№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лідзія Вадкерці-Гаварнікава (Lýdia Vadkerti-Gavorníková)

1932 - 1999

Лідзія Вадкерці-Гаварнікава
Славацкая паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў 1932 годзе ў Модры ў сям’і сталяра. У 1951 годзе яна скончыла педагагічную гімназію ў Браціславе, працавала настаўніцай. З 1962 году пасля няшчаснага выпадку жыла на пенсію па інваліднасці, цалкам прысвяціўшы сябе творчасці. З 1978 году працавала рэдактарам, а пазней – намесніцай галоўнага рэдактара ў часопісе “Агляд сусветнай літаратуры”.

Першыя свае творы Л. Вадкерці-Гаварнікава пачала друкаваць яшчэ ў школьным часопісе “Іскра”. Значна пазней, у 1965 годзе, яе вершы публікаваліся ў часопісах “Славацкія погляды” і “Маладая творчасць”. Л. Вадкерці-Гаварнікава – аўтарка васьмі паэтычных зборнікаў (сярод іх “Тоеснасць” (1970), “Камень і збан” (1973), “Пясочная песня” (1977), “Трыванне” (1979), “Гульна ў цот і лішку” (1992) і іншыя). Паводле крытыка Станіслава Шматлака, для Вадкерці-Гаварнікавай напісанне вершаў – гэта не прыгожая гульня, не нагода выказацца, але найперш пошук шляху для выказвання сутнасці ўласнага лёсу.

Памерла ў 1999 годзе ў Браціславе.

У перакладзе Л. Вадкерці-Гаварнікавай на славацкую мову выйшла некалькі кніг французскіх паэтаў.

Чытайце таксама

Дэса Мук

Дэса Мук

Славенская акторка, тэлевядоўца, публіцыст і дзіцячая пісьменніца

Гюнхільд Эехаўг

Гюнхільд Эехаўг

Нарвежская пісьменніца, паэтка і выкладчыца.

Габрыэля Запольская

Габрыэля Запольская

Польская пісьменніца-натуралістка, драматургіня, актрыса і аўтарка фельетонаў.

Руноскэ Акутагава

Руноскэ Акутагава

Японскі паэт, празаік, эсэіст эпохі Тайсё, класік новай японскай літаратуры

1485