№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сэфі Ата (Sefi Atta)

1964 -

Сэфі Ата
Нарадзілася ў Лагасе, сталіцы Нігерыі. Адукацыю атрымала ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатах Амерыкі. Удзельнічала ў творчай праграме для пісьменнікаў у Лос-Анджэлесе.

Апавяданні Сэфі Аты ўпершыню былі надрукаваныя ў такіх часопісах, як Los Angeles Review і Mississipi Review, і атрымалі некалькі ўзнагародаў. Радыё-п’есы Сэфі Аты трансляваліся па BBC. Яе раман “Усё будзе добра” (Everything Good Will Come) атрымаў прэмію ў галіне афрыканскай літаратуры. Раман “Беззаконне” (Lawless) апублікаваны ў Вялікабрытаніі і Амерыцы пад назвай “Навіны з дому” (News From Home).

Пісьменніца жыве ў Місісіпі з мужам і дачкой.

Чытайце таксама

Станіслаў Ігнацы Віткевіч

Станіслаў Ігнацы Віткевіч

Польскі мастак, фатограф, драматург, празаік, эсэіст, філосаф, тэарэтык мастацтва. Віткацы

Яўгенія Пфляўмбаум

Яўгенія Пфляўмбаум

Беларуская паэтка

Ўільям Батлер Ейтс

Ўільям Батлер Ейтс

Ірландскі англамоўны пісьменнік, паэт, драматург. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Джэймс Джойс

Джэймс Джойс

Ірландскі паэт і празаік-мадэрніст, адзін з самых чытаных ангельскамоўных аўтараў у свеце

1462