№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уладзімір Някляеў (Уладзімір Някляеў)

1946 -

Уладзімір Някляеў
Беларускі паэт і празаік, грамадскі і палітычны дзеяч. Нарадзіўся 1946 годзе ў Смаргоні. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962—1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута, скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973).

Працаваў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса “Крыніца”, штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 2005 па 2009 — старшыня беларускага ПЭН-Цэнтра.

Аўтар кніг “Адкрыццё” (1976), “Вынаходцы вятроў” (1979), “Знак аховы” (1983), “Наскрозь” (1985), “Галубіная пошта” (1987), “Прошча” (1996), “Лабух” (2003), “Так” (2004), “Цэнтр Еўропы” (2009), “Кон” (2010) і інш.

Паводле аповесці Някляева “Вежа” Аляксей Дудараў напісаў фантасмагарычную камедыю “Вавілон”, пастаўленую Мікалаем Мацкевічам.

Уладзімір Някляеў — лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій і ўзнагародаў, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, недзяржаўнай беларускай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”.

Чытайце таксама

Гюнхільд Эехаўг

Гюнхільд Эехаўг

Нарвежская пісьменніца, паэтка і выкладчыца.

Гілберт Кіт Чэстэртан

Гілберт Кіт Чэстэртан

Ангельскі празаік, паэт і эсэіст

Лінда Клакен

Лінда Клакен

Нарвежская пісьменніца і журналістка.

Оскар Мілаш

Оскар Мілаш

Французскі паэт і літоўскі дыпламат, дзядзька Чэслава Мілаша

1526