Анка Упала (Алена Казлова) нарадзілася 14 сакавіка 1981 году ў Магілёве. Скончыла факультэт замежных моваў Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. У 2007 годзе перамагла ў літаратурным конкурсе імя Данііла Хармса ў Санкт-Пецярбургу. У 2009 годзе выйшла ў фінал літаратурнага конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана, арганізаванага беларускім ПЭН-Цэнтрам. Апавяданні друкаваліся ў часопісе “Тэксты”, пераклад апавядання Руала Дала “Скура” — у газеце “Літаратурная Беларусь”.