№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Фрэнк Рычард Стоктан (Frank Richard Stockton)

1834 - 1902

Фрэнк Рычард Стоктан
Амерыканскі пісьменнік і гумарыст, найбольш вядомы цяпер сваімі наватарскімі дзіцячымі казкамі, папулярнымі ў канцы ХІХ стагоддзя.

Нарадзіўся 5 красавіка 1834 у Філадэльфіі. Яго бацька, метадысцкі святар, не ўхваляў схільнасці сына да пісьменніцкай дзейнасці. Пасля жаніцьбы Фрэнк Стоктан пераехаў у Нью-Джэрсі, дзе зарабляў на жыццё разьбой па дрэве да смерці бацькі ў 1860 годзе. У 1867 годзе зноў вярнуўся ў Філадэльфію і пачаў пісаць для газеты, заснаванай ягоным братам. Яго першая казка “Ting-a-ling” выйшла з друку ў 1867, а першы зборнік прозы быў надрукаваны ў 1870 годзе.

У сваёй творчасці для дзяцей Стоктан пазбягаў маралізатарства, характэрнага для тагачаснай дзіцячай літаратуры, выкарыстоўваючы разумны гумар, высмейваючы сквапнасць, гвалт, злоўжыванне ўладай і іншыя кепскія чалавечыя якасці.

Памёр 20 красавіка 1902 у Філадэльфіі.

Чытайце таксама

Ішмаэль Бала

Ішмаэль Бала

Паэт, укладальнік анталогій нігерыйскай паэзіі, піша па-ангельску і на мове хаўса

Дзмітры Плакс

Дзмітры Плакс

Мастак, пісьменнік, перакладчык, журналіст

Тон Тэлеген

Тон Тэлеген

Нідэрландскі паэт і празаік Тон Тэлеген (сапраўднае імя — Антоніюс Ота Германус) знакаміты сваімі парадаксальнымі казкамі для дзяцей і дарослых

Ўолес Стывенс

Ўолес Стывенс

Амерыканскі паэт нямецка-нідэрландскага паходжання

1490