№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Антоні Эдвард Адынец (Antoni Edward Odyniec)

1804 - 1885

Антоні Эдвард Адынец
Беларускі польскамоўны паэт, перакладчык і драматург. Ураджэнец Гейстунаў у Ашмянскім павеце (цяпер Ашмянскі раён), навучэнец Барунскай базыльянскай школы і Віленскага ўніверсітэта. Адзін з таварыства філарэтаў, сябар А. Міцкевіча, Я. Чачота і іншых. У 1823—1824 сядзеў у турме па справе таварыства. У 1829—1837 падарожнічаў па Заходняй Еўропе, часткаю разам з Міцкевічам. У 1837 вярнуўся ў Гейстуны, у 1838 перабраўся ў Вільню. З 1866 — у Варшаве. Шмат перакладаў паэзію, у тым ліку Вальтэра Скота, Джорджа Гордана Байрана, Аляксандра Пушкіна. Пры жыцці найзначнейшым творам Адынца лічылася п'еса “Феліцыта”.

Чытайце таксама

Ханс Крысціян Андэрсэн

Ханс Крысціян Андэрсэн

Дацкі пісьменнік, аўтар сусветна вядомых казак для дзяцей і дарослых

Серж Гензбур

Серж Гензбур

Французскі паэт, кампазітар, аўтар і выканаўца песняў, актор і рэжысёр

Х. Д.

Х. Д.

Амерыканская паэтка, раманістка і мемуарыстка. Друкавалася пад псеўданімам Х. Д. (H. D.).

Джо Хікерсан

Джо Хікерсан

2564