№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рэкс Стаўт (Rex Stout)

1886 - 1975

Рэкс Стаўт
Амерыканскі пісьменнік, аўтар дэтэктыўных раманаў, стваральнік цыклу раманаў пра Нэра Вулфа. Нарадзіўся ў горадзе Ноўблсвіл (штат Індыяна) у сям’і квакераў 1 снежня 1886. Ён быў шостым з дзевяці дзяцей у сям’і. Хутка пасля яго нараджэння яго бацькі Джон Ўолес Стаўт і Люсета Элізабэт Тодхантэр Стаўт пераехалі ў Канзас. Там будучы пісьменнік пайшоў у школу. У чатыры гады ён цалкам прачытаў Біблію, у трынаццаць зрабіўся чэмпіёнам штата па правапісе і арыфметыцы, а пасля распрацаваў унікальную праграму накаплення банкаўскіх зберажэнняў для школьнікаў, якую ўвялі ў 400 гарадах. Гэтая ідэя прынесла Стаўту 400 тысяч даляраў. Пасля заканчэння школы Стаўт паступіў ва ўніверсітэт Канзаса, але хутка яго кінуў і пайшоў у ваенны флот.

У 1913 годзе Стаўт выпусціў свой першы раман “Яе забаронены рыцар” (Her Forbidden Knight), дэтэктыў. У 1914 годзе выдаў прыгодніцкі раман “Пад Андамі” (Under the Andes), у 1915 — яго працяг “Узнагарода для прынцаў” (A Prize for Princes), пасля чаго Стаўт 10 гадоў нічога не пісаў.

У 1916 годзе Стаўт ажаніўся з Фэй Кенэдзі, з якой разышоўся ў 1933 годзе і адразу ажаніўся з Полай Хофман. Яна нарадзіла яму дзвюх дачок. За гэты час Стаўт паспеў папрацаваць стайнікам, гідам-спецыялістам па індзейцах пуэбла ў Санта-Фэ, прадаўцом у кнігарні, мэнэджарам у гатэлі і гандляром цыгарамі ў Кліўлендзе.

У 1927 годзе Стаўт пераехаў у Парыж, дзе зноў заняўся літаратурай. У 1929 годзе ён выдаў псіхалагічны раман “Як Бог” (How Like a God), потым яшчэ тры творы ў гэтым жанры. Крытыкі пісалі пра раманы прыхільна, але сярод чытачоў яны папулярнасці не мелі. У 1930-х Стаўт вярнуўся ў ЗША. У 1934 годзе выйшаў яго першы раман пра Нэра Вулфа і яго памочніка Арчы Гудвіна (ад чыйго імені вядзецца аповед) “Fer-de-Lance”. Усяго Стаўт напісаў пра гэтых герояў 32 раманы і 40 аповесцяў.

Кнігі Рэкса Стаўта перакладзеныя на 35 моваў і выдадзеныя агульным накладам 70 млн асобнікаў. У дэтэктыўных раманах Стаўта адлюстраваныя норавы амерыканскага грамадства з 30-х да 70-х гадоў ХХ ст. і закранутыя грамадскія праблемы, такія як дыскрымінацыя, татальнае ўмяшанне ФБР у жыццё простых людзей. Нэра Вулф — адзін з самых знакамітых літаратурных дэтэктываў. Раман “Дзе Цэзар крывёю сцякаў” (Some Buried Caesar) увайшоў у спіс ста найлепшых дэтэктыўных раманаў ХХ стагоддзя паводле версіі Незалежнай асацыяцыі гандляроў дэтэктыўнай літаратуры.

Чытайце таксама

Жорж Экгаўт

Жорж Экгаўт

Франкамоўны бельгійскі пісьменнік, сацыяліст, анархіст, ураніст, як у ХІХ ст. называлі геяў, упадніцкі эстэт, акадэмік, класік бельгійскай літаратуры.

Хенрык Нордбрандт

Хенрык Нордбрандт

Дацкі пісьменнік, аўтар шэрагу зборнікаў вершаў, эсэ, раманаў, падарожных нататак. Лаўрэат прэміі Дацкай акадэміі (1980), літаратурнай прэміі Шведскай акадэміі (1990).

Роберт Саўці

Роберт Саўці

Ангельскі паэт-рамантык, перакладчык, гісторык, прадстаўнік “азёрнае школы” (разам з Колрыджам і Ўордсвартам), паэт-лаўрэат з 1813 па 1843 гады (званне прыдворнага паэта давалася да канца жыцця; паэт-лаўрэат мусіў пісаць вершы з нагоды розных падзей у жыц

Крысціян Фрэдэрык Луі Лейпалт

Крысціян Фрэдэрык Луі Лейпалт

Паўднёваафрыканскі пісьменнік, адзін з самых значных творцаў ПАР “Другога руху” — пакалення творцаў, што пісалі на афрыкаанс

399