№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Андрыс Герардус Вісэр (Andries Gerhardus Visser)

1878 - 1929

Андрыс Герардус Вісэр
Адзін з самых значных паўднёваафрыканскіх паэтаў, што пісалі на афрыкаанс. Нарадзіўся 1 сакавіка 1878 на ферме Зайфантэйн у акрузе Фразербург, што знаходзілася на той час у Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы (ці Трансваалі). Пачатковую адукацыю будучы пісьменнік атрымаў дома, пад кіраўніцтвам настаўніка-нідэрландца Коса Карстэнса, потым хадзіў у школу ў Дал-Ёсафаце (якую ў той самы час наведвалі два іншыя будучыя бурскія пісьменнікі — Тоцыюс і Даніэль Франсуа Малерб). У 13 гадоў разам з двума братамі пайшоў у гугеноцкую школу ў Капскай правінцыі, з ліпеня 1894 па чэрвень 1896 вучыўся ў каледжы ў Кейптаўне. Пасля заканчэння каледжа некаторы час выкладаў у гугеноцкай школе, потым працаваў дырэктарам школы ў Карнавоне.

У 1901 годзе, пасля таго як трапіў у турму (праўда, усяго на некалькі гадзінаў) па падазрэнні ва ўдзеле ў Англа-бурскай вайне (буры Капскай правінцыі ў гэтым выпадку лічыліся паўстанцамі і расстрэльваліся), Вісэр вырашыў адмовіцца ад выкладання і выправіўся ў Эдынбург вывучаць медыцыну. У 1906 годзе з дыпломам доктара ён вярнуўся ў Паўднёвую Афрыку, у 1907—1909 працаваў доктарам у Карнавоне, у 1909—1916 — у Стэйтлервілі, у 1916—1929 — у Хейдэлбергу.

У 1912 годзе Вісэр пазнаёміўся з Леці Конрадзі (1889—1920), якая працавала настаўніцай у Карнавоне, і 13 жніўня 1913 году яны ажаніліся. 24 лютага 1915 году нарадзілася іх першае дзіця, сын Андрыс Герардус Вісэр (Эндру ІІІ, як называў яго бацька).

У 1918 годзе Вісэр зрабіўся сябрам Хейдэлбергскага аб’яднання афрыканерскай культуры і тэатру (Heidelbergse Afrikaanse Kultuur- en Toneelvereniging) і сябрам гарадской рады. У сакавіку таго ж году нарадзілася другое дзіця Вісэраў, дачка Анна, а 3 лютага 1920 году — сын Вілем. Неўзабаве пасля трэціх родаў жонка Вісэра памерла.

23 студзеня 1921 Вісэр пазнаёміўся з Мары дэ Вілірс, з якой ажаніўся ў 1927 годзе.

У 1924 годзе здароўе Вісэра пагаршаецца, ён перажывае першы інфаркт і пэўны час ляжыць у лякарні. 10 чэрвеня 1929 Вісэр памірае ад другога інфаркту. Пахаваны побач з першай жонкай Леці ў Хейдэлбергу.

1 сакавіка 1978 году ПАР шырока адзначыла стогадовы юбілей Вісэра, прызнанага нацыянальным паэтам.

Пры жыцці паэта выйшла два зборнікі яго вершаў: “Вершы” (Gedikte, 1925) і “Ружа памяці” (Rose van herinnering, 1927). Пасмяротна, у 1930 годзе, з’явіліся яшчэ два зборнікі — “Пурпуровы касач” (Die purper iris) і “З нашай ранняй маладосці” (Uit ons prille jeug).

Чытайце таксама

Мілан Ракіч

Мілан Ракіч

Сербскі паэт, дыпламат і акадэмік

Кларк Эштан Сміт

Кларк Эштан Сміт

Амерыканскі паэт і празаік, мастак, скульптар. Пісаў апавяданні ў жанры фантастыкі, фэнтэзі і жахаў.

Саламея Пільштынова

Саламея Пільштынова

Аўтарка дзённіка-кнігі “Авантуры майго жыцця”

Шэрвуд Андэрсан

Шэрвуд Андэрсан

Амерыканскі празаік, аўтар раманаў і апавяданняў.

991