№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рыхард Дэмэль (Richard Dehmel)

1863 - 1920

Рыхард Дэмэль
Нямецкі паэт-імпрэсіяніст Рыхард Дэмэль нарадзіўся 18 лістапада 1863 году ў сям’і лясніка ў Вэндыш-Хэрмсдорфе. У 1882 годзе скончыў у Берліне школу і да 1887 году вывучаў прыродазнаўчыя навукі, эканоміку і філасофію. Атрымаў званне доктара філасофіі, рэдагаваў газету паляўнічых і быў сакратаром суполкі нямецкіх спажывецкіх таварыстваў. Пасля 1885 году – вольны пісьменнік. Аднак яшчэ да гэтага Дэмэль надрукаваў зборнікі вершаў “Выратаванні” (Erlösungen, 1891), “Зноў каханне” (Aber die Liebe, 1893). Выдадзены ў 1896 годзе зборнік “Жанчына і свет” (Weib und Welt) стаўся сапраўдным скандалам (нягледзячы на тое, што асобныя яго часткі нават не трапілі ў друк). Прычына гэтага скандалу – цікаўнасць аўтара перадусім да тэмы кахання і Эрасу. Да пачатку Першай сусветнай вайны былі надрукаваныя зборнікі вершаў “Метамарфозы Венеры” (Die Verwandlungen der Venus, 1907), “Прыўкрасны дзікі свет” (Schöne wilde Welt, 1913), а таксама раман у баладах “Два чалавекі” (Zwei Menschen. Roman in Romanzen, 1903) і камедыя “Дурань Міхаэль” (Michel Michael, 1911).

У пачатку Першае сусветнае вайны Дэмэль добраахвотнікам сышоў на фронт і служыў да 1916 году, калі быў моцна паранены, і праз атрыманае раненне ў 1920 годзе памёр. У 1922 годзе была пасмяротна выдадзеная аўтабіяграфія Дэмэля “Маё жыццё” (Mein Leben). Многія вершы паэта былі пакладзеныя на музыку Рыхардам Штраўсам, Максам Рэгерам, Антонам Вэбэрам і іншымі кампазітарамі.

Творчасць Дэмэля грунтуецца на перакананні існавання па-за межамі дабра і зла, адмаўлення рэлігіі, найперш хрысціянства; ягоны валадар і бог – толькі ва ўласным “Я”.

Верш “Спатканне” пакладзены на музыку аўстрыйскага кампазітара-экспрэсіяніста Арнольда Шонбэрга, тэарэтыка і практыка атанальнай музыкі. Пераклад зроблены для выканання беларускім аркестрам “Класік-Авангард” музычнай кампазіцыі А. Шонбэрга на сцэне Мінскай філармоніі.

Чытайце таксама

Святлана Макаравіч

Святлана Макаравіч

Адна з найбольш яскравых і спрэчных постацяў у сучаснай славенскай літаратуры

Енс Ёханэс Ёргенсэн

Енс Ёханэс Ёргенсэн

Дацкі паэт, празаік і публіцыст.

Малгажата Шэйнэрт

Малгажата Шэйнэрт

Польская журналістка

Філіп Топал

Філіп Топал

Нарадзіўся 12 чэрвеня 1965 году ў Празе

433