№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рышард Крыніцкі (Ryszard Krynicki)

1943 -

Рышард Крыніцкі
Польскі паэт, перакладчык і выдавец, адзін з прадстаўнікоў літаратурнай групы “Новая хваля” (Nowa Fala), што існавала ў 1968—1976 гадах. Перакладае на польскую нямецкую паэзію.

Дэбютаваў Крыніцкі ў 1968 годзе зборнікам паэзіі “Шал пагоні, шал уцёкаў” (Pęd pogoni, pęd ucieczki). У 1970-х гадах быў звязаны з апазіцыяй, таму ў 1976—1980 гадах трапіў пад цэнзуру. Аўтар зборнікаў паэзіі “Акт нараджэння” (Akt urodzenia, 1969), “Калі ў нейкім краі” (Jeżeli w jakimś kraju, 1982), “Уратаванне з нябыту” (Ocalenie z nicości, 1983), “Вершы, галасы” (Wiersze, głosy, 1985), “Магнетычны пункт” (Magnetyczny punkt, 1996), “Не зашкодзіць” (Nie szkodzi, 2002), “Камень, шэрань” (Kamień, szron, 2005) і інш. Лаўрэат прэміі фундацыі імя Касцельскіх і прэміі польскага ПЭН-клуба. У 2008 годзе атрымаў прэмію Kamień на люблінскім фестывалі “Горад Паэзіі”.

Чытайце таксама

Фрыдрых Дзюрэнмат

Фрыдрых Дзюрэнмат

Швейцарскі пісьменнік, драматург і мастак, лаўрэат мноства прэміяў

Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон

Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон

Французская пісьменніца і педагог, прабабуля Праспэра Мэрымэ

Сірошка Пістончык

Сірошка Пістончык

Альтэр-эга берасцейскага паэта Сяргея Прылуцкага

Філіп Топал

Філіп Топал

Нарадзіўся 12 чэрвеня 1965 году ў Празе

1271