годзе пачала працаваць на чыгунцы, каб пазбегнуць высылкі ў Германію на прымусовыя працы.

У 1945 годзе Віслава Шымборска паступіла на аддзяленне паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта, пасля перавялася на аддзяленне сацыялогіі, аднак у 1948 годзе матэрыяльныя праблемы прымусілі яе спыніць навучанне.

Першы верш “Шукаю слова” (Szukam słowa) быў апублікаваны ў сакавіку 1945 году ў штодзённым выданні “Польскі дзённік” (Dziennik Polski).

У 1949 годзе першая кніга Віславы Шымборскай “Вершы” была забароненая для друку, бо "не выконвала сацыялістычных патрабаванняў".

Першы паэтычны зборнік Віславы Шымборскай “Таму жывем” (Dlatego żyjemy) выйшаў у 1952 годзе і быў прасякнуты духам сацыялістычнага рэалізму, як і другі зборнік вершаў “Пытанні да сябе” (Pytania zadawane sobie, 1954). Пазней паэтка адзначала, што тэматыка і стыль першых дзвюх кніг былі яе “юнацкім грашком”.

Значным крокам наперад у творчым станаўленні Віславы Шымборскай стаў зборнік вершаў “Заклікі да Еці” (Wołanie do Yeti, 1957), у якім яна звярнулася да верлібру.

У 1953–1981 гадах Шымборска была сябрам рэдакцыі часопіса “Літаратурнае жыццё” (Życie Literackie), дзе з 1968 году вяла рубрыку “Неабавязковае чытанне”. Да 1966 году Віслава Шымборска ўваходзіла ў Польскую аб’яднаную рабочую партыю, аднак пазней дыстанцыявалася ад сацыялізму.

У 1980-х далучылася да “Салідарнасці” (Solidarność) і працавала ў польскім самавыданні Arka і ў часопісе “Культура”, які выдаваўся ў Парыжы.

У 1996 годзе Нобелеўскі камітэт уганараваў Віславу Шымборску прэміяй “за паэзію, якая з іранічнай дакладнасцю адлюстроўвае ў фрагментах чалавечай рэальнасці гістарычны і біялагічны кантэкст”.

Памерла Віслава Шымборска 1 лютага 2012 году.

Чытайце таксама

Ян Балабан

Ян Балабан

Чэшскі пісьменнік, перакладчык, эсэіст. Перакладаў Лаўкрафта

Канстанцінас Кавафіс

Канстанцінас Кавафіс

Не прызнаны пры жыцці паэт, які пісаў на новагрэцкай мове

Іда Ліндэ

Іда Ліндэ

Шведская пісьменніца і перакладчыца.

Жан-Жазэф Рабэарывелу

Жан-Жазэф Рабэарывелу

Многімі лічыцца першым афрыканскім паэтам-мадэрністам

2179