№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сэсар Вальеха (César Vallejo)

1892 - 1938

Сэсар Вальеха
Перуанскі паэт, празаік, драматург, журналіст Сэсар Абрам Вальеха Мэндоса нарадзіўся 16 сакавіка 1892 году ў Сант’яга дэ Чука, што ў Перуанскіх Андах, у беднай шматдзетнай сям’і індзейска-гішпанскага паходжання. У 1910–1915 гг. вывучаў літаратуру ў Свабодным універсітэце г. Трухільё. Дзеля таго, каб зарабіць на жыццё, даводзілася шмат працаваць (адно з месцаў працы Вальехі – вальфрамавыя шахты). Уваходзіў у літаратурную суполку “Поўнач”. У 1917 годзе зрабіў спробу самагубства, пасля з’ехаў у Ліму. Першая кніга вершаў Вальехі “Чорныя геральды” (Los heraldos negros) выйшла ў 1919 годзе (хаця закончаная была на год раней), другая – “Асалода” (Trilce) – у 1922 годзе. У 1923 годзе пераехаў у Парыж, зблізіўся з французскімі, гішпанскімі і лацінаамерыканскімі сюррэалістамі (Вісэнтэ Ўідобрам, Пабла Нэрудам, Трыстанам Тцарам). У 1927 годзе наведаў СССР. У 1928 годзе ўступіў у камуністычную партыю. Цягам Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі (1936–1939) шчыльна супрацоўнічаў з рэспубліканцамі і пад уплывам падзей, сведкам якіх апынуўся, стварыў паэму “Іспанія, адвядзі ад мяне чару гэтую” (España, aparta de mí este cáliz), якая выйшла ўжо пасля смерці Вальехі, у 1939 годзе. У тым жа годзе выйшаў яшчэ адзін пасмяротны зборнік палітычна-сацыяльных вершаў “Гуманныя вершы” (Poemas Humanos), падрыхтаваны да выдання жонкай паэта.

Пяць п’есаў Вальехі пры яго жыцці не ставіліся на сцэне і не друкаваліся. Адна з п’есаў была знішчаная самім аўтарам, яшчэ адна (“Лакаўт” / Lock-Out) – напісаная па-французску і пасля перакладзеная Вальехам на гішпанскую.

Пісьменнік зазнаў шмат бедаў, пры канцы жыцця моцна хварэў, але прычыну яго смерці 15 красавіка 1938 году так і не высветлілі. Пахаваны ў Парыжы на Манпарнаскіх могілках.

Творы Вальехі перакладзеныя на многія мовы свету, у тым ліку ангельскую (на гэтай мове выйшаў поўны збор яго вершаў, якія пераклалі Клайтан Эшлемэн і Хасэ Рубія Барсія), нямецкую, французску, рускую, шведскую і інш. Беларускамоўныя пераклады твораў паэта, выкананыя Рыгорам Барадуліным, выйшлі кнігай “Чорныя геральды” ў 1993 годзе. Больш падрабязную біяграфію Сэсара Вальехі гл. у прадмове Карласа Шэрмана да гэтага выдання.

Чытайце таксама

Дзмітрый Строцаў

Дзмітрый Строцаў

Нарадзіўся ў Мінску, дзе і жыве на дадзены момант

Анджэй Тшэбіньскі

Анджэй Тшэбіньскі

Польскі паэт, драматург, літаратурны крытык і публіцыст з "пакалення калумбаў"

Алвару ды Кампуш

Алвару ды Кампуш

Знакаміты гетэронім партугальскага паэта Фэрнанду Пэсоа

Эмілі Дыкінсан

Эмілі Дыкінсан

Амерыканская паэтка, пры жыцці надрукавала каля дзясятка вершаў, пасля смерці зрабілася класікам

349