№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уладзімір Караткевіч (Уладзімір Караткевіч)

1930 - 1984

Уладзімір Караткевіч
Беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст. Меў асаблівую прыхільнасць да гістарычнай тэматыкі, плённа развіваў адраджэнскія ідэі, выступаў у абарону беларускай мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. У 1970-я быў удзельнікам навуковых экспедыцый “Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, вёў на Беларускім тэлебачанні праграму “Спадчына”.

Аўтар зборнікаў паэзіі “Матчына душа” (1958), “Вячэрнія ветразі” (вершы і паэма, 1960), “Мая Іліяда” (1969), “Быў. Ёсць. Буду” (вершы і паэмы, 1986).

Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцяў “Блакіт і золата дня” (1961), “Чазенія” (1970), “Вока тайфуна” (1974), “З вякоў мінулых” (1978), раманаў “Каласы пад сярпом тваім” (1968), “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1972), “Нельга забыць” (“Леаніды не вернуцца да Зямлі”, 1982), “Чорны замак Альшанскі” (1983), аповесцяў “Дзікае паляванне караля Стаха”, “У снягах драмае вясна” (1989), а таксама дзіцячых выданняў “Казкі” (1975) і “Белавежская пушча” (1975).

Аўтар п'есаў “Млын на Сініх Вірах” (пастаўленая на тэлебачанні ў 1959), “Званы Віцебска” (1977, пастаўленая ў 1974), “Кастусь Каліноўскі” (1980, пастаўленая ў 1978), “Калыска чатырох чараўніц” (апублікаваная і пастаўленая ў 1982), “Маці ўрагану” (1985, пастаўленая ў 1988; аднайменны мастацкі фільм — рэжысёр Ю. Марухін, 1990). У 1988 выйшаў зборнік п'есаў Караткевіча “Старыя беларускія хронікі”. Напісаў сцэнары кароткаметражных фільмаў “Сведкі вечнасці” (1964), “Памяць каменя” (1966), “Будзь шчаслівай, рака” (1967), сцэнары мастацкіх фільмаў “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (першапачатковая назва “Жыцце і ўзнясенне Юрася Братчыка”, з В. Бычковым, 1967), “Чырвоны агат” (1973), “Дзікае паляванне караля Стаха” (з В. Рубінчыкам, 1979), “Чорны замак Альшанскі” (з М. Пташуком, 1984). На тэлебачанні і радыё па яго творах пастаўлены шэраг спектакляў. Паводле лібрэта Караткевіча ў Беларускім тэатры оперы і балета пастаўленая опера “Сівая легенда” (кампазітар Дз. Смольскі, 1978), а паводле аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” — аднайменная опера (кампазітар У. Солтан, 1989).

Уладзімір Караткевіч выступаў таксама як публіцыст і крытык. Напісаў нарыс “Зямля пад белымі крыламі” (1977, першае выданне — на ўкраінскай мове, Кіеў, 1972), эсэ “Мсціслаў — Мстиславль” (1985), эсэ, артыкулы пра Ф. Скарыну, Т. Шаўчэнку, Лесю Украінку, М. Агінскага, Я. Купалу, М. Багдановіча, М. Шолахава, Я. Брыля, У. Калесніка, М. Лужаніна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, А. Наўроцкага, Я. Сіпакова. Выйшлі Выбраныя творы ў 2-х тамах (1980) і Збор твораў у 8 тамах (1987—1991).

Пераклаў на беларускую мову драму М. Карэма “У ноч зацьмення Месяца” (пастаўленая ў 1972), аповесць Э. Гашпаравай “Цяжка быць мустангам” (1981), паасобныя творы Катула, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, Я. Судрабкална, Б. Мацкявічуса і інш.

Творы Уладзіміра Караткевіча перакладзеныя на многія мовы свету.

Чытайце таксама

Ціт Макцый Плаўт

Ціт Макцый Плаўт

Значных рымскіх камедыёграфаў, першы рымскі аўтар, ад якога захаваліся цэлыя творы

Крысціян Фрэдэрык Луі Лейпалт

Крысціян Фрэдэрык Луі Лейпалт

Паўднёваафрыканскі пісьменнік, адзін з самых значных творцаў ПАР “Другога руху” — пакалення творцаў, што пісалі на афрыкаанс

Паўль Цэлан

Паўль Цэлан

Нямецкамоўны паэт і перакладчык, адзін з найлепшых еўрапейскіх лірычных паэтаў

Карл Увэ Кнаўсгар

Карл Увэ Кнаўсгар

Нарвежскі пісьменнік.

2949