№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Гай Валерый Катул (Gaius Valerius Catullus)

каля 84 да н.э. - каля 54 да н.э.

Гай Валерый Катул
Старажытнарымскі паэт перыяду позняй рэспублікі, найбольш значны з кола неатэрыкаў, “новых паэтаў”. Пераймаў Сапфо і Калімаха, ужываў складаныя вершаваныя памеры. Нарадзіўся ў Вероне ў значнай мясцовай сям'і, жыў у Рыме.

Паводле пазнейшых крыніцаў, памёр трыццацігадовым. Да нас дайшла “Кніга Катула Веронскага”, збор са 116 твораў — невялікіх міфалагічных паэмаў, эпіталаміяў і “забавак” — кароткіх вершаў на розныя тэмы.

Чытайце таксама

Вацлаў Панкаўчын

Вацлаў Панкаўчын

Славацкі празаік, аўтар кніг для дзяцей

Сэсар Вальеха

Сэсар Вальеха

Перуанскі паэт, празаік, драматург, журналіст індзейска-гішпанскага паходжання

Ціт Макцый Плаўт

Ціт Макцый Плаўт

Значных рымскіх камедыёграфаў, першы рымскі аўтар, ад якога захаваліся цэлыя творы

Остын Добсан

Остын Добсан

Остын Добсан (поўнае імя — Генры Остын Добсан) — ангельскі паэт і эсэіст.

2442